Улашчанка Леанід. Хто галоўны
Казкі: для малодш. шк. узросту / маст. М. Г. Лагунова, А. С. Стэльмашонак. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 95 с. : іл.
ISBN: 978-985-02-1007-4
Вядучы акцёр Тэатра юнага гледача Леанід Улашчанка напісаў вельмі цікавую кнігу казак для дзяцей, якім прысвяціў усё жыццё.
Аўтар па-новаму асэнсоўвае старыя жыццёвыя ісціны. "Не будзь ганарліўцам", – вучаць казкі "Чаму плача Бярозка" і "Ганарысты Шар". "Дапамагай сябру", – чытаем між радкоў "Як Верабейка сябра шукаў". "Будзь удзячны", – гаворыцца ў "Яблыньцы".
Вельмі ўдала аўтар выкарыстоўвае моўныя сродкі. Усе творы эмацыянальна напоўненыя, абуджаюць у чытача фантазію.
Казкі Л. Улашчанкі лёгка ўспрымаюцца і будуць карыснымі і маленькім чытачам, і дарослым.
Кніга Улашчанка Леанід. Хто галоўны на prastora.by