Куль-Сяльверстава Святлана

Святлана Куль-Сяльверстава (Куль, Сяльверстава) нарадзілася 20.09.1959 г. у Гродна ў сям'і лекараў. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 1981 г. працавала ў школе, а з 1983 г. - у ГрДзУ ім. Янкі Купалы. У 1989 г. абараніла кандыдатскую дысертацыю па тэме "Развіццё культуры Беларусі ў першай палове ХІХ ст." (навуковы кіраўнік Я.Н.Мараш), у 2000 г. - доктарскую дысертацыю па тэме "Культура Новага часу на беларускіх землях у другой палове XVIII- 1820-х гг." ( навук. кансультант І.П.Брыгадзін).

У Гродзенскім універсітэце імя Я. Купалы працавала на кафедры гісторыі Беларусі. У 1999-2008 г. з'яўлялася загадчыцай навукова-даследчай лабараторыі рэгіянальнай культуры (у складзе лабараторыі - С.Токць, С.Смалянчук, Э.Мазько, С.Словік, С.Чувак), кіравала навуковымі праектамі і праграмамі па вывучэнню памежжа, гісторыі мяжы, вуснай гісторыі; была арганізатаркай і кіраўніцай навуковых экспедыцый і міжнародных летніх школ.

З 2008 г. працуе прафесарам кафедры археалогіі і этналогіі ГрДзУ і адначасова - прафесарам кафедры турызму і рэкрэацыі Беластокскай палітэхнічнай акадэміі.

Праблематыка прац - гісторыя культуры Беларусі, дапаможныя гістарычныя дысцыпліны, вусная гісторыя, гісторыя мяжы.

У 2012 г. выдала першую кнігу паэзіі.

 

Куль-Сяльверстава Святлана :: Publications

pdf
Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ...

Зборнік навуковых прац

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. More »


pdf
Беларусь і свет, 1/2021

Беларусь і свет

Веснік Беларускай Акадэміі

1/2021

Вашай увазе прпануецца першы нумар альманаху “Беларусь і свет. Веснік Беларускай Акадэміі” (далей - БіС ВБА), падрыхтаваны беларускімі выкладчыкамі і навукоўцамі, якія жывуць у Беларусі і па за яе межамі і аб‘яднаныя ў адукацыйна-навуковую ініцыятыву Беларуская Акадэмія. Беларуская Акадэмія абрала сваѐй місіяй спрыянне развіццю беларускага грамадства праз адукацыйную і навуковую дзейнасць. Дзеля гэтага сябры Акадэміі імкнуцца захаваць і... More »


pdf
Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў, 4

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

4

„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Jedną z form aktywności Centrum Studiów Białoruskich jest wydawanie czasopisma – rocznika, który zawiera artykuły zarówno pracowników centrum, stanowiących owoce ich badań i zainteresowań, ale również inne ciekawe tek... More »


pdf
Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў, 3

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

3

„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Jedną z form aktywności Centrum Studiów Białoruskich jest wydawanie czasopisma – rocznika, który zawiera artykuły zarówno pracowników centrum, stanowiących owoce ich badań i zainteresowań, ale również inne ciekawe tek... More »


pdf
Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў, 2

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

2

„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Jedną z form aktywności Centrum Studiów Białoruskich jest wydawanie czasopisma – rocznika, który zawiera artykuły zarówno pracowników centrum, stanowiących owoce ich badań i zainteresowań, ale również inne ciekawe tek... More »


pdf
Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў, 1

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

1

Перад нашымі вачыма першы том новага навуковага часопіса “Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў”/,,Rocznik Centrum Studiów Białoruskich”. Гэта збор тэкстаў беларускіх даследчыкаў, якія працуюць у Цэнтры Беларускіх Студыяў, створаным пры Студыюме Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта (SEW UW). Для таго каб зразумець, чаму паўстаў гэты часопіс, а таксама чаму паўстаў такі цэнтр, чаму ў Польшчы, чаму менавіта пры Студыюме Усходняй Еўропы, -... More »


ARCHE, 9 (142) 2015

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

9 (142) 2015

Асноўную частку нумара складае публікацыя перакладу на беларускую мову ўспамінаў вядомага польска-беларускага кампазытара і палітычнага дзеяча канца XVIII — пачатку ХІХ стст. Міхала Клеафаса Агінскага “Мэмуары пра Польшчу і палякаў”. Успаміны ахопліваюць падзеі 1795—1810 гг. More »


pdf
Маладосць, 12 (721) 2013

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

12 (721) 2013

Тут змешчаны скан дакумента, які адлюстроўвае самы пачатак «Маладосці»: Аляксей Кулакоўскі прызначаецца галоўным (у першапачатковай версіі — «адказным») рэдактарам. Сёлета «М» шэсцьдзясят, Кулакоўскаму — сотка. І гэты апошні нумар за юбілейны год — найлепшая нагода ўспомніць першага. У рубрыцы «Эпісталярый» можна прачытаць некалькі лістоў, а на фота з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ўбачыць занятага раздачай аўтографа... More »


pdf
Верасень, 7

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

7

Сёмы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень" атрымаўся па-зімоваму "шчодрым" на паэзію і прозу. У ім друкуюцца вершы: Святланы Богуш, Кацярыны Глухоўскай, Усевалада Чорнага,Юліі Цяльпук, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Святланы Куль, Васіля Дэбіша, Алеся Разанава… Проза прадстаўлена творамі Надзеі Філон, Андрэя Дзічэнкі, Юліі Бажок, Рамана Абрамчука, Аляксандры Сымановіч, Стаса Ільіна, Лявона Валасюка. У раздзеле "Пераклады" Павел Н... More »


pdf
Гістарычны Альманах, 09

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

09

# Рэцэнзіі # Уступнае слова старшыні выканкама БГТ # Будзько Ірына, Гістарычна-лінгвістычная тэрміналогія: генезіс, дублетнасць, і перспектывы развіцця # Волошин Юрій, До питання про термінологію позначення старообрядців Стародубщини в історичних документах 18 – першої половини 19 ст. # Ганчарук Ігар, Каталіцкія манаскія ордэны на Беларусі ў 1770-х – 1820 –х г. (Спецыфіка духоўнасці і фармацыйныя дамы) # Голубеў Валянцін, Праблемы ... More »


First   Previous   [2-3]   Next   Last