Галіяфы

Галіяфы


Выдавецтва “Галіяфы”, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым, аб’яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва (літаратараў, мастакоў, навукоўцаў, музыкантаў, перфомераў) з мэтай распавесці як беларускім, так і замежным чытачам пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты.Заснавальнікі “Галіяфаў”, Міхась Башура і Зміцер Вішнёў, даўно вядомыя чытацкай публіцы: у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя творцы ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух “Бум-Бам-Літ”, які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснага прыгожага пісьменства. Не менш цікавую дзейнасць разгарнула суполка радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”, створаная некаторымі з былых бумбамлітаўцаў пасля таго, як перастаў існаваць літаратурна-мастацкі рух. У прыватнасці, у 2000 годзе была запачаткаваная кніжная серыя “Другі фронт мастацтваў” (галоўны рэдактар Зміцер Вішнёў), што ў розны час знаходзіла сабе прытулак у выдавецтвах “Рунь” (Вільня), “Невский простор” (Санкт-Пецярбург), у мінскім выдавецтве “Логвінаў”. Серыя “Другі фронт мастацтваў” аб’яднала многіх канцэптуальных аўтараў – пабачылі свет болей за 30 кніг, а самае галоўнае – быў створаны літаратурны асяродак, які прадстаўляе актуальнае беларускае мастацтва. Ён лучыць пісьменнікаў як маладога, так і сталага ўзросту, людзей з рознымі эстэтычнымі прыхільнасцямі, але з адзінай мэтай – удзельнічаць у фарміраванні літаратурнага працэсу, развіваць культурную прастору, адкрываць і падтрымліваць новых таленавітых аўтараў.Выдавецтва “Галіяфы” працягвае серыю “Другі фронт мастацтваў” і цягам 2009 – 2010 гадоў плануе надрукаваць каля 40 кніг – гэта паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, эксперыментальныя даследаванні андэграўнду і субкультуры і інш. Мала таго, пільнай увагі заслугоўваюць такія кніжныя серыі, як “Адсутнае беларускае мастацтва”, “Калекцыя беларускай фантастыкі”, “Партрэты польскай літаратуры”, “XXI стагоддзе: паэтычныя далягляды”, а таксама дзіцячая серыя “Сланечнікі”.Усіх аўтараў выдавецтва “Галіяфы” яднае тое, што яны ствараюць якасную беларускамоўную літаратуру, цікавяцца новымі эстэтычнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай культуры, арыентуюцца ў сучаснай літаратурнай прасторы, прымаюць актыўны ўдзел у развіцці авангарднага мастацтва.У бліжэйшых планах “Галіяфаў” – правядзенне разнастайных літаратурных выступаў, акцый, фестываляў, конкурсаў, а таксама інфармаванне шырокай чытацкай аўдыторыі пра найбольш важныя падзеі культурнага жыцця праз электронны рэсурс www.by-books.org.

Галіяфы :: Выданьні

pdf
Станкевіч Юры, Мільярд удараў

Мільярд удараў

аповесці, апавяданні, п’еса

Станкевіч Юры

Галоўныя пытанні, на якія шукае адказу Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юры Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар тым не менш стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю. У зборнік увайшлі свежанапісаныя а... Болей »


pdf
Невядомая Беларусь

Невядомая Беларусь

Аналітычныя эсэ

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі, а таксама публічныя асобы. У 2005 г. кніга была перакладзена і выдадзена ў Расеі і Чэхіі. У Беларусі выдаецца ўпершыню. Болей »


pdf
Васючэнка Пятро, Пiрамiда Лiннея

Пiрамiда Лiннея

вершы

Васючэнка Пятро

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый – гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць партрэты ўсялякіх жывёлаў), і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек ХХІ стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай ... Болей »


pdf
Шатэрнік Алесь, Сонцакрыж. Колер. Форма. Слова.

Сонцакрыж. Колер. Форма. Слова.

Рэпрадукцыi, скульптура, проза, вершы

Шатэрнік Алесь

Алесь Шатэрнік нарадзіўся 16 кастрычніка 1940 года ў г. Іванава (Расія). Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню ў 1964 годзе. У 1967-м - Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працуе ў галіне станкавай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры і ў жывапісе. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1975 года. Творы знаходзяцца ў музеях рэспублікі, Трацьякоўскай галерэі ў Маскве, у Белым Доме (Вашынгтон, ЗІПА), арт-музеі "Цымерлі" (Нью-Джэрсі, ЗША) ... Болей »


pdf
Несцяровіч Уладзімір, Сто дарог

Сто дарог

вершы

Несцяровіч Уладзімір

Уладзімір Несцяровіч – мастак, выкладчык, паэт, цікавы суразмоўца. Ягоныя вершы – адкрыты дыялог з прыродай, шчыры аповед пра ўбачанае, аднойчы перажытае. Як чалавек творчай прафесіі ён заўсёды ў пошуку: тэматыка ўключаных у зборнік вершаў даволі шырокая і разнастайная. У ёй знаходзяць сваё аллюстраванне аўтабіяграфічныя эпізоды, згадкі пра незабыўныя сустрэчы з сябрамі і знаёмымі, гістарычная памяць народа пра мінулае нашай Айчыны і мн... Болей »


pdf
Трэнас Віка, Экзістэнцыйны пейзаж

Экзістэнцыйны пейзаж

вершы

Трэнас Віка

У другую кнігу прадстаўніцы новай хвалі сучаснай беларускай паэзіі Вікі Трэнас увайшлі вершы апошніх гадоў, ужо вядомыя аматарам прыгожага пісьменства па публікацыях у айчыннай перыёдыцы. У эксперыментальных творах аўтаркі адмысловым чынам перапляліся глыбокая філасафічнасць і юначы максімалізм, самасць і адкрытасць усяму свету, рацыяналізм і надзвычайная эмацыйнасць. Кніга «Экзістэнцыйны пейзаж», несумненна, будзе цікавая шырокай чытац... Болей »


Тэксты, 5#2014

Тэксты

Альманах

5#2014

Большасць тэкстаў, змешчаных у альманаху, прысвечаная выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану (1740—1780). Зміцер Юркевіч, Уладзімер Варанец, Алесь Жлутка, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова і многія іншыя даследуюць спадчыну легендарнай асобы Рэйтана. У нумары таксама ёсць проза Юрыя Станкевіча, Мікалая Плавінскага, Георгія Барташа, гутарка з філосафам Валянцінам Акудовічам, бумбамлітаўскія дзённікі Віктара Жыбуля. Напрыканцы альм... Болей »


pdf
Тэксты, 4#2013

Тэксты

Альманах

4#2013

Мушу вас запэўніць, што звяруга мае моцныя капыты, хвост і рогі, але ж да чорта не дацягвае па статусе, габарытах і настроі. Больш нагадвае быка з карыды. Дык гэта я пра каго? Не палохайцеся. Я не буду распавядаць пра чарговую тэлевізійную нятленку, дзе супер-герой ператварыўся ў мутанта, не будзе і змрочных казак пра містычнае з'яўленне нябожчыкаў-паэтаў на чарговым паэтычным слэме. Я — пра альманах «Тэксты», які і ёсць тая доўгачакана... Болей »


Тэксты, 12#2009

Тэксты

Альманах

12#2009

Нумар прысвечаны марской тэме і легендарнай мінскай краме «Рыба». Аўтары нумара: Валянцін Акудовіч, Вальжына Морт, Вольга Гапеева, Грэта Шоон, Ільля Сін, Зміцер Вішнёў, Анатоль Івашчанка, Віктар Жыбуль і іншыя. Болей »


Тэксты, 3#2007

Тэксты

Альманах

3#2007

Сёньня рэдактары — ледзь не адзіныя прафэсіяналы сярод літаратараў. I гэта натуральна: мастацкай літаратуры цяпер друкуецца менш, чым слоўнікаў, даведнікаў, энцыкляпэдыяў, перадрукаў, а ў іхным стварэньні галоўную ролю адыгрывае менавіта рэдактар. Насьпеў час перагледзець канцэпцыю трынітарнай шызафрэніі пісьменьніка, замацаваную ў літаратуразнаўстве Ралянам Бартам (аўтар — скрыптар — наратар). Барт спра-баваў прыдушыць аўтара, каб найв... Болей »


Першая   Папярэдняя   [11-11]   Наступная   Апошняя

Галіяфы :: Іншыя выданьні

Мерапрыемствы выдавецтва “Галiяфы” ў межах фэсту “Дах-9” (0)

02-Sep-09 21:06

ПРАГРАМА: 9 верасня 18:00 Прэзентацыя кніг серыі “Другі фронт мастацтваў”: Сяргей КАЛЕНДА “Помнік атручаным людзям”, Усевалад ГАРАЧКА “Багі і героі” Бяруць удзел: Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, (...) Болей »

< Previous 1 Next >