Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

Разанаў Алесь, Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж

Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж

Разанаў Алесь

Пункціры - акупункціры: у іх свая паэтыка, свае стасункі з рэчаіснасцю. Сціслыя, як формулы, і красамоўныя, як малюнкі, яны ў звычайным распазнаюць істотнае і адрасуюцца ўсім і кожнаму. Кніга - самае поўнае выданне пункціраў Алеся Разанава (ад 1966 па 2017 год), і той, хто чытае, можа прасачыць па іх эвалюцыю самога жанру. Гравюры Кацярыны Дасько насычаюць кнігу ўзорамі бачання і робяць яе літаратурна-мастацкай. Болей »


pdf
Шніп Віктар, Трава бясконцасці

Трава бясконцасці

дзённікавы раман паэта

Шніп Віктар

Трава — гэта зялёнае святло. Трава — гэта жыццё. Трава — гэта мы. Яна высокая, як і ўсё, што было высокім у дзяцінстве. Яна глыбокая, як нашыя рэкі і азёры. Яна вечная, як нашая памяць. Яна бясконцая, як неба. І, чытаючы гэтую кнігу, кожны супольна з аўтарам зможа зайсці ў траву, якая была, ёсць і будзе. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 15

Збор твораў у 25 тамах

Пераклады і аўтапераклады

Караткевіч Уладзімір

У пятнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі ягоныя пераклады на беларускую мову паэзіі, прозы і драматургіі, а таксама асобныя аўтарскія і парадковыя пераклады ўласных вершаваных твораў на рускую мову, што ўзніклі ў сярэдзіне 1950-х — сярэдзіне 1980-х гг. Болей »


epub
Гапееў Валерый, Мая мілая ведзьма

Мая мілая ведзьма

Школьны раман

Гапееў Валерый

Аднойчы наступае такое: дзевятая гадзіна дзевятая хвіліна дзевятага чысла дзевятага месяца ў дзевяты месяцовы дзень. Яна заходзіць у клас. Для ўсіх іншых дзесяцікласнікаў яна застаецца звычайнай, хіба крыху больш незалежнай і самастойнай дзяўчынкай, але ты, яе аднакласнік, будзеш ведаць, што яна — ведзьма. Бо яна ведае. Ведае, як не глядзець, а бачыць, не слухаць, а чуць. І гэты свет раптам пачне мяняцца: ты ўсвядоміш, што такое здрада ... Болей »


pdf
Спрынчан Аксана, Смачная кніга

Смачная кніга

вершы, загадкі

Спрынчан Аксана

Усе вершы ў гэтай кнізе звязаныя са смакатою. Кожны чытач, і маленькі і вялікі, мае магчымасць назбіраць грыбоў на суп гасцям разам з вожыкам, даведацца, якую страву выдра рабіла бабру, чаму морж згубіў голас, хто любіць камароў у шакаладзе, што можа згатаваць мама-беларуска. Усіх чакаюць «Агародная хованка» і «Смачныя загадкі». Паэтка шчыра ўсім зычыць не толькі «Смачна есці!», але і «Смачна чытаць!». Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 14

Збор твораў у 25 тамах

Публіцыстыка. Літаратуразнаўства

Караткевіч Уладзімір

У першы раздзел чатырнаццатага тома Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым і трынаццатых тамах. У прыватнасці, змешчаны эсэ-рэцэнзіі, эсэ-лісты, матэрыялы для газеты «Баявая вахта», інтэрвью і артыкулы, напісаныя ў суаўтарстве. Другі раздзел тома складаюць літаратуразнаўчыя даследванні пісьменніка. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 13

Збор твораў у 25 тамах

Публіцыстыка

Караткевіч Уладзімір

У трынаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым томе. У прыватнасці, пададзена аўтабіяграфія і адказы на пытанні, змешчаны эсэ-партрэты, прысвечаныя знакавым постацям беларускай, украінскай і рускай гісторыі ды культуры, эсэ-артыкулы і эсэ-фельетоны, у якіх разглядаюцца розныя аспекты жыцця грамадства. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 12

Збор твораў у 25 тамах

Эсэ-нарысы

Караткевіч Уладзімір

У дванаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі эсэ-нарысы — публіцыстычныя творы, пра Беларусь, яе рэгіёны і гарады, пра Украіну і Латвію, пра Кіеў і Вільнюс. Адмысловы погляд пісьменніка, адлюстраваны ў своеасаблівай «публіцыстычнай лірыцы», з цягам гадоў застаецца актуальным і запатрабаваным, нібы запрашае чытача задумацца над многімі праблемамі сучаснасці. Болей »


pdf
Саверчанка Іван, Улада пячаткі

Улада пячаткі

Легенда, аповесцуь, містэрыя і эсэ

Саверчанка Іван

«Я зрабіў пераклады помнікаў старажытнага беларускага пісьменства на рускую мову — яны шырока выкарыстоўваюцца студэнтамі краін СНД. Таксама ёсць гістарычныя кнігі з нарысамі і эсэ. «Улада пячаткі», напрыклад, «Бляск Кароны». Гэта пра нашых знакамітых асобаў, пачынаючы ад Рагвалода, у тым ліку пра Міндоўга, Вітаўта, Сапегу» Болей »


Адамович Алесь, Война под крышами

Война под крышами

роман

Адамович Алесь

Роман «Война под крышами» впервые опубликован в 1960 г. в журнале «Дружба народов», в основе его автобиографические события. Книга вышла в Минске в 1960 голу, последнее издание было в 1995 году. Литературный образ Анны Михайловны Корзун, одной из главных героинь дилогии «Война иод крышами» и «Сыновья уходят в бой», Алесь Адамович создавал, опираясь на жизненный опыт своей матери, Позже он отметил: «Если мне что и удалось в романе «Война... Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Найвышэйшая песня Саламонава (0)

05-Aug-10 12:04

Найвышэйшая песня Саламонава Біблейская кніга / На беларус., рус. і англ. мовах. Пер. на беларус. мову В. Сёмухі; мастак А. Кашкурэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 86 с.: іл. ISBN: 978-985-02-0978-8 "Найвышэйшая (...) Болей »

Маляўка Мікалай. Марфутка-імянінніца (0)

05-Aug-10 12:04

Маляўка Мікалай. Марфутка-імянінніца Для дашк. узросту / Мікалай Маляўка; іл. Т. П. Бера-зенская, Н. У. Каламейцава.— Мінск : Маст. літ., 2008. — 16 с. ISBN: 978-985-02-1014-2 Для самых маленькіх дзяцей мастакі Таццяна (...) Болей »

Звон — не малітва (0)

04-Aug-10 23:55

Звон — не малітва П’есы : для ст. шк. узросту / уклад. І. Дабрыян ; прадм. П. Васючэнкі.— Мінск : Маст. літ., 2008. — 365 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1002-9 У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, (...) Болей »

Мама — сонейка маё... (0)

04-Aug-10 23:53

Мама — сонейка маё... Вершы, песні / уклад. М. А. Маляўка; іл. А. А. Карповіч. — Мінск : Маст. літ., 2008.— 118 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1171-2 Для кожнага з нас мама — самы блізкі, самы дарагі і любы чалавек. Ад калыскі (...) Болей »

Южык Міхась. Марыянеткі і лялькаводы (0)

04-Aug-10 23:47

Южык Міхась. Марыянеткі і лялькаводы Раман / Міхась Южык.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 263 с.— (Дэбют). ISBN: 978-985-02-0991-7 Раман апавядае пра закуліснае жыццё драмтэатра «Кіцеж», якое выходзіць з-за межаў (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная