![]() |
![]() |
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2009-05-03
Рэдактар: Запольская Яна
Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя
Выдавецкая сэрыя: Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2009 by Беларускае Радыё Рацыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Нарадзіўся ў 1959 г. Закончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага універсітэту імя Янкі Купалы (1981). Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі і Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалагічнага музея. Перамены ў краіне, якія адбываліся напрыканцы 80-х – на пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя, дазволілі ў 1991 г. паступіць у аспірантуру (завочна) Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Пад кіраўніцтвам прафесара Міхася Біча даследаваў гісторыі нацыянальных рухаў у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг. на беларускіх землях. У 1995 г. перад Вучонай Радай Інстытута гісторыі абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працяг даследаванняў гісторыі польскагу руху на беларускіх і літоўскіх землях дазволіў у 2002 г. абараніць доктарскую дысертацыю (“Польскі грамадска-палітычны рух на беларускіх і літоўскіх землях у 1864-1917 гг.”). Аўтар двух манаграфій, прысвечаных польскаму нацыянальнаму руху і дзейнасці “краёўцаў” на пачатку ХХ ст., а таксама шматлікіх артыкулаў, рэцэнзій, публікацый дакументаў у навуковых выданнях Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Ліітвы і Чэхіі. Укладальнік Хрэстаматыі (Гісторыя Беларусі канца 18 – пачатку 20 ст. у дакументах і матэрыялах. (Вільня:ЕГУ, 2007), укладальнік, адзін з аўтараў і рэдактар навуковага зборніка, прысвечанага гісторыя вольных муляраў (масонаў) у Беларусі.
Беларускія аўтары: Смалянчук Алесь
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя
Каталёг: Kamunikat.org
Алесь Гібок-Гібкоўскі (Аляксандр Сямёнавіч Гібкоўскі) Паэт, эсэіст, перакладчык, бард. Нарадзіўся 1 лютага 1952 года ў вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька -- Гібок-Гібкоўскі Сямён Фёдаравіч, беларус, маці -- Анастасія Маркаўна, украінка. Вучыўся ў Рупейскай, Ясенавіцкай і Ізабелінскай школах. У 1967 годзе паступіў ў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум, які закончыў ў 1971 годзе. Служыў тэрміновую воінскую службу ў ... Болей »
Пісьменніца. Дырэктарка Паэтычнага тэатра “Арт.С.”(art-s.by). Нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў горадзе Лунінец Берасцейскай вобласці. Скончыла СШ № 28 г. Мінска, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1998), Беларускі Калегіюм (2005). З 1998 працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя... Болей »
Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў. Нарадзіўся Эдуард Акулін у 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Захапленне паэзіяй прыйшло ў школьныя гады. У шостым класе ён напісаў свой першы верш. А літаратурным дэбютам Э. Акуліна трэба лічыць публікацыю 1979... Болей »
Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Болей »
Таццяна Беланогая, бард. Нарадзілася ў 24.06.1984 годзе ў Мінску. Потым бацькі пераехалі ў горад Маладзечна, які і з’яўляецца малой радзімай для Таццяны. У 2002 годзе паступіла ў Мінск на прыродазнаўчы факультэт БДПУ імя М. Танка, які скончыла ў 2007 годзе. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка ангельскай мовы. Увесну 2004 года запісала і выдала свой першы аматарскі альбом "Там, дзе мы". Тады ж, у 2004 годзе, стала пераможцай кон... Болей »
Ніна Баршчэўская нарадзілася 29 чэрвеня 1956 году ў вёсцы Козьлікі на Беласточчыне. Вучылася ў Агульнаадукацыйным ліцэі зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску Падляшскім, а затым у Катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, зь якою зьвязаная па сёньняшні дзень. У дыплёмнай (1980) і кандыдацкай працах (1988) закранала пытаньні польска-беларускага моўнага памежжа й дыялектызмаў у беларускай літаратурнай мове. У 2004 годзе аб... Болей »
Алесь Камоцкі нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Бібліяграфія: „Спроба ісці па расе” (1997), „Наспадзяванае” (2004), „48” (2007), „Глыбіня дажджу” (2007), супольныя праекты — „Край” (2005, фотаальбом, фота Вадзіма Грудзько). Дыс... Болей »
Канстанцін Бандарук пра сябе: Родам зь Беласточчыны. Закончыў духоўную сэмінарыю і тэалягічную акадэмію ў Варшаве, магістар тэалёгіі. У 1970 годзе дэбютаваў на старонках беларускага тыднёвіка "Ніва". Член літаратурнага аб'яднаньня "Белавежа". Працаваў журналістам у польскамоўным "Тыднёвіку Падляскім". У 1977 годзе ажаніўся і прыняў сьвятарскі сан. Служыў у храмах Польшчы й Амэрыкі. Аўтар некалькіх сотняў іконаў і карцінаў; выдаў манагра... Болей »
зэп Янушкевіч, архівіст, археограф, пісьменнік, нарадзіўся 07.03.1959 г. у мястэчку Ракаў на Валожыншчыне. Бацька працаваў цырульнікам, маці – рахункаводам сельпо. Вучыўся ў Ракаўскай СШ. Пасля паступіў ва ўніверсітэт на філалалагічны факультэт, які скончыў у 1981 г. Далей – аспірантура пры Інстытуце літаратуры ім. Янкі Купалы Акадэміі Навук Беларусі. Пасля заканчэння застаўся ў Інстытуце як навуковы супрацоўнік. З 1996 адначасова загад... Болей »
Госцем чарговай перадачы Яны Запольскай "Шчыра за гарбатай" стаў полацкі літаратар Алесь Аркуш. Пісьменнік у гутарцы згадаў пра свае дзіцячыя гады, якія ён правёў у Жодзіне, і пра якія ён напісаў кнігу "Брызгалаўка". Таксама згадаў пра свае першыя спробы ў літаратуры і пра літаратурнае аб'яднанне "Крыніцы", якое працавала пры наваполацкай гарадской газеце "Хімік", сябрам гэтай літсябрыны Алесь Аркуш быў напрыканцы 80-х гадоў. А кіраваў ... Болей »