Куль-Сяльверстава Святлана

Святлана Куль-Сяльверстава (Куль, Сяльверстава) нарадзілася 20.09.1959 г. у Гродна ў сям'і лекараў. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 1981 г. працавала ў школе, а з 1983 г. - у ГрДзУ ім. Янкі Купалы. У 1989 г. абараніла кандыдатскую дысертацыю па тэме "Развіццё культуры Беларусі ў першай палове ХІХ ст." (навуковы кіраўнік Я.Н.Мараш), у 2000 г. - доктарскую дысертацыю па тэме "Культура Новага часу на беларускіх землях у другой палове XVIII- 1820-х гг." ( навук. кансультант І.П.Брыгадзін).

У Гродзенскім універсітэце імя Я. Купалы працавала на кафедры гісторыі Беларусі. У 1999-2008 г. з'яўлялася загадчыцай навукова-даследчай лабараторыі рэгіянальнай культуры (у складзе лабараторыі - С.Токць, С.Смалянчук, Э.Мазько, С.Словік, С.Чувак), кіравала навуковымі праектамі і праграмамі па вывучэнню памежжа, гісторыі мяжы, вуснай гісторыі; была арганізатаркай і кіраўніцай навуковых экспедыцый і міжнародных летніх школ.

З 2008 г. працуе прафесарам кафедры археалогіі і этналогіі ГрДзУ і адначасова - прафесарам кафедры турызму і рэкрэацыі Беластокскай палітэхнічнай акадэміі.

Праблематыка прац - гісторыя культуры Беларусі, дапаможныя гістарычныя дысцыпліны, вусная гісторыя, гісторыя мяжы.

У 2012 г. выдала першую кнігу паэзіі.

 

Куль-Сяльверстава Святлана :: Выданьні

pdf
Куль-Сяльверстава Святлана, Беларускі час

Беларускі час

Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці

Куль-Сяльверстава Святлана

У кнізе прадстаўлена гісторыя летазлічэння ў Беларусі з часоў першабытнага грамадства да сучаснасці. На падставе пісьмовых крыніц паказана выкарыстанне асноўных элементаў летазлічэння – эры, года, месяца, тыдня, рэлігійных святаў, іх эвалюцыя і ўплыў на сістэму палітычнага, культурнага і эканамічнага жыцця. Да кнігі далучаны метадычныя парады па рабоце з датамі беларускіх крыніц. Кніга прызначана для прафесійных гісторыкаў і аматараў гі... Болей »


pdf
Куль Святлана, Вершы. Байки.Паэмы

Вершы. Байки.Паэмы

Куль Святлана

Мой горад не зважае на гады. Жыве ў Гародні даўняе каханне, Малітва, споведзь, радасць, звеставанне, Таму ён застаецца малады. Для прыгажосці не стае вачэй, Калі цвітуць язмін і бэз у маі. Гародня нібы ў першы раз кахае, Тысячагоддзе скідвае з плячэй. Болей »


pdf
Куль-Сяльверстава Святлана, Палітыка. Культура. Асоба.

Палітыка. Культура. Асоба.

Нарысы па гісторыі культуры Беларусі

Куль-Сяльверстава Святлана

У кнігу увайшлі нарысы па гісторыі і культуры Беларусі, а таксама матэрыялы, прысвечаныя метадалогіі і методыцы гістарычных даслеадаванняў. Асобнае месца дадзена разгляду літвінскай культунай традыцыі, як гісторыка-палітычнай і культурнай з'яве, а таксама праблемам пісьменнай культуры. Адрасавана прафесійным гісторыкам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі. Болей »


pdf
Куль-Сяльверстава Святлана, Гістарычная храналогія

Гістарычная храналогія

практыкум

Куль-Сяльверстава Святлана

Практыкум утрымлівае рэкамендацыі па акрэсленню і ўдакладненню дат, заданні для самастойнай работы, храналагічныя табліцы і спіс літаратуры па гістарычнай храналогіі. Прызначаны для студэнтаў гістарычных спецыяльнасцяў, даследчыкаў-гісторыкаў, настаўнікаў, а таксама для аматараў гісторыі і краязнаўства Болей »


pdf
Куль-Сяльверстава Святлана, Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур

Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур

Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова XVIII ст.-1820-я гады)

Куль-Сяльверстава Святлана

У манаграфіі разглядаюцца асаблівасці гісторыка-культурнага працэса на беларускіх землях у другой палове XVIII ст.-1820-я гады. На падставе работ айчынных і замежных аўтараў, архіўных матэрыялаў, мемуарных і эпісталярных крыніц асвятляюцца умовы фармавання культуры Новага часу і яе месца ў грамадстве; аналізуюцца ідэйна-сутнасны лад і нацыянальнае аблічча культуры. Для навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, усіх, хто ... Болей »


Куль-Сяльверстава Святлана, Беларуская палеаграфія

Беларуская палеаграфія

Навучальны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці Г 05.01.10 - Гісторыя з дадатковай спецыяльнасцю культуралогія

Куль-Сяльверстава Святлана

У дапаможкіку даецца нарыс гісторыі пісьменства на Беларусі, разглядаецца спецыфіка палеаграфіі як дапаможнай дысцыпліны. Дапаможнік утрымлівае палеаграфічныя здумкі і каментарыі да іх. Дапаможнік разлічаны на студэнтаў гістарычных спепыяльнасцей і тых, хто вывучае гістарычныя крыніцы. Болей »


pdf
Куль-Сяльверстава Святлана, Уводзіны ў беларускую палеаграфію

Уводзіны ў беларускую палеаграфію

Дапаможнік па аднаіменным курсе для студэнтаў гістарычных спецыяльнасцяў

Куль-Сяльверстава Святлана

У навучальным дапаможніку даецца кароткі нарыс развіцця пісьменства на беларускіх землях са старажытнасці да пачатку ХХ ст., утрымліваюцца звесткі аб матэрыялах і прыладах пісьма, тыпах і відах пісьма, аздабленнях рукапісаў у розныя гістарычныя эпохі. Дадаткі змяшчаюць метадычныя матэрыялы, якія павінны дапамагчы студэнтам авалодаць навыкамі чытання старажытных тэкстаў, а таксама даць асноўныя веды па палеаграфічнаму апісанню старажытны... Болей »


pdf
Шлях да ўзаемнасц

Шлях да ўзаемнасці=Droga ku wzajemności

Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі Матэрыялы ХV Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" (Гродна13-14 ХІ 2008 г.)

У зборнік увайшлі матэрыялы ХV міжнароднай навуковай канферэнцыі «Шлях да ўзаемнасці». Прадстаўлены матэрыялы па наступных праблемах: гісторыя і эканоміка ўсходніх і заходніх славян; культуралогія, літаратура і мовазнаўства ўсходніх і заходніх славян; этнаканфесійныя адносіны на беларуска-польскім памежжы. Зборнік адрасуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці. Болей »


pdf
Скрыжалі памяці, Кніга першая

Скрыжалі памяці

З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны

Не адна ваенная навала пракацілася па беларускай зямлі, пакідаючы папялішчы і руіны, а ў людскіх сэрцах — гора і пакуты. Аднак менавіта ХХ стагоддзе застанецца ў гісторыі як адно з самых крываватрагедыйных, і найперш з тае прычыны, што гітлераўскі фашызм у гады Другой сусветнай вайны знішчыў мільёны чалавечых жыццяў. Кожны трэці беларус загінуў у полымі суровага ліхалецця. Смерць аднаго чалавека — гэта невымерная трагедыя, бо разам з ім... Болей »


Шлях да ўзаемнасці

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Матэрыялы Х Міжнароднай канферэнцыі (Гродна - Мір, 24-25 кастрычніка 2002 г.)

Зборнік адрасуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя