Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2004
Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна
Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва
Copyright © 2004 by Праваабарончы Цэнтр Вясна
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3383]
2003 год у Беларусі быў адзначаны зьменай сітуацыі з правамі чалавека ў горшы бок. Не адбылося паляпшэньня агульнага становішча з захаваньнем правоў чалавека, а ў адносінах да выкананьня асобных правоў яно значна пагоршылася. Непавага і пастаянныя парушэньні асноўных канстытуцыйных правоў грамадзянаў сталі непазьбежным і неадменным фактарам у беларускай рэчаіснасьці. У 2003 годзе беларускія ўлады ўжо не хавалі свайго імкненьня максімальна абмежаваць свабоду слова, свабоду асацыяцыяў, рэлігійныя свабоды і правы чалавека ўвогуле. Гэткія памкненьні кіруючага рэжыму былі агучаныя публічна, а таксама адкрыта і сьвядома зробленыя адным са стратэгічных элементаў пазіцыі дзяржаўных органаў. Галоўнай праявай гэтага стала фармаваньне і прымусовае навязваньне грамадзянам краіны дзяржаўнай ідэалогіі. Нават калі не браць пад увагу пытаньне пра зьмест гэтай ідэалогіі, то і сама наяўнасьць сьветапогляду, які абвяшчаецца дзяржаўным, абавязковым для ўсіх грамадзянаў краіны, які гвалтоўна навязваецца праз сродкі прапаганды і навучальныя ўстановы, за адыход ад якога накладаюцца карныя санкцыі гэтая зьява, несумяшчальная з фундаментальным правам чалавека мець уласнае меркаваньне. Такім чынам, дзяржаўная палітыка кіруючых ўладаў скіраваная на стварэньне ідэалагічнага абгрунтаваньня дзеля сістэмнай барацьбы з грамадзянскімі свабодамі ў Беларусі. (Уступ, фрагмент)
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
Каталёг: EEDC
Кніга падрыхтавана на падставе кароткіх аглядаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2010 году. Напачатку даецца агульны аналіз грамадзка-палітычнай сітуацыі ў краіне за вызначаны тэрмін, асьвятляюцца важныя падзеі і рэакцыя міжнароднай супольнасьці на іх. Далей прыводзяцца некаторыя канкрэтныя факты парушэньняў правоў чалавека, на прыкладзе якіх можна прасачыць пэўную гісторыю змаганьня прадстаўнікоў беларускай дэмакратыч... Болей »
Кніга падрыхтавана на падставе кароткіх аглядаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2009 году. Напачатку даецца агульны аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне за вызначаны тэрмін, асьвятляюцца важныя падзеі і рэакцыя міжнароднай супольнасьці на іх. Далей прыводзяцца некаторыя канкрэтныя факты парушэньняў правоў чалавека, на прыкладзе якіх можна прасачыць пэўную гісторыю змаганьня прадстаўнікоў беларускай дэмакратыч... Болей »
Кніга падрыхтавана на падставе кароткіх аглядаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2008 году. Напачатку даецца агульны аналіз грамадзка-палітычнай сітуацыі ў краіне за вызначаны тэрмін, асьвятляюцца важныя падзеі і рэакцыя міжнароднай супольнасьці на іх. Далей прыводзяцца некаторыя канкрэтныя факты парушэньняў правоў чалавека, на прыкладзе якіх можна прасачыць пэўную гісторыю змаганьня прадстаўнікоў беларускай дэмакратыч... Болей »
У 2005 годзе ў Беларусі назіралася значнае пагаршэньне агульнага становішча ўсферы правоў чалавека. Аб'ектам парушэньня сталі правы і свабоды як грамадзянскага і палітычнага шэрагу, так і сацыяльна-эканамічныя і культурныя правы. Гэтыя парушэньні носяць сістэмны характар, абумоўлены сьвядомай палітыкай дзяржаўнай улады і яе вышэйшых кіраўнікоў, уключна з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Пры гэтым парушэньні правоў чалавека зьяўляюцца... Болей »
У 2004 годзе палітычная сітуацыя ў Беларусі ўплывала на далейшае пагаршэньне становішча з правамі чалавека і стасункі паміж асобай і дзяржавай. Пастаянныя і сьвядомыя парушэньні правоў чалавека зьяўляліся неабходнай перадумовай дзеля ўмацаваньня неабмежаванай дыктатарскай улады – уціск на чалавечыя правы фармаваў глебу да існаваньня аўтарытарызму і зьяўляўся спрыяльным асяродзьдзем да распаўсюду таталітарнай ідэалогіі. У 2004 годзе на г... Болей »
У 2002 годзе ў агульным становішчы з захаваньнем правоў чалавека ў Беларусі зрухаў да лепшага не адбылося. Палітыка ўладаў па-ранейшаму суправаджалася парушэньнем міжнародных стандартаў ў галіне правоў чалавека і нацыянальнага заканадаўства. Найбольш істотнае пагаршэньне сітуацыі было зафіксаванае ў галіне свабоды слова і свабоды веравызнаньня. Сістэматычна парушаліся правы грамадзянаў на ўдзел у мірных сходах і дэманстрацыях, у саюзах ... Болей »
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зьявіліся асноўнай падзеяй палітычнага і грамадзкага жыцьця краіны ў 2001 годзе і фактычна вызначылі галоўныя тэндэнцыі парушэньняў правоў чалавека ў гэтым годзе. Выбары Прэзідэнта РБ паказалі, што ўлады, ігнаруючы міжнародныя стандарты права і ўнутранае беларускае заканадаўства, былі сканцэнтраваныя на забесьпячэньні перамогі фактычна дзеючага прэзідэнта. Масавыя акцыі дэмакратычнай апазіцыі ў Бела... Болей »
1999 год стаў годам заканчэньня легітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе шляхам дэмакратычных выбараў ён быў абраны на пяцігадовы тэрмін. Аднак увосень 1996 году А. Лукашэнка з дапамогаю, як сьведчаць міжнародныя назіральнікі, у тым ліку прадстаўнікі Еўрасаюзу і АБСЕ, незаконнага, несвабоднага і несправядлівага рэферэндуму падоўжыў тэрмін сваёй улады да сямі гадоў. Члены Канстытуцыйнага суда і д... Болей »
У 1998 годзе, калі ўвесь сьвет адзначаў 50-годзьдзе абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, рэжым Лукашэнкі працягваў антыдэмакратычныя дзеяньні. У Рэспубліцы Беларусь ішоў адкрыты наступ на палітычных апанентаў з боку ўлады. На працягу 1998 году аказваўся пастаянны ціск на кіраўніцтва розных палітычных партыяў, якія знаходзяцца ў апазіцыі да прэзідэнта РБ. Так, за гэты час да адміністратыўнай адказнасьці прыцягваліся: старш... Болей »