|
|
7 студзеня 2013 года ў сталічным Палацы мастацтва адбудзецца юбілейная вечарына Эдуарда Акуліна “Не магу жыць без крыл…” У імпрэзе бяруць удзел: Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Сяргей Законнікаў, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Скобла, Мікола Яцкоў, Кастусь Герашчанка, Таццяна Беланогая і іншыя вядомыя беларускія паэты і барды.
Пад час імпрэзы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Э. Акуліна Малітва воч і кампакт-дыска Не магу жыць без крыл….
Святочны настрой і калядныя цуды -- гарантуюцца!
Пачатак вечарыны – а 16-ай гадзіне. Уваход вольны.