Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2015
Выдавец: Выдавец Зміцер Колас
Памеры: 128 с. [іл.]
ISBN: 978-985-6992-81-3
Катэгорыя: Гісторыя; Геаграфія
Copyright © 2015 by Юры Несцярэнка, Выдавец Зміцер Колас - афармленне
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 908(476.1)
Даследуючы мінуўшчыну і сучаснасць родных Бялыніч, музыка і літаратар Юры Несцярэнка праяўляе немалы талент і як краязнаўца. Зборнік змяшчае шэраг дасціпных нарысаў, прысвечаных назвам вуліц мястэчка, найбольш цікавых яго мясцін і адметнасцяў, а таксама невялікі раздзел «сацыяльна-філасофскіх» развагаў пра сцежкі-дарожкі-бялыніцкія тратуары. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца краязнаўчымі пытаннямі і ў першую чаргу – жыхарам Бялыніччыны.
Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх. Гэтая кніга – скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет. З дапамогай яе дзеці змогуць узбагаціць веды пра наваколле. Тут і пра звяроў, і пра расліны, і пра птушак, і пра ягады… І ўсё – на роднай мове. Бонусам да загадак ідуць чароўнай прыгажосці ілюстрацыі. Чытайце разам з дзецьмі і спазнавайце неверагодны свет па-беларуску! Болей »
Як бы ні называлася гэтая мясцовасць на працягу сваёй доўгай гісторыі – ці мяжа дрыгавічскіх і крывічоўскіх уладанняў, ці ўласнасць Друцкага княства, ці мястэчка ў складзе Цяцерынскай воласці, якое, да таго ж, належала ў розныя часы да Аршанскага павета ці Мсціслаўскага ваяводства, потым нейкі час існавала ў якасці павета Магілёўскай губерні, а з сярэдзіны 1920-х гадоў стала Бялыніцкім раёнам, – зямля гэтая заўсёды магла б ганарыцца вы... Болей »
Перад ёй на краі стала ляжала вялікая кніга. Маладая жанчына выразна чытала ўголас, прыемны тэмбр зачароўваў, прапануючы адзінаму слухачу загадкавыя тэксты: «…Ягуар поўні, ягуар цемры і ягуар усмешкі прыйшлі па маю душу ў час, калі сава апусціла крылы, і, ашчэрыўшы іклы, выпусціўшы кіпцюры, кінуліся на вобраз Божы — а я быў тады вобразам Божым, — але поўнач скруцілася ля маіх ног, а лісце, па якім прапаўзлі дарогі, выгнулася рознакаляро... Болей »
Мы дамовіліся сустрэцца каля музычнай крамы, дзе я працаваў. У прызначаны час я ўбачыў доўгага, худога чалавека з ускудлачанымі валасамі. Здавалася, яго вопратка выглядала крыху пакамечанай. Рухаўся ён неяк нервова, гаварыў гучна, рэзкімі фразамі, нечакана пачынаў смяяцца, пераскокваючы ў сваёй размове з тэмы на тэму. Але я не надта здзіўляўся. Зразумела, што ў асяроддзі творчых людзей хапае экстравагантных асобаў. А перада мной быў не ... Болей »
Валодзя шукаў мяне так, як не шукаў ніхто іншы. — Што здарылася? — пытаўся я ў знаёмых, якім ён перадаваў патрабаванні кшталту: «Тэр-мі-нова трэба сустрэцца!.. Абавязкова павінны знайсціся!..». Ніхто не ведаў, што здарылася. Можа, інжынеру-аўтатранспартніку адной з найбуйнейшых арганізацый раёна спатрэбілася музычнае суправаджэнне? Шмат гадоў таму мы апантана збіралі калекцыі вінілавых кружэлак, і трэба адзначыць, што Валодзя меў нядрэ... Болей »
Той тэлефон я яшчэ доўга не мог адрамантаваць. Падклейваў яго, замотваў ізаляцыйнай стужкай. У ім нешта ўвесь час адыходзiла, ён то званiў, то не званiў. Вядома, што ў гэтых маiх пакутах лягчэй за ўсё абвiнавацiць амерыканцаў, але цi правільна тое было б з майго боку? Неяк у суботу вечарам патэлефанавала сястра. Сказала, што прыходзiў Мiкола Малусевiч з нейкiм лістом з Амерыкi. Быццам у Калiфорнii адшукалiся ягоныя сваякi, якiя ў блiжэй... Болей »
Па ўсім было відаць, што ў Смілавічах добра ставіліся да грамадзянаў без пэўнага месца жыхарства. Дакладней, сацыяльная дапамога для гэтых людзей была наладжаная смілавіцкай адміністрацыяй на дастаткова высокім узроўні. Бамжы ніколі не хадзілі тут у бруднай вопратцы. Для іх былі арганізаваныя спецыяльныя кропкі, куды яны здавалі свае рэчы, а ўзамен атрымлівалі чыстыя. Гэта быў «second hand», але адзенне заўсёды было якаснае і нават модн... Болей »
Думаю, што знаёміцца мы не будзем, спадзяюся, што ўсе ведаюць мяне і ведаюць, якую пасаду я займаю ва ўпраўленні культуры аблвыканкама. Хацелася б сказаць некалькі словаў адносна справаздачнага канцэрта вашай дзіцячай школы мастацтваў. У першую чаргу пра недахопы ў рэжысуры і ў сцэнарыі мерапрыемства. Канцэртныя нумары павінны быць больш яркімі, больш дынамічнымі і выразнымі. Расстаўляць іх трэба такім чынам, каб глядач дакладна адчуў р... Болей »
Цяжкі пакунак з прадуктамі замінаў руху, і Арнольд Ліс спыніўся, каб адпачыць. Так, пенсіянерам, на жаль, персанальны транспарт з асабістым кіроўцам не выдзяляецца. Нават калі нехта з гэтых самых ветэранаў працы шмат гадоў адбыў кіраўніком аднаго з прадпрыемстваў горада. У справе назапашвання харчавання нават жонка ўжо не дапаможа. Яе дзевяць год як няма на гэтым свеце. Адзіная дачка даўно з’ехала на сталае месца жыхарства за мяжу, калі... Болей »
Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоу-бізнес", якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі - рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры. Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі. Болей »