Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Пані Чаротная (у маладосці – проста сімпатычная жабоцька) расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар... Героі казкі – "насельнікі" Чырвонай кнігі. У кожнага з іх – свой характар і стаўленне да свету. Адпаведна гэтаму і разгортваюцца казачныя падзеі. Болей »
Антона Васкевіча выганялі з інстытута ў канцы 1990 года, перад самая зімовай сесіяй. Запрошаны, Васкевіч пасядзеў у прыёмнай рэктара хвілінак 10—15, потым з прыёмнай, не гледзячы на яго, выйшлі адзін за адным куратар групы, прафорг, парторг (? — не быў ніколі Васкевіч у партыі і быць не збіраўся), камсорг, камендант інтэрната, прарэктар па гаспадарчай частцы і апошняя, дэканша, таксама чамусьці адводзячы вочы, спынілася перад ім і строг... Болей »
Паэзія Аркадзя Куляшова (1914-1978) гэта вечная захопленасць жыццём і творчас гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазyаyyе сябе і людзей. У кнігу ўвайшло найлепшае з творчай спадчыны паэта, паэмы «Цунамі», «Варшаўскі шлях». Болей »
Чарговае выданьне з серыі “Скарбы сусьветнай літаратуры” прысьвечанае перакладам пачнальніка жанру раманаў у польскай літаратуры Юзафа Крашэўскага. Увазе чытача прадстаўленыя два раманы польскага пісьменьніка заснаваныя на фактах беларускай гісторыі. У аповесці "Кароль у Нясвіжы. 1784" расказваецца пра паездкуна сейм у Горадню ў 1784 годзе апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас гэтага падарожжа кароль сп... Болей »
Найбольш поўная беларускамоўная манаграфія, прысвечаная жыццю і творчасці Напалеона Орды – таленавітага мастака і музыкі з сусветная вядомасцю. Леанід Несцярчук сабраў і апрацаваў амаль поўную бібліяграфію пра Н. Орду (больш за 500 прац), уключыў значную колькасць новых архіўных матэрыялаў, апрацаваў усе акварэлі (1060) і ілюстраваныя альбомы Н. Орды (8 серый з 260 літаграфіямі), якія знаходзяцца ў Варшаўскім і Кракаўскім музеях Польшчы... Болей »
Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Болей »
14 лістапада 1920 года польскае войска, якое перад гэтым нашчэнт разбіла чырвоных пад Варшаваю і пагнала іх на ўсход такімі тэмпамі, што не больш чым эпізод успрымаўся захоп у палон усяе IV арміі разам с 3м конным корпусам, якое імкліваю хваляю, змываючы на шляху любое супраціўленне, дакацілася да Мінска і, раскалоўшы магутным ударам славутую 27ю Омскую стралковую дывізію, за некалькі гадзін заняло горад і тады толькі спынілася, не ве... Болей »
Вечар, рэдкі сухі сняжок сыплецца і не растае, а беліць вуліцы, тратуары, дрэвы, дахі дамоў — увесь гэты вялікі і, нягледзячы ні на што, прыгожы — самы лепшы ў свеце горад. Падмарожвае, таму крокі, галасы, шум машын — усё выразнае, пазімоваму звонкае, хоць яшчэ і не зіма зусім, а восень, усяго толькі сярэдзіна кастрычніка 1989 года. І тут, у цэнтры Мінска, каля былога Губернатарскага, а цяпер чамусьці імя Горкага, парку, у будынку дзіў... Болей »
«1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост памерла ў Вільні ў панядзелак каралева Эльжбета і пахавалі яе ля святога Станіслава ў капліцы Казіміра ў жніўні 24 дня. А пасля малады кароль, маючы слабасць да бялявых, пачаў мілаваць Барбару Радзівіл, якая была ўдавою Гаштольта, ваяводы троцкага, і жыла на той час пры сваёй маці і брату, падчашаму Мікалаю Юр’евічу Радзівілу. І кароль пачаў хадзіць да яе ноччу з палацу аж да дому яе і там у яе... Болей »
Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю. Болей »
Янішчыц Яўгенія. Пачынаецца ўсё з любві... Вершы, паэмы / Яўгенія Янішчыц.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 339 с.— (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя). ISBN: 978-985-02-0986-3 Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі (...) Болей »
Васючэнка Пятро. Каляровая Затока: экалагічная казка Маст. Алена Кійко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 143 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя). ISBN: 978-985-02-1013-5 Персанажы казачнай аповесці – Вадзяны (...) Болей »
Караткевіч Уладзімір. На Беларусі Бог жыве... Вершы, паэмы / Уладзімір Караткевіч; уклад. В. Шніпа.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 254 с.— (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя). ISBN: 978-985-02-0985-6 У кнігу лаўрэата (...) Болей »
Баран – бок абардран Беларуская народная казка; для дашкольнага ўзросту; мастак А. Каравай-Лойка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 16 с. : іл. – (Казка за казкай). ISBN: 978-985-02-1029-9 Серыя "Казка за (...) Болей »
Чумакоў Леанід. Ракі. Малюскі. П’яўкі. Таямнічыя жыхары вадаёмаў Нарысы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 73 с. : іл. – (Зямля мая). ISBN: 978-985-02-0966-5 Жыццё жывёлін у вадзе даволі цяжкае. İ праходзіць (...) Болей »