Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010
Выдавец: Галіяфы
Выдавецкая сэрыя: Другі фронт мастацтваў
Памеры: 95с.
ISBN: 978-985-6906-42-1
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2010 by Яна Тры Ён, Галіяфы
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Выданьне прысьвечанае ціквай літаратурнай зьяве пад назовам суполка “ЯнаТрыЁн”. “Незвычайная” гісторыя паўстаньня суполкі – адлюстраваньне творчай неардынарнасьці і новых падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры. Вольга Рагавая, Юрась Ленскі, Адам Шостак і Васіль Паўлініч – маладыя літаратары, якія ад моманту імправізацыі ў часе адной з літаратурных сустрэчаў, далі пачатак мастацка-літаратурнай зьяве ЯнаТрыЁн, што загучала напоўніца ў 2005-2006 гадах. У выданьні распавядаецца пра гісторыю стварэньня ды існаваньня суполкі, укладальнікі кнігі таксама спрабуюць перадаць на паперы перформансы і выступы удзльнікаў суполкі. Акрамя таго для “традыцыйнага” чытача пад адной вокладкай зьмешчаныя паэтычныя творы удзельнікаў ЯнаТрыЁн. Суполка пабудаваная на постацях, што ўваходзілі ў яе была адметнай зьявай свайго часу, і яе гісторыя – прыкмету гадаваньня сучасных беларускіх літаратараў, высьпяваньня сучаснай беларускай літаратуры, дзе сымбіёз нараджае новую якасць.
Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы
Каталёг: Kamunikat.org