Танцы над горадам

Проза апошніх гадоў

Арлоў Уладзімір

Героі твора, які даў назву кнізе, -- самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Аповесці “Дом з дамавікамі” і “Чорны чалавек на зялёнай канапе” таксама ўразяць чытача незвычайнымі для беларускай літаратуры сюжэтамі і вобразамі, падараваўшы не толькі асалоду ад таленавітага мастацкага слова, але і вострыя адчуванні. Болей »


Усе хочуць... есці

Ротбёль Грэтэ, Гархамн Анна Карын

Дзіцячая кніжка для маленькіх даследчыкаў, якім цікава, што ядуць вожыкі, медузы, птушкі і іншыя жывёлы. У кнізе распавядаецца, колькі яны жывуць, як растуць і што любяць есці. А яшчэ — ці можна іх карміць марозівам! "Калі дзеці ядуць, яны растуць і становяцца большымі і большымі! І мацнейшымі! Тое ж самае адбываецца і з матылькамі, вожыкамі ды катамі. Але ўсе яны любяць розную ежу. Чалавек можа вырасці вышэй за два метры. А якой даўжын... Болей »


Уцёкі з Палесься

Аксак Валянціна

Новая кніга Валянціны Аксак нараджаецца на пакутных шляхах змушанай блуканкі. Асабісты боль выгнаньніцы са свайго дому шматкроць узмацняецца трагедыяй зьняволеных і закатаваных у вязьніцах на радзіме. Захопніцкая вайна за яе паўднёвымі межамі не пакідае аўтарцы ні каліва спадзеву на шчаснае вяртаньне. І ўсё ж ляйтматывам кнігі ёсьць загад паэткі самой сабе: жыць навырост! Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Ж... Болей »


Як падае сьнег, як расьце трава

Аркуш Алесь

Новая кніга прозы Алеся Аркуша аб’яднала мастацка-дакумэнтальны раман «Мясцовы час» і шэраг апавяданьняў, напісаных у розныя гады. Аматары айчыннай андэграўнднай культуры канца 80-х — пачатку 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя сустрэнуць у рамане шматлікіх вядомых дзеячоў літаратуры, музыкі і мастацтва таго пэрыяду — ад Сержука Сокалава-Воюша да Юрыя Гуменюка, ад Лявона Вольскага да Сержа Мінскевіча і многіх-многіх іншых. Падзеі, апісаныя ў рама... Болей »


Як укладалі „Спадчыну”

Да 135-годдзя ад нараджэння і 75-годдзя смерці Янкі Купалы

Кніга «Як укладалі “Спадчыну”», трэцяя ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, уяўляе з сябе заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы. Захаваная ў архіве БІНіМа і перададзеная ў БДАМЛМ карэспандэнцыя ўкладальніка Вітаўта Тумаша і выдаўца Станіслава Станкевіча расказвае пра час і людзей, а таксама пр... Болей »


Янка Запруднік

“Янка Запруднік” — кніга з сэрыі “Людзі эміграцыі”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва й МГА “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” яшчэ ў Беларусі ў 2018 г. Укладальнікі кнігі Натальля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч. Выданьне мае ў сваім зьмесьце як матэрыялы пра самога Янку Запрудніка: біяграфічны нарыс, успаміны дачкі Веры, сяброў і знаёмых, гэтак і ягоныя ўласныя тэкст... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8]   Наступная   Апошняя