Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць – да яе мы імкнемся дачыніцца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе – у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца Яна Паўла ІІ, над духоўна-рэлігійнымі вершамі і апавяданнямі беларускіх свецкіх аўтараў, лірычна-філасофскіх эсэ, апавяданнямі. Аўтар кнігі спрабуе асэнсаваць адвечныя тэмы: жыццё і смерць, пакуты і збаўленне, віна і пакаянне...
Сэнсаваня насычанасць зместу выдання спалучаецца з выразнасцю стылю, роздум абапіраецца на веданне фактаў і рэалій, што робіць кнігу цікавай для розных чытачоў.
На беларускай мове.
Фармат 70x100 1/32 (120x190 mm).
104 с.
ISBN 985-6628-40-7.
Гл. таксама: