Вярцінскі Анатоль

Анатоль Ільіч Вярцінскі (нар. 18 лістапада 1931, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР (з 1964). У 1967-1982 - літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 1977 у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986-1990 - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1990 - народны дэпутат БССР, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.

Дэбютаваў з вершамі ў 1950-я (студэнцкая газета «Беларускі універсітэт», газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг вершаў і паэм «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980).

Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987).

Напісаў п'есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест - друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».

Пераклаў на беларускую мову п'есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка», В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за кнігу «Нью-Йоркская сірэна».

Памёр Анатоль Вярцінскі у Мінску 21 красавіка 2022 г.

Крыніца: http://be.wikipedia.org

 

Вярцінскі Анатоль :: Выданьні

Вярцінскі Анатоль, Тым часам...

Тым часам...

вершы, эсэ, публіцыстыка

Вярцінскі Анатоль

Кніга Анатоля Вярцінскага "Тым часам...", якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях. Творам Анатоля Вярцінскага ўласцівыя высокі грамадзянскі пафас, лірычная шчырасць, аналітычнасць, вострая публіцыстычнасць, увекавечванне маральных каштоўнасцяў жыцця і ўслаўленне духоўнай велічы чалавека. Болей »


pdf
Вярцінскі Анатоль, Жыцьмем

Жыцьмем

Вершы і паэмы

Вярцінскі Анатоль

У новую кнігу паэзіі Анатоля Вярцінскага ўвайшлі вершы 1997–2011 гг ., якія, за некаторым выключэннем, не ўваходзілі ў асобныя выданн і. Другі раздзел склалі малавядомыя паэмы 70-х гг . мінулага стагоддзя. Болей »


pdf
Вярцінскі Анатоль, Асобныя радкі

Асобныя радкі

Розных гадоў

Вярцінскі Анатоль

Прадстаўляць аўтара гэтага зборніка, думаю, будзе лішнім. Вядомы ён па шматлікіх зборніках паэзіі, па п’есах, па перакладах. Анатоль Вярцінскі – творца, вершы якога сталі песнямі. Новы зборнік, як сама назва гаворыць, сабраў пад адной вокладкай вершы розных гадоў, асобныя радкі, якія складаюцца ў цэласць. Нават той, хто раней не быў знаёмы з творчасцю паэта, праз адзін гэты томік можа пазнаць і, напэўна, закахацца ў чысціню лірычнага сл... Болей »


pdf
Вярцінскі Анатоль, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Вярцінскі Анатоль

Кнігу склалі найбольш значныя выбраныя творы Анатоля Вярцінскага (н. 1931) — вершы, паэмы, міфалагічная драма, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, эсэ. Яны даюць належнае ўяўленне пра творчы шлях і грамадскую дзейнасць аўтара, пра асаблівасці яго паэтыкі, мастацкага стылю, пра яго ідэйна-эстэтычнае і маральнае крэда. Сорак шосты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


pdf
Вярцінскі Анатоль, Жанчына. Мужчына. Каханне...

Жанчына. Мужчына. Каханне...

Лірыка

Вярцінскі Анатоль

Новую кнігу Анатоля Вярцінскага склалі вершы розных гадоў "пра гэта", пра каханне як першааснову ўсяго існага на зямлі. Гэта пранікнёны лірычны роздум пра складаны свет узаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай, свет іх суетрэч і ростаняў. Болей »


pdf
Вярцінскі Анатоль, Трывожны досвітак

Трывожны досвітак

Артыкулы, выступленні, інтэрв'ю

Вярцінскі Анатоль

Анатоль Ільіч Вярцінскі (нар. 18 лістапада 1931, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП... Болей »


pdf
Вярцінскі Анатоль, Хлопчык глядзіць

Хлопчык глядзіць

Выбраныя вершы і паэмы

Вярцінскі Анатоль

Вершам і паэмам, што ўвайшлі ў аднатомнік вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага, уласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, услаўленне духоўнай велічы чалавека, маральных каштоўнасцей жыцця. Болей »


pdf
Вярцінскі Анатоль, Нью-Йоркская сірэна

Нью-Йоркская сірэна

Публіцыстычныя нататкі

Вярцінскі Анатоль

У складзе дэлегацыі Беларускай ССР паэт Анатоль Вярцінскі ўдзельнічаў у рабоце сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Меў магчымасць углядацца зблізку на працягу трох месяцаў у жыццё ЗША. Гэтыя назіранні і ляглі ў аснову яго вострапубліцыстычнай кнігі, якая выкрывае антыгуманістычную сутнасць капіталістычнага ладу. Другая частка кнігі прысвечана рабоце міжнароднага форуму, яго барацьбе за мір. Болей »


pdf
Вярцінскі Анатоль, Дзякуй, вялікі дзякуй!

Дзякуй, вялікі дзякуй!

П'есы

Вярцінскі Анатоль

У кнігу вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага ўвайшлі тры п'есы: «Гефест — друг Праметэя», «Дзякуй, вялікі дзякуй!», «Скажы сваё імя, салдат». Першая з іх уводзіць чытача ў свет антычнай міфалогіі, другая напісана па матывах беларускіх народных казак і расказвае аб складанасці ўзаемаадносін паміж людзьмі, аб чалавечай дабраце. У трэцяй п'есе ў паэтычна-казачнай форме вырашаецца тэма гераічнага подзвігу савецкага народа ў гады В... Болей »


pdf
epub
Вярцінскі Анатоль, Святло зямное

Святло зямное

Выбраныя вершы і паэмы

Вярцінскі Анатоль

Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яуленне», «Ветрана». Паэт Анатоль Вярцінскі з тых, хто трывала ўвайшоў у літаратуру досыць позна. Увайшоў, добра павастрыўшы пяро па старонках раённых газет допісамі пра сяўбу, пра касавіцу, пра хлебанарыхтоўкі, пра... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя