![]() |
![]() |
Выдавецтва «PRO CHRISTO» заснавана пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла з мэтаю выдавецкай дзейнасці (дэкрэт № 1/00 ад 13.01.2000 г., кардынал Казімір Свёнтэк, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі).
Асноўныя віды дзейнасці:
Выдавецтва аказвае наступныя віды паслугаў:
Ліцэнзія на выдавецкую дзейнасць ЛВ № 451 выдадзена Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па друку
У 2004 г. выдавецтва атрымала новую ліцэнзію на выдавецкую дзейнасць ЛИ № 02330/0056927 ад 1.04.2004 г. на выданне навуковай, навукова-папулярнай, літаратурна-мастацкай, вучэбнай, даведачнай, релігійнай літаратуры і літаратуры для досуга на еўрапейскіх мовах.
На ўсе выданні, якія патрабуюць дазволу духоўных уладаў, выдавецтва атрымлівае IMPRIMATUR ад касцёльнага цэнзара.
Кніга распавядае пра дзяцінства дзяўчынкі, якой лёс паслаў не надта шчаслівыя хвіліны, але чыстую, справядлівую і надта ранімую душу, у якой пакінулі балючы след расстаньне бацькоў, страта сувязі з маці, з сястрой. Расповед пра жыццё перадваеннага пакалення простай мовай, робіць зразумелым тое жыццё і сённяшняму маладому чытачу. Большасць эпізодаў, апісаных у кнізе – сапраўдныя здарэнні з жыцця жонкі пісьменніка і з яго ўласных перажыва... Болей »
«Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе i свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя i сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць i спадзявацца на Чалавечае ў чалавеку. Болей »
Марыя Вайцяшонак вядомая як аўтарка арыгінальнай i самадастатковай прозы. Яе тэматыка — духоўны космас зямных людзей. «На яе можна разлічваць, калі мы ні ў чым не ўпэўнены, але да ўсяго цікавыя» — эпіграф Віславы Шымборскай з верша «Сёе-тое нра душу», узяты пісьменніцай да аднаго з аповедаў, пасуе i да самой творчасці Марыі Вайцяшонак i да яе жыццёвай чалавечай натуры увогуле. На фотаздымках аўтаркі — ейны дом у вёсцы Іслач. Болей »
«На флейце самоты» - кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым — «А святло ўсё ідзе» - лірычныя роздумы пра Бацькаўшчыну і яе лёс, пра часовае і вечнае, пра выпрабаванні для душы і сэрца на жыццёвай дарозе чалавека. Другі сшытак прысвечаны памяці той, якой не стала. У ім - несціханы боль і непазбыўны смутак. I невымернае пачуццё ўдзячнасці ёй і л... Болей »
Аповесць-казка Ірыны Жарнасек, адрасаваная перадусім дзецям, але чытаць яе варта супольна – бацькам і дзецям. Пра існаванне анёлаў некаторыя ведаюць напэўна, другія – толькі здагадваюцца, іншыя увогуле адкідаюць такую магчымасць. Ірына Эарнасек у вельмі даходлівай форме, як для дзяцей, апісвае захаванне анёлаў, розных – добрых і злых, бо менавіта на такія две катэгорыі дзеляцца гэтыя ахоўнікі. Праз спрэчнасць характараў і ўзнікае варажн... Болей »
Абраз Маці Божай Будслаўскай — самы сціплы ў сваей прыгажосці. Малітоўнае агляданне яго з любоўю - падстава для глыбокай малітвы. Да Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнай — пачуццё на ўзроўні гістарычнай традыцыі, агульначалавечага яднання i дзіцячай казкі. У Вострую Браму нашых бабуляў вяла глыбокая вера ў тое, што Маці Божая вырашае ўсе беды адразу i канчаткова. Да Белагрудскай Божай Маці Міласэрнай у аўтаркі шмат асабістых пачуццяў i ... Болей »
Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць - да яе мы імкнёмся дачытацца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе - у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца Яна Паўла ІІ, над духоўна-рэлігійнымі вершамі і апавяданнямі беларускіх свецкіх аўтараў, у лірычна-філасофскіх эсэ, апавяданнях. Аўтар кніг... Болей »
Абраз Маці Божай Снежнай з рымскай базылікі Санта Марыя Маджорэ — адзін з самых вядомых і старажытных у хрысціянскім свеце. У XVII-XVIII стагоддзях яго копіі разышліся па многіх краінах Еўропы. У кнізе ўпершыню падаюцца гістарычныя і іконаграфічныя звесткі пра абразы "Снежнай" у Беларусі, многія з якіх шануюцца як цудатворныя. Болей »
У новую кнігу прозы Ірыны Жарнасек увайшлілі апавяданні, звязаныя тэматычна. Гадара, ад якой пайшла назва зборніка, - Гадарынская краіна, якая згадваецца ў Евангеллі. Па азначэнні ев. ад Лукі (Лук. VIII, 26) вобласьць гэтая "ляжала насупраць Галілеі", г.зн. на Усход ад Галілейскага возера. Тая ж вобласць у ев. Ад Мацвея (Мф. VIII, 28) называецца "краінай Гергесінскай". Назвы гэтыя запазычаныя ад галоўных гарадоў вобласці, Гадары і Герас... Болей »
Кніга духоўных вершаў аб шчасці яднання з праўдай Хрыстовай, якую нясуць Яго пасланнікі па дарогах сусвету; аб шчасці наведвання святых месцаў і месцаў аб'яўлення Маці Божай, аб шчасці далучэння да хрысціянскай супольнасці вялікіх святых у самым пачатку беларускай малітвы. Болей »
У манаграфіі даследуецца жыццёвы шлях, душпастырская дзейнасць, навуковая, багаслоўская, літаратурна-публіцыстычная, грамадска-палітычная і выдавецкая дзейнасць ксяндза Адама Станкевіча (...) Болей »
Вершы беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Ніны Мацяш аб’яднаны адной тэмай — тэмай духоўнасці. Паэзія Н. Мацяш кранае гранічнай шчырасцю, (...) Болей »
Янка Брыль БЛАКІТНЫ ЗНІЧ «Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе і свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя і сумна-трагічныя праявы быцця, (...) Болей »
Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць – да яе мы імкнемся дачыніцца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым (...) Болей »
«На флейце самоты» – кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым – «А святло ўсё ідзе» – лірычныя (...) Болей »