Чарказян Ганад. Пад адным небам
Паэзія і проза / Ганад Чарказян.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 318 с.
ISBN: 978-985-02-1154-5
Літаратурная творчасць Ганада Чарказяна, які нарадзіўся ў далёкай горнай Арменіі, удыхнула водар нашых лясістых нізін, прасвятлела ад блакіту беларускіх азёраў і рэк, наталілася душэўнаю цеплынёй беларусаў. Такая і новая кніга пісьменніка з даволі сімвалічнай назвай — «Пад адным небам». У ёй сабрана лепшая паэзія і проза слыннага аўтара, створаная за апошнія гады. Чытач, напэўна, зверне увагу на нязвыклы жанр — чаргаві, прыдуманы самім паэтам. Чаргаві з курдскай мовы дакладна — «чатыры крокі». Гэта чатырохрадкоўі, якія мудра вядуць Ганада Чарказяна абсягамі Беларусі і ўсяго свету.