Галіяфы

Галіяфы


Выдавецтва “Галіяфы”, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым, аб’яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва (літаратараў, мастакоў, навукоўцаў, музыкантаў, перфомераў) з мэтай распавесці як беларускім, так і замежным чытачам пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты.Заснавальнікі “Галіяфаў”, Міхась Башура і Зміцер Вішнёў, даўно вядомыя чытацкай публіцы: у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя творцы ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух “Бум-Бам-Літ”, які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснага прыгожага пісьменства. Не менш цікавую дзейнасць разгарнула суполка радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”, створаная некаторымі з былых бумбамлітаўцаў пасля таго, як перастаў існаваць літаратурна-мастацкі рух. У прыватнасці, у 2000 годзе была запачаткаваная кніжная серыя “Другі фронт мастацтваў” (галоўны рэдактар Зміцер Вішнёў), што ў розны час знаходзіла сабе прытулак у выдавецтвах “Рунь” (Вільня), “Невский простор” (Санкт-Пецярбург), у мінскім выдавецтве “Логвінаў”. Серыя “Другі фронт мастацтваў” аб’яднала многіх канцэптуальных аўтараў – пабачылі свет болей за 30 кніг, а самае галоўнае – быў створаны літаратурны асяродак, які прадстаўляе актуальнае беларускае мастацтва. Ён лучыць пісьменнікаў як маладога, так і сталага ўзросту, людзей з рознымі эстэтычнымі прыхільнасцямі, але з адзінай мэтай – удзельнічаць у фарміраванні літаратурнага працэсу, развіваць культурную прастору, адкрываць і падтрымліваць новых таленавітых аўтараў.Выдавецтва “Галіяфы” працягвае серыю “Другі фронт мастацтваў” і цягам 2009 – 2010 гадоў плануе надрукаваць каля 40 кніг – гэта паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, эксперыментальныя даследаванні андэграўнду і субкультуры і інш. Мала таго, пільнай увагі заслугоўваюць такія кніжныя серыі, як “Адсутнае беларускае мастацтва”, “Калекцыя беларускай фантастыкі”, “Партрэты польскай літаратуры”, “XXI стагоддзе: паэтычныя далягляды”, а таксама дзіцячая серыя “Сланечнікі”.Усіх аўтараў выдавецтва “Галіяфы” яднае тое, што яны ствараюць якасную беларускамоўную літаратуру, цікавяцца новымі эстэтычнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай культуры, арыентуюцца ў сучаснай літаратурнай прасторы, прымаюць актыўны ўдзел у развіцці авангарднага мастацтва.У бліжэйшых планах “Галіяфаў” – правядзенне разнастайных літаратурных выступаў, акцый, фестываляў, конкурсаў, а таксама інфармаванне шырокай чытацкай аўдыторыі пра найбольш важныя падзеі культурнага жыцця праз электронны рэсурс www.by-books.org.

Галіяфы :: Выданьні

pdf
Васючэнка Пятро, Ад тэксту да хранатопа

Ад тэксту да хранатопа

артыкулы, эсэ, пятрогліфы

Васючэнка Пятро

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што робіць іх актуальнымі, займальнымі і павучальнымі для чытача ХХІ стагоддзя. У праграмным артыкуле, што даў назву кнізе, П.Васючэнка падсум... Болей »


pdf
Дранько-Майсюк Леанід, Анёлак і я

Анёлак і я

Апавяданне

Дранько-Майсюк Леанід

Надрукаванае ў 24 нумары часопіса “Дзеяслоў” (5, 2006) і перадрукаванае 10 кастрычніка 2007 года ў газеце “Народная Воля” (№№ 161 – 162), апавяданне “Анёлак і я” – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы. Яно пра гламурную N – мастацкае ўвасабленне сучаснай дзелавой жанчыны, а таксама ж пра хлопчыка, які чакае маці, і пра мужчыну, якога пакінула каханне, і пра Беларусь, як пра сустрэчу новай зямлі з раскіданым гняздом... Леанід Дран... Болей »


pdf
Гарачка Усевалад, Багі і Героі

Багі і Героі

Гарачка Усевалад

Усевалад Гарачка. Нарадзіўся 12 снежня 1968 года ў пасёлку Юцкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу, у 1992 годзе – фізічны факультэт БДУ. Працуе на ВНА "Інтэграл". Жыве ў г. Фаніпаль. Жанаты. Мае дачку. Вершы піша з 1992 года. З 1993 года выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. З 2005 года сябра Беларускага ПЭН-ц... Болей »


pdf
Акулін Эдуард, Вітражы

Вітражы

Вершы

Акулін Эдуард

У новай кнізе вершаў Эдуард Акулін з размаітых шкельцаў вобразаў і метафар стварае шматколерныя вітражы свайго паэтычнага Сусвету, робячы гэта па-майстэрску выкшталцона і нязмушана. Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Беларус... Болей »


pdf
Анціпенка Алесь, Спрынчан Аксана, Дарога і Шлях

Дарога і Шлях

SMS-п'есКА

Анціпенка Алесь, Спрынчан Аксана

Дарога і Шлях жывуць у чаканні таго, хто імі пройдзе. Скрыжоўваючыся і разбягаючыся, яны лучаць і аддаляюць. Яны натхняюць і стамляюць. Урэшце, робяць прысутнымі кожнага з нас. SMS-п'есКА “Дарога і Шлях” — дыялог філосафа і паэткі, у якім па-за чаканнямі і думкамі, пачуццямі і каханнем хаваецца “спакуса быць жывым”. Гэта новая форма тэатра, у якім ролю дзейнай асобы можа выканаць толькі яна сама. Болей »


pdf
Кур’ян Інэса, укладальнік, Друкапiсы. Вялiкая iмправiзацыя

Друкапiсы. Вялiкая iмправiзацыя

паэзiя, проза

Кур’ян Інэса, укладальнік

Выданьні, якія выходзілі пад агульнай шыльдай Друкапісы, цяпер сабраныя разам пад адной вокладкай. Сучасныя авангардныя паэты Зьміцер Вішнёў, Міхась Башура, Ільля Сін, Сяргей Патаранскі, Валянцін Татур, Віктар Жыбуль, Алесь Бычкоўскі, Ганна Ціханава ды Вальжына Морт сталі свайго роду пачынальнікамі і стваральнікамі паэтычнага авангарду сучаснай Беларусі. Большасьць самвыдавецкіх збораў, якія ўкладальнікі ўключылі ў акрэсьленьне “друкапі... Болей »


pdf
Лыч Леанід, Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі

Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі

верасень 1943 – кастрычнік 1964 г.

Лыч Леанід

Праца Леаніда Лыча прысьвечаная пытаньню, якое доўгі час замоўчвалася дэфармавалася і асьвятлялася не з беларускіх пазыцыяў – гэта пытаньне міжнацыянальных адносінаў пасьля ваеннага дваццацігодзьдзя. Менавіта пасьля вайны азначыўся паварот у нацыянальнай палітыцы Масквы. Гэты паварот прывёў да катастрофы, якую можна параўнаць да зьнішчэньня. Беларуская нацыя асымілявалася пагрозьлівымі тэмпамі. Менавіта беларусы па словах вядомага кам... Болей »


pdf
Пятровіч Барыс, Піліпікі

Піліпікі

Пятровіч Барыс

«Піліпікі» – нізка аповедаў Б. Пятровіча. Назва яе паходзіць ад імя галоўнага героя Піліпа, якога аўтар прымушае рабіць і думаць тое, што звычайна ня робіць і ня думае звычайны чалавек. Да першай публікацыі «П.» аўтар даў такі каментар: «П.» пісаліся ня жартам, не ўсур’ёз і ня дзеля выпендрону. Яны проста пісаліся. А таму не задавайце пытаньня: а навошта яны напісаныя? Ні мне, ні сабе. Бо ўсё, што ніжэй гэтых словаў, ня вартае нават гэт... Болей »


pdf
epub
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім, Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

апокрыф-правакацыя

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Гісторыі, як навукі, ніколі не існавала, не існуе і існаваць не можа. Гэта бясспрэчна і відавочна. Вывучэнне далёкай і не вельмі далёкай мінуўшчыны пачынаецца з першакрыніцаў. Калі першакрыніца адна, аніякіх праблемаў у даследніка не ўзнікае. Гісторыку нічога не застаецца, як даверліва пераказваць напісанае папярэднікам і не думаць, кім той быў: праўдзівым сведкам падзеяў ці іх зламысным фальсіфікатарам. Праблемы пачынаюцца, калі ... Болей »


pdf
Васілеўскі Пятро, Рэтраперспектыва

Рэтраперспектыва

Нарысы

Васілеўскі Пятро

У кніжцы прадстаўленыя артыкулы, што рыхтаваліся цягам апошніх дваццаці гадоў. У матэрыялах разглядаюцца самыя розныя творчыя постаці – па-узросце і эстэтычных поглядах. Фактычна перад чытачом вымалёўваецца сваеасаблівы культурны ландшафт. Болей »


Галіяфы :: Іншыя выданьні

Мерапрыемствы выдавецтва “Галiяфы” ў межах фэсту “Дах-9” (0)

02-Sep-09 21:06

ПРАГРАМА: 9 верасня 18:00 Прэзентацыя кніг серыі “Другі фронт мастацтваў”: Сяргей КАЛЕНДА “Помнік атручаным людзям”, Усевалад ГАРАЧКА “Багі і героі” Бяруць удзел: Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, (...) Болей »

< Previous 1 Next >