![]() |
![]() |
Алесь Смалянчук нарадзіўся ў Слоніме напрыканцы вясны 1959 г. Там жа скончыў сярэднюю школу. Вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўніверсітэта. Каля дзесяці гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Горадні. У 1991 г. паступіў у завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (навуковы кіраўнік прафесар Міхась Біч). У 1995 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў — доктарскую. Якая была прысвечана польскаму руху на беларускіх і літоўскіх землях у апошнія 50 гадоў гісторыі Расійскай імперыі.
Аўтар некалькіх кніг, болей як сотні навуковых публікацыяў, рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo Historycus”, альманаха “Горад Святога Губерта”, навуковы кіраўнік онлайн-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі “Гарадзенскі Палімпсест” ды інш.
Лаўрэат дыплома Беларускага гістарычнага таварыства “За лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000—2001 гг.”.
Жыве ў Горадні.
Каб правільна аналізаваць асобныя зьявы з абсягу культуры для пэўнай тэрыторыі, трэба вызначыцца, ці была гэтая тэрыторыя рэальнай структурай, ці можна яе акрэсьліць як рэгіён, што характарызуецца супольнай гісторыяй ужо працяглы пэрыяд часу. Толькі ў такім выпадку можна будзе ажыцьцявіць правільны аналіз і зрабіць пэўныя абагульненьні, што датычаць асобных культурных зьяваў у іх узаемасувязях, акрэсьліць іх месца ў характэрнай для дадз... Болей »
** Артыкулы * Генадзь Сагановiч. Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне * Васіль Варонін. Палітычны лад Полацкага ваяводства ў першай палове XVI ст. * Гартмут Рус. СД у Баранавічах (1941-1943) ** Паведамленні * Васіль Пуцко. Ілюмінацыя Тураўскага Евангелля * Алесь Смалянчук. Дзённiк Мiхала Ромера як крынiца па гiсторыi Беларусi пачатку ХХ ст. * Алесь Сімакоў. "Iндзейская вайна" Тадэвуша Касцюшкi ** Пераклады * Джойс Эплбай. Сіла гістор... Болей »
* "Краёвасць: традыцыі згоды народаў у эпоху нацыяналізму". Міжнародная навуковая канферэнцыя. Познань (Польшча). 11-13 траўня 19 * Zasztowt L. Kresy. 1832-1863. Szkolnictwo na ziemiach litewskich i ruskich dawnej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1997. 456 s. (Куль-Сяльверстава) * Антон Луцкевіч пра беларускае Адраджэнне пачатку 20 ст. * Бохан Юры, Класіфікацыя познясярэднявечных шпор Вялікага Княства Літоўскага другой паловы ... Болей »
** Артыкулы * Генадзь Сагановiч. У пошуках Сярэднявечча * Алесь Смалянчук. "Краёвасць" у беларускай i лiтоўскай гiсторыi * Рышард Радзiк. Палякi - беларусы: узаемныя стэрэатыпы ў XIX-XX ст. * Кiрыл Маль. Вайна 1920 г. i Беларусь: вызваленне цi акупацыя? ** Пераклады * Эдвард Г. Кар. Гiсторык i яго факты * Лорэнс Стоўн. Вяртанне наратыву * Лорэнс Стоўн. Будучыня гiсторыi ** Вачыма суседзяў * Губэрт Лашкевiч. Беларусь i беларусы ў польскi... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »
Нарадзіўся ў 1959 г. Закончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага універсітэту імя Янкі Купалы (1981). Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі і Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалагічнага музея. Перамены ў краіне, якія адбываліся напрыканцы 80-х – на пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя, дазволілі ў 1991 г. паступіць у аспірантуру (завочна) Інстытуту гісторыі НА... Болей »
На працягу многіх стагоддзяў “польская прысутнасць” была істотным фактарам беларускай гісторыі. Геаграфічнае суседства беларусаў і палякаў абумовіла перапляценне гістарычных лёсаў двух народаў (...) Болей »
- Ці мог бы Раман Скірмунт быць прэзыдэнтам Беларусі? - Мог бы. Вопытны дзядзька быў... (Марыя Кучыньская, 1919 .нарадж.) З матэрыялаў экспедыцыі ў в.Парэчча Пінскага раёну. 21 жніўня 2000 г. У ХХ ст. беларусы, (...) Болей »
Мяне здаўна прыцягвае асоба Рамана Скірмунта (1868-1939). Ён нарадзіўся ў Парэччы на Піншчыне ў красавіку 1868 г. Намаганьнямі дзеда (А.С.Скірмунт) і бацькі (А.А.Скірмунт) гэты куточак Палесься ў другой палове (...) Болей »
Вёска Парэчча на Піншчыне стала ўласнасцю роду Скірмунтаў у 90-ыя г. 18 ст. Яе разам з суседняй вёскай Моладава набыў у Міхала Клеафаса Агінскага берасцейскі маршалак Сымон Скірмунт (1747-1835). Менавіта з (...) Болей »