Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Дыкенс Чарльз, Олівер Твіст

Олівер Твіст

раман

Дыкенс Чарльз

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010

Перакладчык: Бяласін Я.

Выдавец: Галіяфы

Памеры: 456с.: іл.

ISBN: 978-985-6906-39-1

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 821.111-93

Кнігу Чарльза Дыкенса ведае, бадай, кожны. Шматкроць экранізаваная, перакладзеная на сотні мовыаў свету, дачакалася нарэшце перакладу на беларускую. А, можа, інакш – беларускамоўны чытач нарэшце дачакаўся дыкенсаўскага “Олівера Твіста” на роднай мове. Класіка, як паказвае час, не старэе, і закранутыя Дыкенсам тэмы сугучныя сучаснаму чытачу. Прынята лічыць, што раман разлічаны на чытача малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, аднак лёс героя аднолькава цікавы як маладому, так і даросламу чытачу. Дарэчы, Дыкенс – аўтар на ўсё жыццё. Ягоныя творы нельга чытаць адзінажды. Дараслеючы, за кожным прачытаннем адкрываем новыя слаі, новыя нюансы, больш грунтоўна заглыбляемся ў псіхіку, адчуванні і перажыванні герояў. З гадамі становімся больш панятлівымі, але спасцігнуць глыбіню аўтарскага пераказу, думаю, не ўдасца ніколі, бо колькі чытачоў – столькі прачытанняў, колькі разоў барэмся за раман, столькі разоў чытаем яго, быццам упершыню.

Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле