Мама — сонейка маё...
Вершы, песні / уклад. М. А. Маляўка; іл. А. А. Карповіч. — Мінск : Маст. літ., 2008.— 118 с. : іл.
ISBN: 978-985-02-1171-2
Для кожнага з нас мама — самы блізкі, самы дарагі і любы чалавек. Ад калыскі — і навек. Паэты і дзеці называюць яе ласкава сонейкам, светлай зараначкай. У гэтай кнізе сабраны вершы і песні пра маці, маму, матулю — з любоўю ў сэрцы, з ласкай у голасе, з усмешкай у вачах.