Мацяш Ніна

Ніна Мацяш нарадзілася ў Бярозаўскім краі, на Берасцейшчыне. Скончыўшы Бярозаўскую дзесяцігодку, паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. На трэцім курсе цяжка захварэла. Але, экстэрнам скончыўшы навучальную ўстанову, працягвала змагацца з хваробай. Інвалідская каляска не стала перашкодай у працы выкладчыцай замежнай мовы Белаазёрскага вучылішча энергетыкаў.

Патрэба выказаць сябе ў слове з’явілася рана. Спачатку былі асобныя вершы, якія друкаваліся ў раённай газеце. Затым — у літаратурных часопісах. У 1970 годзе выйшла першая кніжка паэтэсы - „Агонь”. За ёю — яшчэ шэраг паэтычных зборнікаў. У тым ліку і пераклады з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моваў.

У аўтабіграфіі паэтэса прызнаецца: „Усё, што ёсць ува мне добрае, — яно ад іх, ад маіх бацькоў. У пэўнай ступені нават вершы ад іх...” Шмат твораў прысвечаны бацькам, блізкім людзям, роднай старонцы.

Яшчэ ў савецкія часы Ніна Мацяш мела магчымасць перанесціся жыць у сталіцу — у Менск. Пасля прыянцця яе ў Саюз пісьменнікаў літаратурная сябрына прапанавала ёй кватэру ў Менску, дзе была б бліжэй літаратурнага асяроддзя, бліжэй сяброў. Адмовілася, засталася ў Белаазёрску, бо, як падалося, „у сталічным тлуме, у вялікім людзкім канглямэраце магла застацца ў зусім поўнай адзіноце”. А яшчэ таму што ў горадзе мала неба.

Ніна Мацяш, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, была ўзнагароджана прэміяй Брэсцкага абкома камсамола, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, „Берасцейская зорка — 98”, сёння старшыня Брэсцкага аддзялення ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Ніна Мацяш памерла 19 снежня 2008 году ў сваёй кватэры ў Белаазёрску.

Гэты пэрсанальны сайт Ніны Мацяш на Камунікат.org быў створаны літаральна ў палове снежня 2008 году. Тыдняў два перад смерцю Спадарыня Ніна Мацяш дала права публікаваць свае творы на сайце Камунікат.org...

У 2008 годзе Ніне Мацяш споўнілася шэсцьдзесят пяць, здавалася б жыць ды жыць, але, відавочна, у тых, хто кіруе нашымі жыццямі, іншыя планы. Светлай памяці прысвечаны гэтыя ўспаміны.

„Ніна Мацяш сама, як сінічка, грэла душу, давала сілу, была светам у ваконцы. Цяжка будзе без яе, бо сама свядомасць, што недзе ёсць нехта, да каго можна пазваніць, пагутарыць, пад’ехаць, параіцца — давала сілу. Застаецца спадзяванне на сустрэчу ў іншым свеце, хаця, сумняюся, што буду мець такі гонар. Нініна душа павандравала проста на неба, бо яна і пры жыцці была анёлам. Нам застае толькі старацца быць падобнымі на яе.”

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя, 19 сьнежня 2008 г.

 

Мацяш Ніна :: Выданьні

pdf
Бібліяпанарама, 14

Бібліяпанарама

14

14-ый, тематический, выпуск нашего издания посвящён проблемам детского чтения на современном этапе. Сегодня детскую библиотеку правомерно рассматривать как социальный институт, который должен и может быть гарантом реализации прав юных граждан на свободный доступ к информации, к печатным источникам; как фактор обеспечения и поддержки детского чтения; как площадку, где возможно осуществление взаимовыгодного сотрудничества и гармоничного п... Болей »


pdf
Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »


pdf
Жырандоля, № 1, 2008

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 1, 2008

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных літаратараў, чыя творчасць знаная не адно ў Беларусі, а й за яе межамі, так і меней спрактыкаваных у пісьменніцкім майстэрстве зд... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 30

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

30

* «Жоўты колер белага сьнегу». Размова пра кнігу Алеся Асташонка * Аблажэй Алег, Аптыпесімізм * Аўчыньнікава Ганна, Песьні каханьня * Бабкова Вольга, Дом на пярэсьпе * БЕЛЬСКАЯ Ірына, Каб адагрэць сваю душу * Быкаў Васіль, У тую вясну... Няскончаны рукапіс апавяданьня * Гарэцкі Гаўрыла, «У імя сьветлых вобразаў». З лістоў да родных * Гілевіч Ніл, Шчасьлівая студня * Дранько-Майсюк Леанід, Трасца ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 6-7

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

6-7

Падарожжы Алеся Адамовіча Хто быў блізка знаёмы з ім, той добра ведаў, які гэта быў маторны чалавек. Ні хвіліны без працы, не працы — то ідэі працы, ідэі часцей за ўсё нечаканай, ні на што не падобнай, магчыма, нават практычна нерэальнай, але заўсёды прыцягальнай, узрыўной, эфектнай. І прыцягальнасць і ўзрыўны зарад ішлі перш за ўсё ад самога аўтара ідэі, ягонай душы — неспакойнай, актыўнай, вечна «ненаежнай». Ён быў чалавек стыхійны, і... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2-3

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

2-3

Зямля і неба Якуба Коласа Гісторыяй ім — Янку Купалу і Якубу Коласу — было наканавана стаць спарышамі-блізнятамі, «арлом» і «арэшкам» нацыянальнага літаратурнага медаля, падвойнымі сімваламі нацыянальнага творства. Дзесяцігоддзямі літаратуразнаўства замацоўвала іх у гэтай ролі. Хоць паміж Купалам і Коласам — як паміж агнём і вадой — прамежак не ў адну постаць. Паміж народнымі Купалам і Коласам мог бы ставіцца «народны» Цішка Гартны, маг... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 11

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

11

* Багдановіч Ірына, ТОЙ САМЫ ГОСЬЦЬ * Бензярук Расціслаў, СЛОВА * Буйнюк Юрка, У НОТАХ БОЛЮ * Дашына Ярына, ВОПІСЬ ЖЫЦЦЯ * Друк Галіна, З жывых крыніц народных сказаў * Дубоўка Уладзімір, “Я казаў вам шчырую праўду пра той час” * Каско Алесь, ХВІЛІНЫ АДЧАЮ І ГНЕВУ * Конан Уладзімір, Талент настаўніка – ад Бога і для народа * Ліс Арсень, Як малітва аб волі * Ляхновіч Павел, ПАЭТЫЧНЫ ПРАКТЫКУМ ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 14

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

14

* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін Рыгор, Каб застацца... * Геніюш Ларыса, “Не любіла ў жыцьці я ценяў...” * Дашкевіч Алег, Кабанчык * Іваноў Віктар, Подыхі ... Болей »


pdf
Газета для вас, 13 (380) 2003

Газета для вас

Івацэвічы-Бяроза-Пружаны-Драгічын

13 (380) 2003

«Газета для вас» незалежнае выданне на Берасьцейшчыне. Выходзіла ў Івацэвічах але пісала таксама пра Бярозу, Пружаны і Драгічын. Выданне было пераемніцай «Газеты Уладзіміра Кудзінава», зачыненай пасля зняволення ў 1997 годзе гэтага вядомага прадпрымальніка, грамадска-палітычнага дзеяча, дэпутата Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання. «Газета для вас» праіснавала з 1997 па 2010 год. Галоўным рэдактарам была Лідзія Цалуйка, якая сама зачыніла ... Болей »


Роднае слова, 03(171)2002

Роднае слова

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

03(171)2002

* Анкудовіч Янія, Алесь Гарун: Жыццё і творчасць: тэсты * Бароўская Ірына, "Усе мы родам з дзяцінства": Песенная лірыка Віктара Шніпа * Бацькова Зоя, "Смяяцца не грэх": Сцэнар свята гумару для вучняў IX — XI класаў * Бушыла Наталля, "...Трэба быць па-чалавечы добрым і мужным...": Распрацоўка ўрокаў па аповесці М. Стральцова "Адзін лапаць, адзін чунь". VII клас * Гамеза Ларыса, Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнік... Болей »


Мацяш Ніна :: Іншыя выданьні

Выйшаў зборнік апошніх вершаў Ніны Мацяш “У прыгаршчах ветру” (0)

08-10-2009, 18:36

У выдавецтве “Літаратура і мастацтва” пабачыў свет зборнік апошніх вершаў Ніны Мацяш “У прыгаршчах ветру”. Творы ў свой зборнік Ніна Мацяш адбірала яшчэ год назад. Ужо тады было вядома, што кніга (...) Болей »

< Previous 1 Next >