Выдавецтва «PRO CHRISTO» заснавана пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла з мэтаю выдавецкай дзейнасці (дэкрэт № 1/00 ад 13.01.2000 г., кардынал Казімір Свёнтэк, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі).
Асноўныя віды дзейнасці:
Выдавецтва аказвае наступныя віды паслугаў:
Ліцэнзія на выдавецкую дзейнасць ЛВ № 451 выдадзена Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па друку
У 2004 г. выдавецтва атрымала новую ліцэнзію на выдавецкую дзейнасць ЛИ № 02330/0056927 ад 1.04.2004 г. на выданне навуковай, навукова-папулярнай, літаратурна-мастацкай, вучэбнай, даведачнай, релігійнай літаратуры і літаратуры для досуга на еўрапейскіх мовах.
На ўсе выданні, якія патрабуюць дазволу духоўных уладаў, выдавецтва атрымлівае IMPRIMATUR ад касцёльнага цэнзара.
В монографии «Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны» рассказывается о возникновении католичества на Гомельшчине. На страницах книги описывается история парафий Гомельского деканата Могилёвской архидиоцезии римско-католического костёла. Книга является частью серии по истории всех католических деканатов, что находились на территории Беларуси. Болей »
Арфейны томік выбранага з твораў Міхася Скоблы склалі найбольш метафарычныя, вобразныя, узнёслыя вершы зборнікаў “Вечны Зніч”, “Вочы Савы”, “Нашэсце Поўні”, вершы “новага тысячагоддзя”, а таксама вянок паэтычных перакладаў — “галасоў з-за небакраю” ды ўзорныя эсэ — ураджайныя на шматасацыятыўнасць, арыгінальнасць і “паэтычныя парадоксы”. Такія, як “Быць нататнікам Бога” (пра Рыгора Барадуліна), “Акно для матылькоў” (пра Янку Брыля), а т... Болей »
У зборнік народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «I чую я голас...» увайшлі вершы, паяднаныя адной, глыбока ўнутранай, магістральнай тэмай, адным вельмі характэрным, можна сказаць вызначальным для ягонага светаўспрымання, настроем. Усе гэтыя вершы друкаваліся ў часопісах і газетах, змяшчаліся ў чарговых кнігах паэзіі, у тамах «Выбранага» і Збору твораў. Болей »
Цыкл вершаў «Ойча наш...» вядомай паэткі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Дануты Бічэль — гэта паэтычнае асэнсаванне малітвы Панскай, кожнага яе радка, a таксама вельмі асабісты, кранальны зварот дзіцяці да Нябеснага Айца, у якім удала i тонка знітавана долінае з горнім. Гэта сапраўдная паэзія, натхнёная i асвечаная малітваю. Болей »
Для пісьменніцы Ірыны Жарнасек, аўтаркі аповесцяў і апавяданняў, рамана «Будзь воля Твая», казак і апавяданняў для дзяцей, вершы — нечаканая з’ява. Для самой аўтаркі таксама. Але творчасць тым і цікавая, што яна здольная прыносіць неспадзяванкі і чытачу, і аўтару. Той, каго шукае ў сваіх вершах Ірына Жарнасек – гэта не хто інўы, як Бог. У пошуках Яго, у роздумах пра сэнс чалавечага існавання на Зямлі, у разважаньнях пра існасьць быцьця ... Болей »
Ніна Іванаўна Гілевіч, жонка паэта, добры анёл беларускасці. Кніга памяці, кніга пра асобу, якая па-сутнасці, заўсёды была крыху ў цені, але ўвесь час побач, а ў некаторых справах далёка наперадзе свайго мужа. Маладосць, знаёмства, сумеснае жыццё, змаганне з хваробай. Ніна Гілевіч, якая крочыла праз жыццё з высока паднятай галавой, была апірышчам сям’і, дарадчыкам, першым чытачом твораў свайго мужа, найважнейшвм крытыкам, жонкай, маці, ... Болей »
Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю. Болей »
Раман «Будзь воля Твая» распавядае чытачам ХХІ стагоддзя пра адну з трагічных старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны мінулага стагоддзя – расіцкую трагедыю. Бязмежная любоў і жорсткая нянавісць, грэх братазабойства і гатоўнасць на ахвяру дзеля бліжняга, бяздумнае бязбожніцтва і вялікая вера ў Божы Провід – усё гэта чытач сустрэне ў рамане Ірыны Жарнасек. Героямі яго з’яўляюцца як гістарычныя асобы – блаславёныя айцы марыяне Антоні Ляшчэві... Болей »
Вершы Людмілы Кебіч - гэта лірычны роздум пра надзённае і адвечнае, у якім паэтка імкнецца асягнуць дзень мінулы і сённяшні, зазірнуць у невядомае заўтра, скіроўваючы смелы пагляд у вышыні Неба. Зборнік адрасаваны ўсім аматарам беларус-кага паэтычнага слова. Болей »
Пастушкі, Марыя, Юзаф і наванароджанае Дзіцятка – біблейскі сюжэт, момант нараджэння Ісуса Хрыста, расказаны вершам. Вершаваная батлейка Дануты Бічэль – гатовы сцэнар, п’са не толькі для тэатру лялек, а таксама для маладых і дарослых выканаўцаў. Рыфмаваныя ролі, якія лёгка западаюць у памяць, і простая мова дазваляюць выкарыстоўваць п’есу без уступнай адаптацыі. Твор, чытаны па ролях, можа быць дасканалай радыёпастаноўкай, якую з задава... Болей »
У манаграфіі даследуецца жыццёвы шлях, душпастырская дзейнасць, навуковая, багаслоўская, літаратурна-публіцыстычная, грамадска-палітычная і выдавецкая дзейнасць ксяндза Адама Станкевіча (...) Болей »
Вершы беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Ніны Мацяш аб’яднаны адной тэмай — тэмай духоўнасці. Паэзія Н. Мацяш кранае гранічнай шчырасцю, (...) Болей »
Янка Брыль БЛАКІТНЫ ЗНІЧ «Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе і свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя і сумна-трагічныя праявы быцця, (...) Болей »
Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць – да яе мы імкнемся дачыніцца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым (...) Болей »
«На флейце самоты» – кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым – «А святло ўсё ідзе» – лірычныя (...) Болей »