Мацяш Ніна

Ніна Мацяш нарадзілася ў Бярозаўскім краі, на Берасцейшчыне. Скончыўшы Бярозаўскую дзесяцігодку, паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. На трэцім курсе цяжка захварэла. Але, экстэрнам скончыўшы навучальную ўстанову, працягвала змагацца з хваробай. Інвалідская каляска не стала перашкодай у працы выкладчыцай замежнай мовы Белаазёрскага вучылішча энергетыкаў.

Патрэба выказаць сябе ў слове з’явілася рана. Спачатку былі асобныя вершы, якія друкаваліся ў раённай газеце. Затым — у літаратурных часопісах. У 1970 годзе выйшла першая кніжка паэтэсы - „Агонь”. За ёю — яшчэ шэраг паэтычных зборнікаў. У тым ліку і пераклады з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моваў.

У аўтабіграфіі паэтэса прызнаецца: „Усё, што ёсць ува мне добрае, — яно ад іх, ад маіх бацькоў. У пэўнай ступені нават вершы ад іх...” Шмат твораў прысвечаны бацькам, блізкім людзям, роднай старонцы.

Яшчэ ў савецкія часы Ніна Мацяш мела магчымасць перанесціся жыць у сталіцу — у Менск. Пасля прыянцця яе ў Саюз пісьменнікаў літаратурная сябрына прапанавала ёй кватэру ў Менску, дзе была б бліжэй літаратурнага асяроддзя, бліжэй сяброў. Адмовілася, засталася ў Белаазёрску, бо, як падалося, „у сталічным тлуме, у вялікім людзкім канглямэраце магла застацца ў зусім поўнай адзіноце”. А яшчэ таму што ў горадзе мала неба.

Ніна Мацяш, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, была ўзнагароджана прэміяй Брэсцкага абкома камсамола, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, „Берасцейская зорка — 98”, сёння старшыня Брэсцкага аддзялення ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Ніна Мацяш памерла 19 снежня 2008 году ў сваёй кватэры ў Белаазёрску.

Гэты пэрсанальны сайт Ніны Мацяш на Камунікат.org быў створаны літаральна ў палове снежня 2008 году. Тыдняў два перад смерцю Спадарыня Ніна Мацяш дала права публікаваць свае творы на сайце Камунікат.org...

У 2008 годзе Ніне Мацяш споўнілася шэсцьдзесят пяць, здавалася б жыць ды жыць, але, відавочна, у тых, хто кіруе нашымі жыццямі, іншыя планы. Светлай памяці прысвечаны гэтыя ўспаміны.

„Ніна Мацяш сама, як сінічка, грэла душу, давала сілу, была светам у ваконцы. Цяжка будзе без яе, бо сама свядомасць, што недзе ёсць нехта, да каго можна пазваніць, пагутарыць, пад’ехаць, параіцца — давала сілу. Застаецца спадзяванне на сустрэчу ў іншым свеце, хаця, сумняюся, што буду мець такі гонар. Нініна душа павандравала проста на неба, бо яна і пры жыцці была анёлам. Нам застае толькі старацца быць падобнымі на яе.”

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя, 19 сьнежня 2008 г.

 

Мацяш Ніна :: Выданьні

mp3
Мацяш Ніна, Бэзавая завіруха

Бэзавая завіруха

Музычна-паэтычная кампазіцыя

Мацяш Ніна

Вершы беларускай паэтэсы пакладзены на музыку мясцовымі і сталічнымі кампазітарамі (В.Перапёлкін, Г.Федасюк, М.Марозава, С.Кукса, Л.Міхайлоўская, А.Марозаў). Аўдыёкасета «Бэзавая завіруха» (2004г.) Ніны Мацяш – сапраўдны музычна-паэтычны шэдэўр. Касета змяшчае вершы ў выкананні аўтара, а таксама песні на яе творы. Цікава, што некаторыя свае вершы Н.Мацяш сама «паклала» на музыку: «Усмешка», «Забялела ночка», «Калядная», «Песня ў цярноўн... Болей »


pdf
Мацяш Ніна, Адведзіны лета

Адведзіны лета

Казка і вершы. Для малодшага школьнага узросту.

Мацяш Ніна

У кнізе пануе шчыры, яркі, жывы свет. Чытачы дазнаюцца, як вадажук пасеяў вадзяную грэчку, як сябравалі вожык і вужык, хто такая вухавёртка, пачуюць пра рэдкую птушку і многае іншае. Болей »


pdf
Мацяш Ніна, Богава дрэва

Богава дрэва

Вершы

Мацяш Ніна

Вершы беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі А.Куляшова Ніны Мацяш аб'яднаны адной тэмай духоўнасці. Паэзія Н.Мацяш кранае гранічнай шчырасцю, тонкасцю самавыяўлення, эмацыянальнай насычанасцю ўспрымання свету ва ўсіх яго праявах Болей »


pdf
epub
Мацяш Ніна, Душою з небам гаварыць

Душою з небам гаварыць

Выбраная лірыка

Мацяш Ніна

Чарговы зборнік паэзіі Ніны Мацяш – адзін з буйнейшых, увабраў у сябе элементы ранейшых публікацыяў, але ў значнай меры гэта новыя творы, якія дагэтуль нідзе не друкаваліся. Як у кожным творы паэткі размова чалавека з прыродай, з пачуццямі, з усявышнім ідзе не праз словы мовы, не праз гукі, а праз фібры душы, таму і названы гэты зборнік “Душою з небам гаварыць”. Бо інакш яна не можа, не магла... Усё жыццё Ніны Мацяш было адной размовай... Болей »


pdf
epub
Мацяш Ніна, Я вас люблю...

Я вас люблю...

Вершы-прысвячэнні

Мацяш Ніна

Новы зборнік Ніны Мацяш склалі всршы, прысвсчаныя блізкім і добра знаёмым ёй людзям. У ім змешчаны таксама фотаздымкі арыгінальных выяўленча-мастацкіх твораў аўтаркі, якіх яднае з всршамі нспадробнас пачуццс зычлівасці і любові. На 2-й, 3-й і 4-й старонках вокладкі фотаздымкі ўзораў і малюнкаў фларыстыкі Ніны Мацяш. Болей »


pdf
epub
Мацяш Ніна, Палёт над жытам

Палёт над жытам

Вершы

Мацяш Ніна

Зборнік вершаў “Палёт над жытам”, выдадзены ў серыі “Берасьцейскае вогнішча”, увабраў вершы знакамітай белаазёрскай паэткі розных гадоў. Тут і вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні. Лірычны каларыт твораў дазваляе глыбей пазнаць душу Ніны Мацяш, яе чуллівае ўспрыманне свету, яе ўражлівасць на прыгажосць акаляючай прыроды, на чалавечыя пачуцці, на адносіны паміж людзьмі. Верш, загаловак якога стаў тытулам зборніка, пакарае сваёй прастатой і... Болей »


pdf
Мацяш Ніна, Паміж усмешкай і слязой

Паміж усмешкай і слязой

Вершы і паэмы (1962-1992)

Мацяш Ніна

Усё жыццё Ніны Мацяш праходзіла менавіта паміж усмешкай і слязой. З юнацкіх гадоў прыкаваная да інвалідзскага вазка, змагалася з хваробаю, не паддаючыся псіхічна, бо фізычна магла толькі адацца на ласку лёсу. Жыццялюбівая і жыццярадасная была апірышчам для усіх, хто быў вакол яе. Рэдка здаралася бачыць сум у яе вачах, і ніколі не было чуваць нараканняў на жыццё, на лёс, на быт. Але гэта зусім не азначае, што не было хвілін адчаю, што не... Болей »


pdf
epub
Мацяш Ніна, Шчаслівай долю назаві...

Шчаслівай долю назаві...

Лірыка

Мацяш Ніна

“Шчаслівай долю назаві” – чарговы зборнік знакамітай паэткі з Белаазёрска, якая нягледзячы на цяжкую хваробу, якая “пасадзіла” яе ў інвалідную каляску, ні дня не сумнявалася у тым, што жыццё дадзена для радасці, для творчасці, для таго, каб несці людзям цеплыню, дабрыню, мужнасць. Паэзія Ніны Мацяш чэрпае сілу і прыгажосць з народных крыніц. Пільны назіральнік і тонкі эстэт, яна бачыла тое, што іншым проста было незаўважальным, або нас... Болей »


pdf
epub
Мацяш Ніна, Паварот на лета

Паварот на лета

Вершы, паэмы

Мацяш Ніна

Кніга, выдадзеная ў серыі “Бібліятэка беларускай паэзіі” увабрала ў сябе лепшыя вершы пяці кніг, якія з’явіліся раней. Творы лаўрэаткі прэміі імя Аркадзя Куляшова пранізаны светлым пачуццём дасваёй Бацькаўшчыны, да людзей, да жыцця. Пранікнёныя словы любові да маі, словы прызнання ў шчырым каханні гучаць у вершах Ніны Мацяш, хвалююць чытача, бо каб слова брала за душу, той, хто кажа ці піша яго, сам павінен мець шчырую душу ды чулае і г... Болей »


pdf
epub
Мацяш Ніна, Жнівень

Жнівень

Лірыка

Мацяш Ніна

Пятнаццаць уласных вершаваных кніжак падаравала Ніна Мацяш беларускім чытачам. У іх ліку зборнікі “Агмень” (1970), “Удзячнасць” (1973), “Ралля суровая” (1976), “Прыручэнне вясны” (1979), “Поўны келіх” (1982), “Жнівень” (1985), “Паварот на лета” (1986), “Шчаслівай долю назаві” (1980), “Я вас люблю” (1998) і іншыя.Сем кніжак падрыхтавала пісьменніца дзеткам. Яна напісала некалькі п`ес для тэатра і тэлесцэнарыяў. Яе паасобныя творы друкава... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя

Мацяш Ніна :: Іншыя выданьні

Выйшаў зборнік апошніх вершаў Ніны Мацяш “У прыгаршчах ветру” (0)

08-10-2009, 18:36

У выдавецтве “Літаратура і мастацтва” пабачыў свет зборнік апошніх вершаў Ніны Мацяш “У прыгаршчах ветру”. Творы ў свой зборнік Ніна Мацяш адбірала яшчэ год назад. Ужо тады было вядома, што кніга (...) Болей »

< Previous 1 Next >