Скобла Міхась

Міхась Скобла нарадзіўся 23 лістапада 1966 года на хутары паблізу мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (1984), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1991). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў „Роднае слова” і „Бярозка”, у Міністэрстве культуры і друку, у Дзяржаўным камітэце па друку, у выдавецтве „Беларускі кнігазбор”. Вядзе аўтарскую праграму „Вольная студыя” на Радыё Свабода (з 1998). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1991). З’яўляецца намеснікам старшыні Саюза (з 2002).

Выдаў паэтычныя кнігі: „Вечны Зніч” (1990), „Вочы Савы” (1994), „Нашэсце Поўні” (2001), зборнік літаратурных пародый „Розгі ў розніцу” (1993), зборнік вершаў для дзяцей „Камень-перунок” (1998), кнігу артыкулаў і эсэ „Дзярэчынскі дыярыюш” (1999). Уклаў дзве паэтычныя анталогіі: „Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя” (2003) і „Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя” (2008).

На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў у серыі „Беларускі кнігазбор” аднатомавікі твораў Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008). Таксама ўклаў і выдаў том эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш „Каб вы ведалі” (2005) і зборнік выбраных твораў Анатоля Сыса „Лён” (2006).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).

 

Скобла Міхась :: Publications

pdf
Скобла Міхась, Высьпятак ад Скарыны

Высьпятак ад Скарыны

Блогі і дыялогі

Скобла Міхась

Кнігі ня толькі маюць свой лёс, яны могуць кіраваць лёсамі сваіх аўтараў. Кнігі, вартыя, каб іх прачыталі мільёны, і заслугоўваючыя аўтадафэ, кнігі — як абарончы мур і кнігі-касманаўты, кнігі — помнікі каліграфіі і ахвяры цэнзуры, Кніга над кнігамі — Біблія — у сваім першародным выглядзе — вось галоўныя “героі” гэтага выданьня, прымеркаванага да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня. Цытаты з прадмоваў і пасьляслоўяў Францішка Скары... More »


pdf
epub
Скобла Міхась, Камізэлька для месяца

Камізэлька для месяца

Паэзія

Скобла Міхась

Кніга “Камізэлька для месяца” — і пэўнае падсумаванне, і працяг шляху паэта, які запомніўся чытачам адметнай вобразнасцю, яскрава-нацыянальнай метафорыкай, пазбаўленай мудрагельства філасафічнасцю. “Паэтычнае мысленне Міхася Скоблы цэласнае, у ім не разарваныя зямля і неба, жыццё і смерць, карані і вецце; там усё жывое, і ўсё — адно ў адным” (У. Някляеў). Асобны раздзел склалі пераклады з польскай, украінскай і літоўскай паэзіі. More »


pdf
epub
Скобла Міхась, Саркафагі страху

Саркафагі страху

Прознае

Скобла Міхась

Кніга Міхася Скоблы — сплаў асабістых успамінаў і ўдумлівых развагаў на літаратурныя і гістарычныя тэмы. “Прознае” — гэта і палемічнае эсэ, і блог-даследаванне, і водгук на цікавае выданне. “Гуслям, княжа, не пішуць законаў” —гэты радок Янкі Купалы мог бы стаць эпіграфам да большасці тэкстаў, чые героі словам і чынам разбуралі здаўна прысутныя ў нашай культурнай прасторы “саркафагі страху”. More »


pdf
epub
Скобла Міхась, Вольная студыя

Вольная студыя

Скобла Міхась

This is a collection of Radio Liberty shows involving Mikhas Skobla. The writer hosted more than 500 Volnaya Studyya [Free Studio] shows in ten years. This publication features 50 shows selected by Volnaya Studyya host Mikhas Skobla. The conversations focus on culture, politics, history, future, GULAG and the World War II guerilla movement. Different themes create a wholesome picture of Belarus’ complicated, heroic, tragic and ironic ... More »»


pdf
mobi
fb2
epub
Скобла Міхась, Акно для матылькоў

Акно для матылькоў

паэзія, проза

Скобла Міхась

Арфейны томік выбранага з твораў Міхася Скоблы склалі найбольш метафарычныя, вобразныя, узнёслыя вершы зборнікаў “Вечны Зніч”, “Вочы Савы”, “Нашэсце Поўні”, вершы “новага тысячагоддзя”, а таксама вянок паэтычных перакладаў — “галасоў з-за небакраю” ды ўзорныя эсэ — ураджайныя на шматасацыятыўнасць, арыгінальнасць і “паэтычныя парадоксы”. Такія, як “Быць нататнікам Бога” (пра Рыгора Барадуліна), “Акно для матылькоў” (пра Янку Брыля), а т... More »


Скобла Міхась, Краса і сіла

Краса і сіла

Анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя

Скобла Міхась

Анталогія «Краса і сіла» — першая спроба аб'яднаць пад адной вокладкай найлепшыя ўзоры беларускай паэзіі прамінулага XX стагоддзя. У кнігу ўвайшлі творы 358 паэтаў незалежна ад іх палітычных поглядаў і месцажыхарства. Складальнік і выдавецтва спадзяюцца, што сабраныя ў анталогіі радкі спатоляць уласцівую чалавеку прагу да прыгожага і годна залрэзентуюць культурны пласт канца другога тысячагоддзя перад пашымі наступнікамі. Выданне ілюстр... More »


pdf
mobi
fb2
epub
Скобла Міхась, Нашэсце Поўні

Нашэсце Поўні

Вершы

Скобла Міхась

Рыгору Барадуліну -- Мова ўдыхнутая ў нас, як душа, -- І падгасподніцай жыць не павінна. -- Душу дастане лязо палаша – -- І застанецца аглухлая гліна. -- І застанецца змярцвелая плоць -- Рыбінай, выкінутай на сушу, -- Марна чакаць – а мо шчодры Гасподзь -- Новую мову ўдыхне, нібы душу. -- Вытхнецца дух ад віна з гладыша. -- З дрэва упаўшы, збуцвее галіна. -- Мова ўдыхнутая ў нас, як душа, -- І падгасподніцай жыць не павінна. More »


pdf
mobi
fb2
epub
Скобла Міхась, Дзярэчынскі дыярыюш

Дзярэчынскі дыярыюш

Эсэ і артыкулы

Скобла Міхась

Біблейскае апісанне хаосу лаканічнае і вычарпальнае: “А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданню...” Як ні напружвай уяўленне – тае зямлі нябачнай не прымроіш. Бо немагчыма ўявіць пустату, не аплодненую Духам Божым. Першаакт тварэння доўжыўся шэсць дзён, але не закончыўся. Свет і па сёння дастворваецца і дарабляецца. Богам і тымі, каго Усявышні абярэ сабе ў памочнікі. Паэту даручана працаваць з першаматэрыялам, які быў ад пачат... More »


pdf
mobi
fb2
epub
Скобла Міхась, Вочы Савы

Вочы Савы

Вершы

Скобла Міхась

Душы дрэваў глыбока ў зямлі. -- Плоць, што марыла жыць у нябёсах, -- На закланне агню аддалі -- або скрыпку зрабілі ці посах... -- Што ты граеш, шляхотны скрыпач? -- Дзе, бязродны, ідзеш, падарожны? -- Скамянелы бурштынавы плач -- У руках адагрэе не кожны. -- I вясло, што трымае Харон, -- І стырно, што пад пахай у Ноя... -- Чарадою ссівелых варон -- Попел стукае ў сэрца зямное. -- Варухнуцца збуцвелыя пні. -- Душы дрэваў шукацьмуць не в... More »


pdf
mobi
fb2
epub
Скобла Міхась, Розгі ў розніцу

Розгі ў розніцу

Літаратурныя пародыі

Скобла Міхась

Пах табакі ці водар капусны -- не прытушаць шалёны імпэт. -- Хоць мае паэтычныя вусны -- захмялець не паспелі як след. -- Прыпадзі да гарачага цела, -- як пячорны дзікун, закрычы. -- Каб аж сэрца маё грукацела, -- бы кувалдай, у грудзі б’ючы. -- Патанай, нібы муха ў смятане, -- абдымай, выцалоўвай, трасі. -- І да самага, любы, світання -- адпачынку ў мяне не прасі. -- Каб пад ранне і я галасіла, -- праклінаючы мулкія пні... -- Я ў запал... More »


First   Previous   [1-12]   Next   Last