Беланогая Тацьцяна

Таццяна Беланогая, бард. Нарадзілася ў 24.06.1984 годзе ў Мінску. Потым бацькі пераехалі ў горад Маладзечна, які і з’яўляецца малой радзімай для Таццяны. У 2002 годзе паступіла ў Мінск на прыродазнаўчы факультэт БДПУ імя М. Танка, які скончыла ў 2007 годзе. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка ангельскай мовы. Увесну 2004 года запісала і выдала свой першы аматарскі альбом "Там, дзе мы". Тады ж, у 2004 годзе, стала пераможцай конкурсу беларускай бардаўскай песні "Бардаўская восень - 2004" у Бельск – Падляшскім (Польша).

У 2006 запісала і выдала свой другі аматарскі альбом "Пабачыць сьвет". У 2006 стала пераможцай міжнароднага конкурсу бардаў "ОППА" у Варшаве. Дзякуючы гэтай перамозе з’явілася магчымасць запісаць першы студыйны альбом "Дзьвюхкроп’е", які быў прэзентаваны ў 2007 годзе ў Варшаве (Польшча), а ў 2008 годзе ў Беларусі. У 2010 годзе пабачыў свет альбом “Ніткі”.

Таццяна Беланогая прымала ўдзел у Днях культуры Беларусі, якія праходзілі ў Варшаве, Кракаве (2008), Вроцлаве (4-10.06.2007), у Чацвёртым Фестывалі Беларускай Культуры ва Вроцлаве. У 2008 годзе брала ўдзел у міжнародным бардаўскім фестывалі "Sopot Bards Meeting - 2008", які адбываўся ў Сопаце на знакамітай сцэне Лясной Оперы (Operze Leśnej) (Польшча). Пры падтрымцы галерэі "Zoya" ладзіла выступы ў Варшаве (2009). У Беларусі выступала на шматлікіх канцэртах і творчых вечарах. Жыве ў Мінску.

Беланогая Тацьцяна :: Выданьні

mp3
Беланогая Тацьцяна, Ніткі

Ніткі

Беланогая Тацьцяна

Тацяна Беланогая з’яўляецца прадстаўніцай сучаснай бардаўскай песні Беларусі. У лірыцы звяртае ўвагу на ўнутраны свет чалавека, шукае адказы на вечныя пытанні. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі – асноўныя тэмы творчасці. Альбом “Ніткі” Тацяна запісала ў 2010 годзе. Канцэпцыя альбому “Ніткі” – паказаць нябачыя повязі паміж людзьмі ў межах сям’і, краіны, сусвету. На дыску аматары бардаўскай песні пазнаёмяцца з балладнымі п... Болей »

mp3
Беланогая Тацьцяна, Дзьвюхкроп'е

Дзьвюхкроп'е

Беланогая Тацьцяна

Кружэлка стала вынікам цэлага года напружанай працы Тацьцяны: запісу, афармленьня і дапрацоўкі матэрыялу. Магчымасьць зрабіць альбом з дапамогай прафэсыяналаў Тацьцяна атрымала, дзякуючы сваёй перамозе ў Міжнародным Фестывалі Бардаў «OPPA 2006» (Польшча). Болей »

mp3
Беланогая Тацьцяна, Пабачыць сьвет

Пабачыць сьвет

Беланогая Тацьцяна

Таццяна Беланогая, бард. Нарадзілася ў 24.06.1984 годзе ў Мінску. Потым бацькі пераехалі ў горад Маладзечна, які і з’яўляецца малой радзімай для Таццяны. У 2002 годзе паступіла ў Мінск на прыродазнаўчы факультэт БДПУ імя М. Танка, які скончыла ў 2007 годзе. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка ангельскай мовы. Увесну 2004 года запісала і выдала свой першы аматарскі альбом "Там, дзе мы". Тады ж, у 2004 годзе, стала пераможцай кон... Болей »

mp3
Беланогая Тацьцяна, Там, дзе мы

Там, дзе мы

pdf
Маладосць, 02 (687) 2011

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

02 (687) 2011

БАРАВІКОВА Раіса, Ён усміхаўся вачамі. Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа БАРАВІКОВА Раіса, Маладосць — шчаслівы момант БЕЛАНОГАЯ Таццяна, Душэўнасць і духоўнасць ГУШТЫН Дар’я, Сям’я Прышывалкаў. Маладая сям’я Жвалеўскі Андрэй, Пастарнак Яўгенія, Гімназія № 13. Раман-казка. Працяг КАЛЯДЗІНСКІ Лявон, Яе публікацыі служаць людзям Карлюкевіч Алесь, Ленінградскі бібліяфіл ... Болей »

mp3
audio
Жук Натальля, Беланогая Тацьцяна, Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Тацьцяны Беланогай

Жук Натальля, Беланогая Тацьцяна