Выдавец Зміцер Колас

Выдавец Зміцер Колас


Выдавец Зміцер Колас




Выдавец Зміцер Колас :: Выданьні

Блок Аляксандр, Выбраная паэзія

Выбраная паэзія

Блок Аляксандр

Аляксандр Блок (1880–1921) – рускі паэт, драматург і літаратурны крытык. Адзін з заснавальнікаў і лідараў рускага футурызму. Вынаходнік новай паэтычнай мовы, непераўзыдзены майстар наватвораў і нечаканых рыфмаў. Як мала хто, спалучаў у творчасці рэзкую правакацыйнасць і шчырую спавядальнасць. Папярэднік паэтычнага слэму, батлу і рэкламнага капірайтынгу. Болей »


Ленау Нікалаус, Выбраная паэзія

Выбраная паэзія

Ленау Нікалаус

Нікалаус Ленау (1802 - 1850) - нямецкамоўны паэт, народжаны на славянска-вугорска-румынскім памежжы колішняй Аўстрыйскай імперыі Габсбургаў. Яго творчасць, з аднаго боку, абапіралася на традыцыі еўрапейскага рамантызму, а з другога, у ёй знайшла ўвасабленне эстэтыка плыні "бідэрмаер", якая імкнулася адрадзіць асобныя дарамантычныя мастацкія каштоўнасці. Болей »


Сарбеўскі Мацей Казімір, Выбраная паэзія

Выбраная паэзія

Сарбеўскі Мацей Казімір

Мацей Казімір Сарбеўскі (1595 - 1640) - новалацінскі паэт польскага паходжання. Лічыцца ці не самым знакамітым паэтам лацінскай мовы ў ХVІІ ст., бо яшчэ пры жыцці займеў мянушку "хрысціянскага", або "сармацкага", Гарацыя. Істотная частка жыцця Сарбеўскага-паэта, а таксама выкладчыка рыторыкі і паэтыкі, звязана з Вільняй, Полацкам, Нясвіжам. Болей »


Ласкер-Шулер Эльза, Выбраныя вершы

Выбраныя вершы

Ласкер-Шулер Эльза

Эльза Ласкер-Шулер (1869–1945), нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неарамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыццярадаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе, ад захаплення гісторыяй Зямлі Абяцанай да расчаравання сучасным ёй ладам жыцця блізкаўсходніх габрэяў. Болей »


Шленгель Уладыслаў, Выбраныя вершы

Выбраныя вершы

Шленгель Уладыслаў

Уладыслаў Шленгель (1912 або 1914 - 1943) - польскі паэт, публіцыст, сатырык габрэйскага паходжання. Да пачатку Другой сусветнай вайны быў вядомы як аўтар шэрагу папулярных песень, якія пісаў для варшаўскіх тэатраў-кабарэ. дзе і сам выступаў як эстрадны артыст. Яго вершы перыяду Халакосту сталі каштоўнай хронікай жыцця габрэяў варшаўскага гета, падчас паўстання ў якім паэт быў забіты. Болей »


Бядуля Змітрок, Выбраныя паэтычныя творы

Выбраныя паэтычныя творы

Бядуля Змітрок

Змітрок Бядуля (сапр. Шмур Плаўнік) (1886 - 1941) - класік беларускай літаратуры, габрэй з паходжання. Аўтар адметных паэтычных твораў, у тым ліку лірычных імпрэсій і абразкоў. Болей »


Лоўсан Генры, З паэзіі аўстралійскіх абшараў

З паэзіі аўстралійскіх абшараў

Лоўсан Генры

Генры Лоўсан (1867 - 1922) - паэт і аўтар кароткай прозы, належыць да безумоўных класікаў літаратуры Аўстраліі каланіяльнага перыяду і першых дзесяцігоддзяў яе незалежнага існавання. Яго творчасць адметная сваёй асаблівай шчырасцю і прастатою. Болей »


Пушча Язэп, Шчырая лірыка

Шчырая лірыка

Выбранае

Пушча Язэп

Язэп Пушча (1902 - 1964) - беларускі паэт, адна з галоўных постацяў легендарнага "Узвышша" - перажыў узлёты і расчараванні савецкай эпохі, у часы сталінскага тэрору быў на доўгія 28 гадоў адарваны ад Бацькаўшчыны. У зборнік уключаны самыя шчырыя лірычныя творы паэта, напісаныя ім на працягу ўсяго свядомага жыцця. Болей »


Антоныч Багдан Ігар, Вершы

Вершы

Антоныч Багдан Ігар

Багдан Ігар Антоныч (1909–1937) – украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, «закаханы ў жыццё паганец». Праз афіцыйную забарону шырокую вядомасць яго творы атрымалі толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Але пры гэтым Антоныч зрабіў моцны ўплыў на сучасную ўкраінскую паэзію. У кнігу ўлучаныя пераклады вершаў з пяці асноўных зборнікаў лірыкі паэта: прыжыццёвых «Прывітанне жыцця» (1931), «Тры пярсцёнкі» (1934), «Кніга Льва» (1936)... Болей »


Цэлан Паўль, Выбраныя вершы

Выбраныя вершы

Цэлан Паўль

Паўль Цэлан (1920–1970) – адзін з самых значных і ўплывовых нямецкамоўных паэтаў ХХ стагоддзя габрэйскага паходжання. Яго вытанчаная паэзія напоўненая рэфлексіяй над магчымасцямі мовы і камунікацыі ва ўмовах пасляваеннага часу і перажывання досведу Халакосту. Кнігу выбраных вершаў Паўля Цэлана склалі творы з яго пяці прыжыццёвых кніг. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя