Pro Christo

Pro Christo


Выдавецтва «PRO CHRISTO» заснавана пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла з мэтаю выдавецкай дзейнасці (дэкрэт № 1/00 ад 13.01.2000 г., кардынал Казімір Свёнтэк, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі).

Асноўныя віды дзейнасці:

  • Выдавецкая
  • Паліграфічнае выкананне
  • Паслугі, звязаныя з паліграфічным выкананнем

Выдавецтва аказвае наступныя віды паслугаў:

  • Стылістычнае рэдагаванне аўтарскага арыгінала паводле нормаў, прынятых Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры ККББ*
  • Рэдакцыйна-тэхнічная падрыхтоўка і распрацоўка арыгінал-макета выдання
    • тэхнічнае рэдагаванне
    • набор
    • вёрстка
    • карэктура
    • мастацкая апрацоўка ілюстрацый
    • паслугі мастака-графіка
  • Размяшчэнне выданняў у друкарнях Беларусі і за яе межамі
Падрыхтуем да друку і выдадзім
выданні любога фармату, складанасці, каляровасці:
  • Кнігі
  • Брашуры
  • Буклеты
  • Абразы і абразкі
  • Плакаты
  • Календары
  • Паштоўкі
  • Наклейкі
  • Рэкламныя праспекты

Ліцэнзія на выдавецкую дзейнасць ЛВ № 451 выдадзена Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па друку 2.06.2000 г. на выданне рэлігійнай, літаратурна-мастацкай, даведачнай літаратуры на еўрапейскіх мовах.
У 2004 г. выдавецтва атрымала новую ліцэнзію на выдавецкую дзейнасць ЛИ № 02330/0056927 ад 1.04.2004 г. на выданне навуковай, навукова-папулярнай, літаратурна-мастацкай, вучэбнай, даведачнай, релігійнай літаратуры і літаратуры для досуга на еўрапейскіх мовах.

На ўсе выданні, якія патрабуюць дазволу духоўных уладаў, выдавецтва атрымлівае IMPRIMATUR ад касцёльнага цэнзара.

www.pro-christo.catholic.by

Pro Christo :: Выданьні

Ян Павел ІІ, FIDES ET RATIO

FIDES ET RATIO

Энцыкліка Святога Айца

Ян Павел ІІ

У гэтай энцыкліцы Папа Ян Павел ІІ глыбока і ўдумліва аналізуе надзвычай актуальныя для нашага часу праблемы ўзаемаадносінаў веры і розуму, тэалогіі і філасофіі, паказвае няпростыя, але магчымыя шляхі іх гарманічнага ўзаемадзеяння. Шаноўныя браты ў біскупстве, шлю Вам сваё прывітанне і Апостальскае Благаславенне! Вера і розум (Fides et ratio) - як два крылы, на якіх дух чалавечы ўзносіцца да сузірання праўды. Сам Бог прывіў у людскім сэ... Болей »


Станек Эдвард, З клопатам пра сумленне

З клопатам пра сумленне

Развагі над Дэкалогам

Станек Эдвард

Кніга ўяўляе сабою цыкл рэлігійна-маральных разважанняў над тым багаццем мудрасці і любові, якое знаходзіцца ў Божых запаведзях, і над шляхамі вырашэння многіх праблем сучаснага чалавека, выбар якіх заўсёды належыць чалавеку, яго сумленню. З дазволу духоўных уладаў. Сумленне - самая блізкая, але не самая высокая норма маральнасці. Больш за тое, само сумленне, як найніжэйшы трыбунал справядлівасці, будзе судзіць сам Бог у імя Дэкалогу. М... Болей »


Ян Павел ІІ, Памяць і самасьвядомасьць

Памяць і самасьвядомасьць

Ян Павел ІІ

„Памяць і самасвядомасць» – гэта не толькі кніга-роздум над часам, у які Святому Айцу давялося жыць, але і філасофскае асэнсаванне эпохі, пазначанай злом дзвюх таталітарных сістэмаў – нацызму і камунізму. Папа даследуе карані гэтага зла, аналізуе яго прыроду і паказвае шляхі пераадолення зла дабром. Аснову кнігі склалі размовы Яна Паўла ІІ, якія адбыліся ў 1993 г. у Кастэль Гандольфа, у яго летняй рэзідэнцыі, з вядомымі польскімі філоса... Болей »


Ян Павел ІІ, Устанце, хадзем!

Устанце, хадзем!

Ян Павел ІІ

Кніга з’яўляецца роздумам аб біскупскай паслузе Караля Вайтылы і напісана на падставе падзей, якія адбываліся ў яго жыцці, пачынаючы з 1958 года. Не бракуе ў ёй і ўспамінаў пра часы пасля 1978 года, у якіх Святы Айцец прыгадвае сваё апостальскае служэнне. Непаўторная атмасфера яго апавяданняў робіць гэтую кнігу блізкай сэрцам усіх католікаў. (Выдавецтва PRO CHRISTO) Болей »


Першая   Папярэдняя   [3-3]   Наступная   Апошняя

Pro Christo :: Іншыя выданьні

Уладзімір КОНАН, КСЁНДЗ АДАМ СТАНКЕВІЧ І КАТАЛІЦКАЕ АДРАДЖЭННЕ Ў БЕЛАРУСІ (0)

27-Feb-11 23:42

  У манаграфіі даследуецца жыццёвы шлях, душпастырская дзейнасць, навуковая, багаслоўская, літаратурна-публіцыстычная, грамадска-палітычная і выдавецкая дзейнасць ксяндза Адама Станкевіча (...) Болей »

Ніна Мацяш, БОГАВА ДРЭВА (0)

27-Feb-11 23:31

  Вершы беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Ніны Мацяш аб’яднаны адной тэмай — тэмай духоўнасці. Паэзія Н. Мацяш кранае гранічнай шчырасцю, (...) Болей »

Янка Брыль, БЛАКІТНЫ ЗНІЧ (0)

27-Feb-11 23:24

  Янка Брыль БЛАКІТНЫ ЗНІЧ «Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе і свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя і сумна-трагічныя праявы быцця, (...) Болей »

Ала Сямёнава, ТАЯМНІЦЫ ПАКУТНЫ КОЛЕР (0)

27-Feb-11 23:17

  Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць – да яе мы імкнемся дачыніцца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым (...) Болей »

Ніл Гілевіч, НА ФЛЕЙЦЕ САМОТЫ Лірычныя мініяцюры ў жанры «танка». (0)

27-Feb-11 23:11

  «На флейце самоты» – кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым – «А святло ўсё ідзе» – лірычныя (...) Болей »

< Previous 1 Next >