![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009
Выдавец: Мастацкая літаратура
Выдавецкая сэрыя: Беларуская проза XXI стагоддзя
Памеры: 430с.
ISBN: 978-985-02-1071-5
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2009 by Андрэй Федарэнка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org
Новы раман Андрэя Федарэнкі „Сцэнарыст” працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую ў папярэдняй яго кнізе „Жэтон на метро”. Сюжэт закручаны па-майстэрску, тэкст насычаны жыццёвай філасофіяй, трапнымі выразамі і назіраннямі. „Сцэнарыст” – сапраўдны дэтэктыў і адначасова драма з непрадказальным фіналам. Болей »
Адкрытасць і непасрэднасьць – адзін з прыёмаў, які прымушае чытача дачытаць (даслухаць) раман да канца. Разважаньні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, часам хаатычных словах, сказах, радках маем матэрыялізаваныя думкі аўтара, якому ўдалося думку перанесьці на паперу. У кароткай анатацыі кнігі зазначаецца, што раман “Мяжа” ужо пасьля публікацыі ў літаратурных часопісах крытыкі называлі новай зьявай у беларускай літаратуры. Болей »
Жыць у эпоху перамен – не самы лёгкі занятак. Асабліва, калі ты савецкі пісьменнік, які ўсё жыццё пісаў пра старшыняў калгасаў, добрых партызан і кепскіх немцаў. Усё, што ты рабіў на працягу жыцця раптам аказваецца нікому непатрэбным. А само жыццё павісае на валаску. Каб акрыяць пасьля інфаркту, галоўны герой едзе на радзіму, у вёску. Каб там пераасэнсаваць усё сваё мінулае жыццё і знайсці сілы на новае. Болей »
“Повесць” можна разглядаць, як асобны твор Андрэя Федарэнкі. Маэстра грае на двух рэгістрах. Адзін – цалкам графаманская пісаніна, “повесць пра першае каханне”, першы пісьменніцкі вопыт немаладой жанчыны. Другі – думкі і ўспаміны літаратурнага рэдактара, да якога гэтая “повесць” трапляе ў рукі. Камічнае і трагічнае, пошлае і сентыментальнае, хлуслівае і рэальнае перакручваюцца і даюць неверагодны эфект. Той самы “смех скрозь слёзы”. Болей »
Як і заўсёды, проза Андрэя Федарэнкі чытаецца і слухаецца лёгка і прыемна. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю. Болей »
Пасля ўсіх падзеяў, што адбыліся пасля 2014 году, гісторыя Андрэя Федарэнкі пра Крым слухаецца асабліва шчымліва. Крым даваенны, Крым курортны. Паўвостраў, дзе так лёгка завязваецца курортны раман. Нават, калі Вы – закаранелы халасцяк. Аксамітны бераг, на якім усе праблемы засталіся, быццам бы, за паўночным гарызонтам. Кавалак зямнога раю, дзе так хочацца паверыць, што наперадзе будзе толькі лепш... Болей »
Калі вы любіце хадзіць па грыбы - гэтая аповесць Андрэя Федарэнкі для вас. Бо знойдзеце тут шмат нагодаў паспрачацца з аўтарам. Калі ня любіце збіраць грыбы, дык гэтая рэч таксама для вас. Вы адкрыеце для сябе – наколькі захапляльны і няпросты гэты занятак. Нават, калі вы цалкам абыякавы да грыбоў беларус, гэтая аповесць захопіць вас з першых хвілін. Бо тут вядзецца не пра грыбы. А пра нашае жыцьцё. Такое кароткае. Што мы часам самі не ... Болей »
“Советская Родина” – паняцце абстрактнае. Не тое, што Радзіма сапраўдная. І разлука з ёй – цяжкае выпрабаванне, якое не кожны здольны вытрымаць. Герою вострасюжэтнай аповесці Андрэя Федарэнкі “Салдат” гэтая праўда адкрываецца падчас службы ў савецкай арміі. І штурхае яго на злачынства. Болей »
Як і заўсёды, проза Андрэя Федарэнкі чытаецца і слухаецца лёгка і прыемна. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/2-J4avlZjxU" title="YouTube video player" frameborder="0... Болей »
“Дзікі Луг” – гэта шэдэўр. Шэдэўр па форме. Калі ў першай палове апавядаецца пра рай, а ў другой – пра выгнанне з раю. Шэдэўр па змесце. Бо ніколі тэма канца беларускай вёскі не гучала так пранізліва. Шэдэўр па кампазіцыі. Кожны персанаж неабходны. І няма персанажаў “прахадных”. Шэдэўр па мове. Тут няма ніводнага лішняга слова і фальшывай інтанацыі. Шэдэўр па насычанасці. Невялікая па памеры аповесць Андрэя Федарэнкі стварае эфект вялік... Болей »