Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2017
Мастацкі рэдактар: Максімовіч Вольга
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памеры: 71 с.
ISBN: 978-985-02-1763-9
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура
Copyright © 2017 by Аксана Спрынчан, Вольга Максімовіч - ілюстрацыі, Мастацкая літаратура - афармленне
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Усе вершы ў гэтай кнізе звязаныя са смакатою. Кожны чытач, і маленькі і вялікі, мае магчымасць назбіраць грыбоў на суп гасцям разам з вожыкам, даведацца, якую страву выдра рабіла бабру, чаму морж згубіў голас, хто любіць камароў у шакаладзе, што можа згатаваць мама-беларуска. Усіх чакаюць «Агародная хованка» і «Смачныя загадкі». Паэтка шчыра ўсім зычыць не толькі «Смачна есці!», але і «Смачна чытаць!».
Мне невядомае ягонае імя. Яму нязнанае маё. Я ведаю: ён Беларус. Ён ведае: я Беларуска. Мы сустрэліся тады, калі зазвычай і сустракаюцца беларусы. Сустракаюцца, бо вандруюць. Я вандравала з сям’ёю, а Беларус быў з сям’ёю дома. Спыніліся зірнуць на каня. “А скуль?” “З …” “Яблыкаў ураджай, вазьмеце”. Бярэм. “Во яйка, толькі з-пад куркі”. “Дзякуй, вандруем”. Пакет прысмакаў дачцэ, няможна адмовіцца. Пакуль жонка іх збірае, гаспадар сядае і... Болей »
Гэта першая паэтычная кніга Аксаны Спрынчан, перакладзеная на мову ейных продкаў па мечу. У адметным сусвеце, створаным паэткай, знітоўваюцца летуценне і драматычная калізія, пачуццёвасць і інтэлектуальнасць, традыцыя і эксперымент. Асацыятыўна-філасофская паэзія аўтаркі для тых, каму каханне не замінае думаць, а думанне – кахаць. Можна нават перафразаваць: напачатку для таго, каму каханне не замінае перакладаць, а перакладанне – кахац... Болей »
«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям’я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я — не меней цікавая і вясёлая. Дзяўчынка Альжбэта дзеліцца з вамі сваімі сакрэтамі і парадамі і чакае вашых на адрас: DachetaAlzhbeta@tut.by. Болей »
Пісьменніца. Дырэктарка Паэтычнага тэатра “Арт.С.”(art-s.by). Нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў горадзе Лунінец Берасцейскай вобласці. Скончыла СШ № 28 г. Мінска, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1998), Беларускі Калегіюм (2005). З 1998 працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя... Болей »
Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа час лёгкай, у пэўным сэнсе летуценнай думкі, гарманічным спалучэннем традыцыйнага і наватарскага. Аўтарка пашырае арэал прысутнасці ў сучасным літаратурным жыцці візуальнай паэзіі і паэзіі імгненняў-вечнасці. Болей »
Паэзія Аксаны Спрынчан асацыятыўна-філасофская. У творчасці паэтэсы гарманічна пераплятаюцца летуценне і драматычная калізія, пачуцціковасць і інтэлектуальнасць, тадыцыя і эксперымент. Болей »