Галіяфы

Галіяфы


Выдавецтва “Галіяфы”, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым, аб’яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва (літаратараў, мастакоў, навукоўцаў, музыкантаў, перфомераў) з мэтай распавесці як беларускім, так і замежным чытачам пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты.Заснавальнікі “Галіяфаў”, Міхась Башура і Зміцер Вішнёў, даўно вядомыя чытацкай публіцы: у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя творцы ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух “Бум-Бам-Літ”, які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснага прыгожага пісьменства. Не менш цікавую дзейнасць разгарнула суполка радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”, створаная некаторымі з былых бумбамлітаўцаў пасля таго, як перастаў існаваць літаратурна-мастацкі рух. У прыватнасці, у 2000 годзе была запачаткаваная кніжная серыя “Другі фронт мастацтваў” (галоўны рэдактар Зміцер Вішнёў), што ў розны час знаходзіла сабе прытулак у выдавецтвах “Рунь” (Вільня), “Невский простор” (Санкт-Пецярбург), у мінскім выдавецтве “Логвінаў”. Серыя “Другі фронт мастацтваў” аб’яднала многіх канцэптуальных аўтараў – пабачылі свет болей за 30 кніг, а самае галоўнае – быў створаны літаратурны асяродак, які прадстаўляе актуальнае беларускае мастацтва. Ён лучыць пісьменнікаў як маладога, так і сталага ўзросту, людзей з рознымі эстэтычнымі прыхільнасцямі, але з адзінай мэтай – удзельнічаць у фарміраванні літаратурнага працэсу, развіваць культурную прастору, адкрываць і падтрымліваць новых таленавітых аўтараў.Выдавецтва “Галіяфы” працягвае серыю “Другі фронт мастацтваў” і цягам 2009 – 2010 гадоў плануе надрукаваць каля 40 кніг – гэта паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, эксперыментальныя даследаванні андэграўнду і субкультуры і інш. Мала таго, пільнай увагі заслугоўваюць такія кніжныя серыі, як “Адсутнае беларускае мастацтва”, “Калекцыя беларускай фантастыкі”, “Партрэты польскай літаратуры”, “XXI стагоддзе: паэтычныя далягляды”, а таксама дзіцячая серыя “Сланечнікі”.Усіх аўтараў выдавецтва “Галіяфы” яднае тое, што яны ствараюць якасную беларускамоўную літаратуру, цікавяцца новымі эстэтычнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай культуры, арыентуюцца ў сучаснай літаратурнай прасторы, прымаюць актыўны ўдзел у развіцці авангарднага мастацтва.У бліжэйшых планах “Галіяфаў” – правядзенне разнастайных літаратурных выступаў, акцый, фестываляў, конкурсаў, а таксама інфармаванне шырокай чытацкай аўдыторыі пра найбольш важныя падзеі культурнага жыцця праз электронны рэсурс www.by-books.org.

Галіяфы :: Выданьні

pdf
epub
Акудовіч Валянцін, Архіпелаг Беларусь

Архіпелаг Беларусь

Кніга дыялогаў

Акудовіч Валянцін

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам... Болей »


pdf
Вярцінскі Анатоль, Асобныя радкі

Асобныя радкі

Розных гадоў

Вярцінскі Анатоль

Прадстаўляць аўтара гэтага зборніка, думаю, будзе лішнім. Вядомы ён па шматлікіх зборніках паэзіі, па п’есах, па перакладах. Анатоль Вярцінскі – творца, вершы якога сталі песнямі. Новы зборнік, як сама назва гаворыць, сабраў пад адной вокладкай вершы розных гадоў, асобныя радкі, якія складаюцца ў цэласць. Нават той, хто раней не быў знаёмы з творчасцю паэта, праз адзін гэты томік можа пазнаць і, напэўна, закахацца ў чысціню лірычнага сл... Болей »


pdf
Башура Міхась, Думкі – гэта не гульня

Думкі – гэта не гульня

Вершы

Башура Міхась

Міхась Башура - скончыў з адзнакай аддзяленне беларускай мовы i лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ (1997). Падчас вучобы ва унiверсiтэце прымаў удзел у выступленнях тэатра-студыi «Летуценнiк», працаваў у школе настаўнiкам беларускай лiтаратуры, у часопiсах «Першацвет» i «Беларусь», у газеце «Культура», супрацоўнiчаў з газетамi «Строительная газета» i «Столичные новости». Пасля заканчэння унiверсiтэта працягнуў працу ў газеце «Культ... Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Замак пабудаваны з крапівы

Замак пабудаваны з крапівы

Раман

Вішнёў Зміцер

Правобраз лірычнага героя – сам аўтар, або адлюстраванне аўтара – сам лірычны герой. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы» — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі вымагае ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Раман можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, ал... Болей »


pdf
Календа Сяргей, Казкі

Казкі

гісторыі (не) пра нас

Календа Сяргей

Пісаць казкі на пачатку XXI стагоддзя не абы-які занятак. Цяжка дадаць чагосьці новага да таго сапраўднага багацця казачных сюжэтаў і вобразаў, якое чалавецтва назапасіла за тысячы гадоў існавання. Аднак людзі працягваюць ствараць уласны свет, насяляць яго чароўнымі істотамі ды прыдумляць ім гісторыі. калі чытаеш сучасныя казкі, заўважаеш цікавую рэч — людзі мала змяніліся цягам апошніх пару тысяч гадоў, нават пасля таго, як здолелі паб... Болей »


pdf
Дыкенс Чарльз, Олівер Твіст

Олівер Твіст

раман

Дыкенс Чарльз

Кнігу Чарльза Дыкенса ведае, бадай, кожны. Шматкроць экранізаваная, перакладзеная на сотні мовыаў свету, дачакалася нарэшце перакладу на беларускую. А, можа, інакш – беларускамоўны чытач нарэшце дачакаўся дыкенсаўскага “Олівера Твіста” на роднай мове. Класіка, як паказвае час, не старэе, і закранутыя Дыкенсам тэмы сугучныя сучаснаму чытачу. Прынята лічыць, што раман разлічаны на чытача малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, аднак лёс ... Болей »


pdf
Станкевіч Юры, П’яўка

П’яўка

Раман

Станкевіч Юры

Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі – абсалютна новай з'явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Месца дзеяньня раману — Беларусь ў 2050 годзе пасьля так званых «Непажаданых падзеяў» — шэрагу тэхнагенных і экалягічных наступстваў, якія прывялі да росту спадчынных захворваньняў, новых відаў эпідэміяў, падзеньня рэпрадуктыўнасьці і дэпапуляцыі асобных этнасаў. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісана... Болей »


pdf
Сін Ільля, Тэатральныя дэманы

Тэатральныя дэманы

Тэксты

Сін Ільля

Фантасмагарычны раман Іллі Сіна «Тэатральныя дэманы» пра падводнае падарожжа па затопленым Менску. Сама назва - «Тэатральныя дэманы» - наводзіць на думку, што гэтым разам карыфей бязглуздзіцы будзе дэканструяваць Міхаіла Булгакава. Сатырычнае апісанне ўмоўнай рэдакцыі толькі падмацоўвае страхі, але праз колькі старонак раптам пачынаецца юрліва выпісанае наследванне Кафцы, а скончваецца ўсё так, нібы апавяданне прэтэндавала на ўваходжанн... Болей »


pdf
Яна Тры Ён: перформанс-суполка

Яна Тры Ён: перформанс-суполка

Тэксты

Выданьне прысьвечанае ціквай літаратурнай зьяве пад назовам суполка “ЯнаТрыЁн”. “Незвычайная” гісторыя паўстаньня суполкі – адлюстраваньне творчай неардынарнасьці і новых падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры. Вольга Рагавая, Юрась Ленскі, Адам Шостак і Васіль Паўлініч – маладыя літаратары, якія ад моманту імправізацыі ў часе адной з літаратурных сустрэчаў, далі пачатак мастацка-літаратурнай зьяве ЯнаТрыЁн, што загучала напоўніца ў... Болей »


pdf
Савоська Павел, Aпошні сезон

Aпошні сезон

Аповесці, апавяданні

Савоська Павел

Гісторыя маладога беларускага хлопца, які, патрапіўшы ў вір студэнцкага Ленінграду, не згубіў беларускай шчырасьці і адкрытасьці. Сямідзясятыя гады – разгар пабудовы камунізму ў Краіне Саветаў, дзе чалавек можа дыхаць вольна, але толькі ў адзін такт з уладай, дзе можна верыць у Бога, але нельга хадзіць у царкву. Дзе партыя кажа - трэба, а чалавек адказвае – ёсьць. Апынуўшыся на Чукотцы Сцяпан Артамонаў – бачыць сапраўдны непрыхаваны і н... Болей »


Галіяфы :: Іншыя выданьні

Мерапрыемствы выдавецтва “Галiяфы” ў межах фэсту “Дах-9” (0)

02-Sep-09 21:06

ПРАГРАМА: 9 верасня 18:00 Прэзентацыя кніг серыі “Другі фронт мастацтваў”: Сяргей КАЛЕНДА “Помнік атручаным людзям”, Усевалад ГАРАЧКА “Багі і героі” Бяруць удзел: Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, (...) Болей »

< Previous 1 Next >