Мацяш Ніна

Ніна Мацяш нарадзілася ў Бярозаўскім краі, на Берасцейшчыне. Скончыўшы Бярозаўскую дзесяцігодку, паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. На трэцім курсе цяжка захварэла. Але, экстэрнам скончыўшы навучальную ўстанову, працягвала змагацца з хваробай. Інвалідская каляска не стала перашкодай у працы выкладчыцай замежнай мовы Белаазёрскага вучылішча энергетыкаў.

Патрэба выказаць сябе ў слове з’явілася рана. Спачатку былі асобныя вершы, якія друкаваліся ў раённай газеце. Затым — у літаратурных часопісах. У 1970 годзе выйшла першая кніжка паэтэсы - „Агонь”. За ёю — яшчэ шэраг паэтычных зборнікаў. У тым ліку і пераклады з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моваў.

У аўтабіграфіі паэтэса прызнаецца: „Усё, што ёсць ува мне добрае, — яно ад іх, ад маіх бацькоў. У пэўнай ступені нават вершы ад іх...” Шмат твораў прысвечаны бацькам, блізкім людзям, роднай старонцы.

Яшчэ ў савецкія часы Ніна Мацяш мела магчымасць перанесціся жыць у сталіцу — у Менск. Пасля прыянцця яе ў Саюз пісьменнікаў літаратурная сябрына прапанавала ёй кватэру ў Менску, дзе была б бліжэй літаратурнага асяроддзя, бліжэй сяброў. Адмовілася, засталася ў Белаазёрску, бо, як падалося, „у сталічным тлуме, у вялікім людзкім канглямэраце магла застацца ў зусім поўнай адзіноце”. А яшчэ таму што ў горадзе мала неба.

Ніна Мацяш, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, была ўзнагароджана прэміяй Брэсцкага абкома камсамола, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, „Берасцейская зорка — 98”, сёння старшыня Брэсцкага аддзялення ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Ніна Мацяш памерла 19 снежня 2008 году ў сваёй кватэры ў Белаазёрску.

Гэты пэрсанальны сайт Ніны Мацяш на Камунікат.org быў створаны літаральна ў палове снежня 2008 году. Тыдняў два перад смерцю Спадарыня Ніна Мацяш дала права публікаваць свае творы на сайце Камунікат.org...

У 2008 годзе Ніне Мацяш споўнілася шэсцьдзесят пяць, здавалася б жыць ды жыць, але, відавочна, у тых, хто кіруе нашымі жыццямі, іншыя планы. Светлай памяці прысвечаны гэтыя ўспаміны.

„Ніна Мацяш сама, як сінічка, грэла душу, давала сілу, была светам у ваконцы. Цяжка будзе без яе, бо сама свядомасць, што недзе ёсць нехта, да каго можна пазваніць, пагутарыць, пад’ехаць, параіцца — давала сілу. Застаецца спадзяванне на сустрэчу ў іншым свеце, хаця, сумняюся, што буду мець такі гонар. Нініна душа павандравала проста на неба, бо яна і пры жыцці была анёлам. Нам застае толькі старацца быць падобнымі на яе.”

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя, 19 сьнежня 2008 г.

 

Мацяш Ніна :: Выданьні

pdf
Мацяш Ніна, Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя

Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя

Паводле беларускай народнай казкі

Мацяш Ніна

Неяк Ясь у дзень асенні сек у лесе дровы. Раптам чуе - дзіўны лямант. Совы?.. Ой, не совы?.. У пару такую совы спяць яшчэ, вядома. Крык, здаецца, чалавечы, там, за бураломам... Болей »


pdf
epub
Мацяш Ніна, Поўны келіх

Поўны келіх

Лірыка

Мацяш Ніна

Багацце ўнутранага жыцця, тонкая духоўная арганізацыя, жаданне рабіць дабро, актыўнае стаўленне да жыцця вызначаюць паэтычны свет кнігі, зборніка вершаў знакамітай паэткі Берасцейшчыны Ніны Мацяш. Кожны верш, які ўвайшоў у зборнік – гэта глыбокі роздум над жыццём, над месцам чалавека ў свеце. Назіранні за прыродай, зменамі пораў года, адметнасцямі кожнага этапу развіцця жывых істотаў – ад раслін па вышэйшае стварэнне – чалавека. Філасоф... Болей »


pdf
epub
Мацяш Ніна, Прыручэнне вясны

Прыручэнне вясны

Лірыка

Мацяш Ніна

Прыручыць якую-колечы пару года проста немагчыма. Прырода кіруецца сваімі правамі і жыве паводле сваіх законаў. Чалавек – толькі часцінка тае прыроды, без якой не зможа пражыць ні дня (прырода без чалавека дасканала дасць сабе рады). Прыручэнне вясны – гэта не спроба падпарадкаваць прыроду чалавеку, гэта спроба зразумець, адшукаць сябе ў гэтым віры буйнаквецця, у адраджаючымся свеце. Гэта прыручэнне самога сябе ў час, калі прырода абудж... Болей »


pdf
epub
Мацяш Ніна, Ралля суровая

Ралля суровая

Вершы і пераклады

Мацяш Ніна

Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан, Шарль Арманскі ) паэтаў. Лірычныя вершы Ніны Мацяш нікога не пакідаюць абыякавымі. Шчырае, глыбокае і чыстае ўспрыняцце свету, адкрыты і... Болей »


pdf
Мацяш Ніна, Два браты і сякера

Два браты і сякера

Паводле беларускай народнай казкі

Мацяш Ніна

Мо даўно, а мо нядаўна - Казкам-байкам што гады? - У адной палескай вёсцы Два жылі-былі браты. Болей »


pdf
Мацяш Ніна, Удзячнасць

Удзячнасць

Вершы і паэма

Мацяш Ніна

Пра людзей працы, пра людзей-герояў, з пачуццём удзячнасці піша Н.Мацяш у сваім другім паэтычным зборніку. Вершы паэтэсы падкупляюць шчырасцю інтанацыі, навізной формы. У кнігу ўключана паэма "Алекса Доўбуш". Болей »


pdf
Мацяш Ніна, Агонь

Агонь

Мацяш Ніна

Першы зборнік выдатнай паэткі Ніны Мацяш адкрыў беларускаму чытачу душу чалавека, якому балюча бачыць несправядлівасць, які радецца ўдачы іншых, які смела крочыць у будучыню. Паэт бачыць і балюча адчувае драматычны разрыў паміж гуманістычнымі ідэаламі, якія выпрацавала перадавая сусветная культура, і цынічнай, драпежнай рэальнасцю рынкавых адносін. Часта энергія верша, яго пафас поўняцца драматызмам перападаў паміж светам гуманістычнай ... Болей »


pdf
Жырандоля, № 3, 2010

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 3, 2010

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздз... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 38

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

38

* Дзеяпіс. Новыя выданьні на кніжных паліцах «Дзеяслова» * Аблажэй Алег, Стрэмкі * Аляшкевіч Маргарыта, Альгерд Бахарэвіч і Арцём Кавалеўскі: бясплатная экскурсія па тэкстах. Дзьве рэцэнзіі * Андрасюк Міхась, Галубы. Аповед з нізкі “Вагон другога класу” * Арлоў Уладзімер, Апошняя жанчына Казановы. Вершы * Баравік Марыя, На змаркочанай струне. Вершы * Белацэрківец Наталка, Апошні месяц доўгае зімы. Вершы ... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 13

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

13

Кіламетрах у шасці ад мяжы Клічаўскага і Бярэзінскага раёнаў, на клічаўскім баку, сярод балатоў і разналесся, ёсць невялікая вёска Аколіца. Мая родная вёска. Напісаў "ёсць" і нібы спатыкнуўся: хаця і сёння там жывуць людзі, праўда, засталося іх няшмат, можа, толькі ў пяці ці шасці хатах. Напісаў "невялікая" і зноў запнуўся: не такая ўжо і невялікая – у лепшыя свае часы налічвала сто сорак двароў, сабраных упяць пасёлкаў: Малахоўшчына, Ч... Болей »


Мацяш Ніна :: Іншыя выданьні

Выйшаў зборнік апошніх вершаў Ніны Мацяш “У прыгаршчах ветру” (0)

08-10-2009, 18:36

У выдавецтве “Літаратура і мастацтва” пабачыў свет зборнік апошніх вершаў Ніны Мацяш “У прыгаршчах ветру”. Творы ў свой зборнік Ніна Мацяш адбірала яшчэ год назад. Ужо тады было вядома, што кніга (...) Болей »

< Previous 1 Next >