Боў і мерць у Хротне

Трусаў Дзяніс

Кніга Дзяніса Трусава “Боў і мерць у Хротне” гэта беларускі Twin Peaks і Silent Hill, пастмадэрнісцкі раман-пазл аб самасвядомасці і раскаянні, які даследуе тэму памежжа, гэта моўная прыгода і нечаканая науковая фантастыка з хрысціянскай і будыйскай падаплёкай, у якой перапляліся мовы і эпохі і ў якой галоўнаму герою трэба пазбавіцца ад уласнага трупа і успомніць назву краіны, з якой ён родам. Дзяніс Трусаў — паэт, музыка і празаік з Га... Болей »


Быў у пана верабейка гаварушчы…

Падарожжы Свабоды

Бартосік Зьміцер

У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагодзьдзя, і нельга сказаць, што гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая. Яна распавядае пра мяжу дабра і зла ў душы беларускага чалавека, якую адныя пераходзілі, рабуючы панскія сядзібы, а іншыя не пераходзілі,... Болей »


Вершы

Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч (нар. 1973) беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард. Лаўрэат шэрагу беларускіх і замежных літаратурных прэмій. Яго творчасць вызначаецца багаццем і разнастайнасцю мовы, стылістычнымі эксперыментамі ды іранічнасцю стылю. Болей »


Вершы на волю

Паэзія турмы і выгнаньня

Кніга «Вершы на волю» сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зьняволеньня, катаргі, лягеру, высылкі, чаканьня рэабілітацыі і перагляду крымінальнай справы. Храналягічна тэксты абыймаюць амаль 150-гадовы пэрыяд неперарыўнай традыцыі і вымушанага разьвіцьця беларускай турэмнай паэзіі: ад філямацкіх 1820-х, калі ў Вільні былі зьняволеныя Адам Міцкевіч і Ян Чачот, аж да лягернай лірыкі асуджаных неўзабаве пасьля заканчэньня ... Болей »


Вечар – як сон, у якім шмат агнёў

Аркуш Алесь

Кніга аб’яднала пераважна жодыньскія апавяданьні і раман «Спадчына». Сярод герояў твораў: мастак Алесь Пушкін, які шукае Келіх Граля; Мікола-самастрэл з Крывога Рогу; помнік Леніну, што непрыкметна зьнік з плошчы ў Жодыні; айцец Феафіл, які перахоўваў у магіле ля царквы каштоўнасьці, сабраныя для арміі Булак-Балаховіча; а таксама легендарны Робін Гуд Смалявіцкага раёну Іван Шагойка, які мог падрабіць любы дакумэнт, выпісваў для партызан... Болей »


Выбранае

Гарошка Леў Айцец

Новая кніга сэрыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва, прысьвечаная жыцьцю й творчаму даробку айца Льва Гарошкі (1911–1977). Грэкакаталіцкі сьвятар, ён багата займаўся вывучэньнем гісторыі хрысьціянства ў Беларусі й асабліва мінулага й сучаснага яму стану ўніяцкай царквы, аналізаваў падзеі ў асяродзьдзі беларускай эміграцыі пасьля Другой сусьветнай ва... Болей »


Выбранае

Кавыль Міхась

«Выбранае» Міхася Кавыля (1915–2017), беларускага паэта — эмігранта ў ЗША, — першае пасьля больш як трыццацігадовага перапынку выданьне ягонай творчай спадчыны. Удзельнік беларускага літаратурнага працэсу канца 1920-х — пачатку 1930-х, аўтар, як і шмат хто зь ягоных сяброў, быў рэпрэсаваны, адбыў свой тэрмін на Далёкім Усходзе й празь некаторы час змог вярнуцца на Бацькаўшчыну, каб зноў пакінуць яе ў 1944-м. У творах Міхася Кавыля: і ў ... Болей »


Выбранае

Акіншэвіч Леў

"Выбранае" Льва Акіншэвіча (1898–1980) — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка. Усё гэта складае беларускую частку навуковага, творчага і дакументальнага даробку Льва Акіншэ... Болей »


Выбранае

Тумаш Вітаўт

Кніга «Выбранае» Вітаўта Тумаша – пятая кніга з падсерыі «Спадчына: агледзіны» серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» – складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта Тумаша (1910-1998). Артыкулы прысвечаныя пытанням этнагенэзу і культурнага развіцця беларусаў, жыццю і дзенасці Францыска Скарыны ды кн... Болей »


Выбраная лірыка

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў (нар. у 1953 г.) – беларускі творца, больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі, асабліва пасля прысуджэння яму першай у гісторыі міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды» ў 2010 г. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »