Агляд-Хроніка, 1999

Агляд-Хроніка

парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2000

Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна

Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3769]

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна

1999 год стаў годам заканчэньня легітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе шляхам дэмакратычных выбараў ён быў абраны на пяцігадовы тэрмін. Аднак увосень 1996 году А. Лукашэнка з дапамогаю, як сьведчаць міжнародныя назіральнікі, у тым ліку прадстаўнікі Еўрасаюзу і АБСЕ, незаконнага, несвабоднага і несправядлівага рэферэндуму падоўжыў тэрмін сваёй улады да сямі гадоў. Члены Канстытуцыйнага суда і дэпутаты парламенту, якія супрацьстаялі узурпатарскім і дыктатарскім намерам Лукашэнкі былі звольненыя. Права грамадзянаў на законную зьмену ўлады было дыскрэдытавана. Спроба легітымнага Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня на чале з Сямёнам Шарэцкім правесьці выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падтрыманая буйнейшымі апазіцыйнымі партыямі і рухамі, была сустрэтая жорсткім супраціўленьнем, рэпрэсіямі супраць арганізатараў і ўдзельнікаў выбарчай кампаніі. У барацьбе з апанентамі за захаваньне ўлады рэжым Лукашэнкі ня грэбаваў самымі бруднымі і антыдэмакратычнымі метадамі. Ніводная акцыя апазіцыі не абышлася без арыштаў, без перасьледу яе арганізатараў альбо ўдзельнікаў, без папярэджаньняў, штрафаў альбо зьняволеньняў...

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Агляд-хроніка, 2010

Агляд-хроніка

парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2010 годзе

Кніга падрыхтавана на падставе кароткіх аглядаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2010 году. Напачатку даецца агульны аналіз грамадзка-палітычнай сітуацыі ў краіне за вызначаны тэрмін, асьвятляюцца важныя падзеі і рэакцыя міжнароднай супольнасьці на іх. Далей прыводзяцца некаторыя канкрэтныя факты парушэньняў правоў чалавека, на прыкладзе якіх можна прасачыць пэўную гісторыю змаганьня прадстаўнікоў беларускай дэмакратыч... Болей »


pdf
mp3
Агляд-Хроніка, 2009

Агляд-Хроніка

парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе

Кніга падрыхтавана на падставе кароткіх аглядаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2009 году. Напачатку даецца агульны аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне за вызначаны тэрмін, асьвятляюцца важныя падзеі і рэакцыя міжнароднай супольнасьці на іх. Далей прыводзяцца некаторыя канкрэтныя факты парушэньняў правоў чалавека, на прыкладзе якіх можна прасачыць пэўную гісторыю змаганьня прадстаўнікоў беларускай дэмакратыч... Болей »


pdf
Агляд-Хроніка, 2008

Агляд-Хроніка

парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе

Кніга падрыхтавана на падставе кароткіх аглядаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2008 году. Напачатку даецца агульны аналіз грамадзка-палітычнай сітуацыі ў краіне за вызначаны тэрмін, асьвятляюцца важныя падзеі і рэакцыя міжнароднай супольнасьці на іх. Далей прыводзяцца некаторыя канкрэтныя факты парушэньняў правоў чалавека, на прыкладзе якіх можна прасачыць пэўную гісторыю змаганьня прадстаўнікоў беларускай дэмакратыч... Болей »


pdf
Агляд-Хроніка, 2005

Агляд-Хроніка

парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе

У 2005 годзе ў Беларусі назіралася значнае пагаршэньне агульнага становішча ўсферы правоў чалавека. Аб'ектам парушэньня сталі правы і свабоды як грамадзянскага і палітычнага шэрагу, так і сацыяльна-эканамічныя і культурныя правы. Гэтыя парушэньні носяць сістэмны характар, абумоўлены сьвядомай палітыкай дзяржаўнай улады і яе вышэйшых кіраўнікоў, уключна з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Пры гэтым парушэньні правоў чалавека зьяўляюцца... Болей »


pdf
Агляд-Хроніка, 2004

Агляд-Хроніка

парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2004 годзе

У 2004 годзе палітычная сітуацыя ў Беларусі ўплывала на далейшае пагаршэньне становішча з правамі чалавека і стасункі паміж асобай і дзяржавай. Пастаянныя і сьвядомыя парушэньні правоў чалавека зьяўляліся неабходнай перадумовай дзеля ўмацаваньня неабмежаванай дыктатарскай улады – уціск на чалавечыя правы фармаваў глебу да існаваньня аўтарытарызму і зьяўляўся спрыяльным асяродзьдзем да распаўсюду таталітарнай ідэалогіі. У 2004 годзе на г... Болей »


Агляд-Хроніка, 2003

Агляд-Хроніка

парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2003 годзе

2003 год у Беларусі быў адзначаны зьменай сітуацыі з правамі чалавека ў горшы бок. Не адбылося паляпшэньня агульнага становішча з захаваньнем правоў чалавека, а ў адносінах да выкананьня асобных правоў яно значна пагоршылася. Непавага і пастаянныя парушэньні асноўных канстытуцыйных правоў грамадзянаў сталі непазьбежным і неадменным фактарам у беларускай рэчаіснасьці. У 2003 годзе беларускія ўлады ўжо не хавалі свайго імкненьня максімаль... Болей »


pdf
Агляд-Хроніка, 2002

Агляд-Хроніка

парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2002 годзе

У 2002 годзе ў агульным становішчы з захаваньнем правоў чалавека ў Беларусі зрухаў да лепшага не адбылося. Палітыка ўладаў па-ранейшаму суправаджалася парушэньнем міжнародных стандартаў ў галіне правоў чалавека і нацыянальнага заканадаўства. Найбольш істотнае пагаршэньне сітуацыі было зафіксаванае ў галіне свабоды слова і свабоды веравызнаньня. Сістэматычна парушаліся правы грамадзянаў на ўдзел у мірных сходах і дэманстрацыях, у саюзах ... Болей »


pdf
Агляд-Хроніка, 2001

Агляд-Хроніка

парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2001 годзе

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зьявіліся асноўнай падзеяй палітычнага і грамадзкага жыцьця краіны ў 2001 годзе і фактычна вызначылі галоўныя тэндэнцыі парушэньняў правоў чалавека ў гэтым годзе. Выбары Прэзідэнта РБ паказалі, што ўлады, ігнаруючы міжнародныя стандарты права і ўнутранае беларускае заканадаўства, былі сканцэнтраваныя на забесьпячэньні перамогі фактычна дзеючага прэзідэнта. Масавыя акцыі дэмакратычнай апазіцыі ў Бела... Болей »


pdf
Агляд-хроніка, 1998

Агляд-хроніка

парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1998 годзе

У 1998 годзе, калі ўвесь сьвет адзначаў 50-годзьдзе абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, рэжым Лукашэнкі працягваў антыдэмакратычныя дзеяньні. У Рэспубліцы Беларусь ішоў адкрыты наступ на палітычных апанентаў з боку ўлады. На працягу 1998 году аказваўся пастаянны ціск на кіраўніцтва розных палітычных партыяў, якія знаходзяцца ў апазіцыі да прэзідэнта РБ. Так, за гэты час да адміністратыўнай адказнасьці прыцягваліся: старш... Болей »