Miejsce wydania: Менск
Data wydania: 2006
Wydawca: Праваабарончы Цэнтр Вясна
Kategoria: Polityka; Prawa człowieka; Społeczeństwo
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна
У 2005 годзе ў Беларусі назіралася значнае пагаршэньне агульнага становішча ўсферы правоў чалавека. Аб'ектам парушэньня сталі правы і свабоды як грамадзянскага і палітычнага шэрагу, так і сацыяльна-эканамічныя і культурныя правы. Гэтыя парушэньні носяць сістэмны характар, абумоўлены сьвядомай палітыкай дзяржаўнай улады і яе вышэйшых кіраўнікоў, уключна з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Пры гэтым парушэньні правоў чалавека зьяўляюцца ня столькі пабочным эфектам аўтарытарнага дзяржаўнага панаваньня, сколькі выкарыстоўваюцца ўладамі сьвядома як інструмент барацьбы з палітычнымі апанентамі і як сродак нагнятаньня ў грамадзтве атмасферы страху. Негатыўная дынаміка характарызуецца павелічэньнем выпадкаў парушэньня правоў чалавека, зафіксаваных праваабаронцамі і, адпаведна, ростам колькасьці ахвяраў парушэньня правоў чалавека альбо дыскрымінацыі. У беларускіх умовах пры высокай латэнтнасьці парушэньняў правоў чалавека і пры павелічэньні прыхаванасьці гэтых фактаў, пры надзвычайных складанасьцях праваабарончай дзейнасьці разам з агульным страхам, што пануе ў грамадзтве, гэткае павелічэньне паказчыкаў сьведчыць пра драматычнае ўзмацненьне жорсткасьці беларускага рэжыму.
Wydawnictwa białoruskie: Праваабарончы цэнтр Вясна
Katalog: Kamunikat.org
Кніга падрыхтавана на падставе кароткіх аглядаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2010 году. Напачатку даецца агульны аналіз грамадзка-палітычнай сітуацыі ў краіне за вызначаны тэрмін, асьвятляюцца важныя падзеі і рэакцыя міжнароднай супольнасьці на іх. Далей прыводзяцца некаторыя канкрэтныя факты парушэньняў правоў чалавека, на прыкладзе якіх можна прасачыць пэўную гісторыю змаганьня прадстаўнікоў беларускай дэмакратыч... Więcej »
Кніга падрыхтавана на падставе кароткіх аглядаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2009 году. Напачатку даецца агульны аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне за вызначаны тэрмін, асьвятляюцца важныя падзеі і рэакцыя міжнароднай супольнасьці на іх. Далей прыводзяцца некаторыя канкрэтныя факты парушэньняў правоў чалавека, на прыкладзе якіх можна прасачыць пэўную гісторыю змаганьня прадстаўнікоў беларускай дэмакратыч... Więcej »
Кніга падрыхтавана на падставе кароткіх аглядаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2008 году. Напачатку даецца агульны аналіз грамадзка-палітычнай сітуацыі ў краіне за вызначаны тэрмін, асьвятляюцца важныя падзеі і рэакцыя міжнароднай супольнасьці на іх. Далей прыводзяцца некаторыя канкрэтныя факты парушэньняў правоў чалавека, на прыкладзе якіх можна прасачыць пэўную гісторыю змаганьня прадстаўнікоў беларускай дэмакратыч... Więcej »
У 2004 годзе палітычная сітуацыя ў Беларусі ўплывала на далейшае пагаршэньне становішча з правамі чалавека і стасункі паміж асобай і дзяржавай. Пастаянныя і сьвядомыя парушэньні правоў чалавека зьяўляліся неабходнай перадумовай дзеля ўмацаваньня неабмежаванай дыктатарскай улады – уціск на чалавечыя правы фармаваў глебу да існаваньня аўтарытарызму і зьяўляўся спрыяльным асяродзьдзем да распаўсюду таталітарнай ідэалогіі. У 2004 годзе на г... Więcej »
2003 год у Беларусі быў адзначаны зьменай сітуацыі з правамі чалавека ў горшы бок. Не адбылося паляпшэньня агульнага становішча з захаваньнем правоў чалавека, а ў адносінах да выкананьня асобных правоў яно значна пагоршылася. Непавага і пастаянныя парушэньні асноўных канстытуцыйных правоў грамадзянаў сталі непазьбежным і неадменным фактарам у беларускай рэчаіснасьці. У 2003 годзе беларускія ўлады ўжо не хавалі свайго імкненьня максімаль... Więcej »
У 2002 годзе ў агульным становішчы з захаваньнем правоў чалавека ў Беларусі зрухаў да лепшага не адбылося. Палітыка ўладаў па-ранейшаму суправаджалася парушэньнем міжнародных стандартаў ў галіне правоў чалавека і нацыянальнага заканадаўства. Найбольш істотнае пагаршэньне сітуацыі было зафіксаванае ў галіне свабоды слова і свабоды веравызнаньня. Сістэматычна парушаліся правы грамадзянаў на ўдзел у мірных сходах і дэманстрацыях, у саюзах ... Więcej »
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зьявіліся асноўнай падзеяй палітычнага і грамадзкага жыцьця краіны ў 2001 годзе і фактычна вызначылі галоўныя тэндэнцыі парушэньняў правоў чалавека ў гэтым годзе. Выбары Прэзідэнта РБ паказалі, што ўлады, ігнаруючы міжнародныя стандарты права і ўнутранае беларускае заканадаўства, былі сканцэнтраваныя на забесьпячэньні перамогі фактычна дзеючага прэзідэнта. Масавыя акцыі дэмакратычнай апазіцыі ў Бела... Więcej »
1999 год стаў годам заканчэньня легітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе шляхам дэмакратычных выбараў ён быў абраны на пяцігадовы тэрмін. Аднак увосень 1996 году А. Лукашэнка з дапамогаю, як сьведчаць міжнародныя назіральнікі, у тым ліку прадстаўнікі Еўрасаюзу і АБСЕ, незаконнага, несвабоднага і несправядлівага рэферэндуму падоўжыў тэрмін сваёй улады да сямі гадоў. Члены Канстытуцыйнага суда і д... Więcej »
У 1998 годзе, калі ўвесь сьвет адзначаў 50-годзьдзе абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, рэжым Лукашэнкі працягваў антыдэмакратычныя дзеяньні. У Рэспубліцы Беларусь ішоў адкрыты наступ на палітычных апанентаў з боку ўлады. На працягу 1998 году аказваўся пастаянны ціск на кіраўніцтва розных палітычных партыяў, якія знаходзяцца ў апазіцыі да прэзідэнта РБ. Так, за гэты час да адміністратыўнай адказнасьці прыцягваліся: старш... Więcej »