Выдавецтва “Галіяфы”, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым, аб’яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва (літаратараў, мастакоў, навукоўцаў, музыкантаў, перфомераў) з мэтай распавесці як беларускім, так і замежным чытачам пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты.Заснавальнікі “Галіяфаў”, Міхась Башура і Зміцер Вішнёў, даўно вядомыя чытацкай публіцы: у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя творцы ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух “Бум-Бам-Літ”, які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснага прыгожага пісьменства. Не менш цікавую дзейнасць разгарнула суполка радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”, створаная некаторымі з былых бумбамлітаўцаў пасля таго, як перастаў існаваць літаратурна-мастацкі рух. У прыватнасці, у 2000 годзе была запачаткаваная кніжная серыя “Другі фронт мастацтваў” (галоўны рэдактар Зміцер Вішнёў), што ў розны час знаходзіла сабе прытулак у выдавецтвах “Рунь” (Вільня), “Невский простор” (Санкт-Пецярбург), у мінскім выдавецтве “Логвінаў”. Серыя “Другі фронт мастацтваў” аб’яднала многіх канцэптуальных аўтараў – пабачылі свет болей за 30 кніг, а самае галоўнае – быў створаны літаратурны асяродак, які прадстаўляе актуальнае беларускае мастацтва. Ён лучыць пісьменнікаў як маладога, так і сталага ўзросту, людзей з рознымі эстэтычнымі прыхільнасцямі, але з адзінай мэтай – удзельнічаць у фарміраванні літаратурнага працэсу, развіваць культурную прастору, адкрываць і падтрымліваць новых таленавітых аўтараў.Выдавецтва “Галіяфы” працягвае серыю “Другі фронт мастацтваў” і цягам 2009 – 2010 гадоў плануе надрукаваць каля 40 кніг – гэта паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, эксперыментальныя даследаванні андэграўнду і субкультуры і інш. Мала таго, пільнай увагі заслугоўваюць такія кніжныя серыі, як “Адсутнае беларускае мастацтва”, “Калекцыя беларускай фантастыкі”, “Партрэты польскай літаратуры”, “XXI стагоддзе: паэтычныя далягляды”, а таксама дзіцячая серыя “Сланечнікі”.Усіх аўтараў выдавецтва “Галіяфы” яднае тое, што яны ствараюць якасную беларускамоўную літаратуру, цікавяцца новымі эстэтычнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай культуры, арыентуюцца ў сучаснай літаратурнай прасторы, прымаюць актыўны ўдзел у развіцці авангарднага мастацтва.У бліжэйшых планах “Галіяфаў” – правядзенне разнастайных літаратурных выступаў, акцый, фестываляў, конкурсаў, а таксама інфармаванне шырокай чытацкай аўдыторыі пра найбольш важныя падзеі культурнага жыцця праз электронны рэсурс www.by-books.org.
Увазе чытача прадстаўленыя найлепшыя і найбольш выразныя прыклады сучаснай швэдзкай літаратуры. Асаблівая ўвага зьвяртаецца на швэдзкую навэлістыку, якія гістарычна нядаўна пачала разьвівацца ў літаратуры гэтай скандынаўскай краіны. Для швэдзкіх пісьменьнікаў-навэлістаў характэрная нерэальнасьць таго, што адбываецца. Але нерэальнасьць не наўпроставая, яна створаная праз вобразы звычайнага, штодзённага жыцьця, якое сутыкаючы розныя сытуа... Болей »
Дух нямецкай містыкі праз прызму сучасных рэаліяў, літаратурны постмадэрнісцкі кактэйль у абліччы казкі – новая кніга Альгерда Бахарэвіча "Халоднае сэрца". Літаратурную плошчу "Халоднага сэрца" падзялілі на дваіх нямецкі казачнік Вільгельм Гаўф і беларускі сучаснік Альгерд Бахарэвіч. Першая частка кнігі – пераклад вядомага класіка на беларускую мову ад Альгерда Бахарэвіча. Другая – схаваны ў аблічча паслямовы новы раман Бахарэвіча, пад... Болей »
Насамрэч гэта не паэзія. Гэта нават не проза. "Шчыра, Ня шчыра" – гэта крок беларускай літаратуры ў дваццаць першае стагодзьдзе. Сучасная стылёвая лірыка ў сучаснай стылёвай вокладцы. Чытач можа сам абраць, як пачынаць знаёміцца з выданьнем: з папоўскага або з кухарэвіцкага боку. Болей »
Аддаленасьць і Адданасьць - збор твораў Арцёма Кавалеўскага. Песьні спрагнёнага і патрабуючага каханьня сэрца леглі ў аснову твораў аўтара. Кожны ў творах Арцёма Кавалеўскага знойдзе свае патаемныя пытаньні і адказы да саміх сябе. …стыхійна аддаляючыся штодня ад сябе ранейшых, мы стыхійна аддаемся ўласнаму прадчуваньню сябе будучых… Аддаленьне ад традыцйных вершаваных твораў і адданасьць лірыцы – асноўныя крэда аўтара, які захопіць... Болей »
Беларускі мастак Алесь Родзін з'яўляецца адначасова прадстаўніком і неаавангарду, і "старога добрага жьвапісу": сюжэтнага і фігуратыўнага. У сваім творчым багажы ён мае перформансы і відэа, але палатно, алей як асноўная творчая зброя - гэта, вядома, не прашча, але і не лазерная стралялка з галівудскага блокбастару. Вядома, самарэалізацыяй з дапамогай традыцыйнай тэхпалагічнай схемы (падрамнік-палатно-фарба) і класічных відаў мастацтва з... Болей »
Раман Аляксея Талстова – маладога беларускага пісьменьніка у сапраўданасьці можа стаць важнай і знакавай зьявай нашага часу. Часу камэрцыялізацыі забавы, калі цывілізацыя замяніла сабой культуру і ператварыла чалдавечае жыцьцё і вечны шлях, які кожны сам сабе мусіць пракладаць праз шэрыя будні і звыклыя, але незразумелыя абставіны. Бескампрамісны падыход да існаваньня дае магчымасьць пераглянуць і заўважыць тое, што за будзённасьцю прап... Болей »
Вершы Аляксея Чубата адметныя і розныя не толькі ў сэнсава-тэматычных, але і ў фармальна-жанравых адносінах (трох-, пяцірадковыя мініяцюры і разгорнутыя, з некалькіх частак, тэксты, верлібры). Прыскрайняй арганічнасці яны, за асобным выключэннем, адпавядаюць тым падыходам і крытэрыям, якія і вызначаюць месца паэта ў наш складаны тэхнагенны час. Болей »
Кніга Таццяны Нілавай не пакідае чытача на раздарожжы абыякавасці. Са словаў крытыка Ірыны Шаўляковай, лірычная гераіня паэткі грае ў «тонкія падманы» (ці з імі — як з пацеркамі) у дэкарацыях хутчэй позняй («палымянай»), чым ранняй готыкі. Яркая, каляровая, гучная, нібыта спевы буры, — гэтая паэзія прыйдзецца даспадобы не толькі інтэлектуалам, але і шырокай чытацкай аўдыторыі. Болей »
“Твае фельетоны — тое, што нам трэба ў цяперашняй сітуацыі. Смех — самы дзейсны тут сродак. Я толькі здзіўляюся, што ў нас гэта ці не разумеюць, ці не даацэньваюць. Усе незалежныя СМІ — суцэльны плач ды стогны. Тыя, ад каго мы плачам, толькі пацяшаюцца з нас. А вось дасціпнае высьмейванне іх, сарказм, іронія — для іх гэта вельмі адчувальнае. У цябе пяро вострае і нацэлена куды трэба”. (Кастусь Цвірка) У Кандрата Крапівы з'явіўся літарат... Болей »
Новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992), міжнародных літаратурных прэмій Польшчы (1996) і Украіны (1997) Сяргея Законнікава “Дол” занатавала жыццё летапісна, так, як пазначаецца на кардыяграме біццё сэрца, або ў слухаўцы ўрача дыханне чалавека. У кнігу ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя з канца 1991 па пачатак 2008 года, i ў свой час былі апублікаваныя ў перыядычным рэспубліканскім друку. Паэзія С... Болей »
ПРАГРАМА: 9 верасня 18:00 Прэзентацыя кніг серыі “Другі фронт мастацтваў”: Сяргей КАЛЕНДА “Помнік атручаным людзям”, Усевалад ГАРАЧКА “Багі і героі” Бяруць удзел: Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, (...) Болей »