|
|
Кніга ўключае ў сябе творы, напісаныя навучэнцамі Школы маладога пісьменніка (выпуск 2024 года) – нефармальнага праекта па літаратурнай адукацыі, які дзейнічае з 2012 года. Прапанаваныя для кнігі тэксты раскрываюць найразнастайнейшыя грані таленту аўтараў і аўтарак: паэзія змяняецца прозай, драматургія – перакладамі, а верлібр – сілаба-тонікай. Зборнік з’яўляецца лагічным працягам папярэдніх анталогій выпускнікоў ШМП: «Параходзік сучасн... Болей »
Уладзімір Някляеў (нар. 1946 у Крэве) безумоўны класік сучаснай беларускай літаратуры, чые творы таксама перакладзены на дзясяткі моў свету. Яго паэзіі ўласцівыя сугестыунасць і надзвычайная пругкасць радка, у ёй выразна бачыцца шчыльная знітаванасць асобы лірычнага героя з мінуўшчынай, цяпершчынай і будучыняй роднага краю і ўсяго і свету. Болей »
"Проза" Янкі Юхнаўца (1921–2004) — новая кніга ў серыі "Спадчына: агледзіны" — першае ў Беларусі выданне празаічнай спадчыны гэтага пісьменніка-эмігранта. Том склалі апавяданні, няскончаная аповесць "Яно", "Запіскі і зацемкі…". Напісаныя самабытнай мовай, арыгінальныя творы маюць паспрыяць вяртанню імя аўтара ў літаратуру. Болей »
«А вам навошта той Каліноўскі?.. Ці вам у той "Ніве" не хапае пісаць пра нармальных людзей? Навошта вам "насвятляць" таго мяцежніка?.. Ён не пераносіў праваслаўнага духу. Не трэба яго славіць і асвятляць. Хай яго палякі сабе бяруць і хваляць». I дзе ж чуе такое аўтарка рэпартажу? У Мастаўлянах. Вёсцы, якая лічыцца радзімай Каліноўскага, жыхары якой прыгадваюць, як аднойчы прыехалі да іх вучоныя з Беларусі і завялі такую гутарку: "Мы пры... Болей »
Беларус, журналіст „Радыё Свабода” Алег Грузьдзіловіч нарадзіўся ў Маладэчне ў 1958 годзе, школу закончыў у Берасьці, навучаўся на журналіста ва ўнівэрсытэце ў Менску, дзе і працаваў у розных мэдыя, пакуль у сьнежні 2021 году ня быў арыштаваны за тое, што асьвятляў пратэсты. Не прызнаў віны і быў асуджаны на 1,5 году зьняволеньня. Адбываў пакараньне ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў калёніі пад Магілёвам. Вершы і малюнкі пра ары... Болей »
Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчыры аповед нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Фонд Kamunikat.org выдаюць яе ўспаміны “Птушкі бяз гнёздаў”. 19 снежня ... Болей »
Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі ды мужа, мужчыны й жанчыны. Гэты раман быў перакладзены на балгарскую, польскую, чэшскую, расейскую, славенскую і сербску... Болей »
Ян Рознэр (1922-2006) — славацкі празаік і публіцыст, перакладчык і літаратурны крытык. Драматычны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем жонкі Яна Рознэра Зоры. Гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі “нармалізацыі”, ствараецца шэраг партрэтаў тагачасных постацяў славацкай культуры і палітыкі. Болей »
Восем кітайскіх дэтэктыўных гісторый. Роберт ван Гулік — нідэрландскі пісьменнік і ўсходазнаўца, найбольш вядомы дзякуючы цыклу твораў пра суддзю Дзі, які разам са сваімі памочнікамі Ма Чжунам, Цяа Таем, радцам Хунам і былым махляром Таа Ганем расследуе загадкавыя злачынствы ў падуладных яму акругах. У апавяданнях са зборніка “Следства вядзе суддзя Дзі” аўтар выкарыстоўвае прыёмы, распрацаваныя кітайскай дэтэктыўнай літаратурай, у тым л... Болей »
Як выглядала полацкая княгіня XI стагоддзя? Што магла насіць юная каралева Бона? А шляхцянка часоў Паўстання з гадоў 1863-1864? Колькі мільёнаў крыжыкаў трэба вышыць, каб рэканструяваць традыцыйную беларускую кашулю з мястэчка Калінкавічы? Залататканыя шаўковыя стужкі, гарсэты і крыналіны, неверагодна выкшталцоныя прадметы гардэроба беларускіх сялянак, на стварэнне якіх сыходзяць месяцы, і нават гады працы - усё гэта вы зможаце пабачыць... Болей »