Васючэнка Пятро. Каляровая Затока: экалагічная казка
Маст. Алена Кійко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 143 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя).
ISBN: 978-985-02-1013-5
Персанажы казачнай аповесці – Вадзяны Клоп, Шчупачыха, Шчупачок, Слімак – жывуць у забруджанай чалавекам рэчцы і не ведаюць, што недзе ёсць празрыстыя вадаёмы, зялёныя водарасці, блакітнае неба над паверхняй вады. Але вось у Каляровай Затоцы з’яўляецца Хахуля – загадкавая, элегантная, пяшчотная, ды, на жаль, запісаная людзьмі у Чырвоную Кнігу... Казка вучыць любіць прыроду, шукаць выйсце з безвыходнага становішча, дапамагаць сябрам у бядзе.
ЗМЕСТ
Гісторыя першая
Пра тое, як Каляровую Затоку наведаў Апантаны Рыбалоў
Гісторыя другая
Пра тое, як Вадзяны Клоп вёў філасофскія гутаркі
Гісторыя трэцяя
Пра страшную прыгоду, што здарылася з адной Хахуляй неяк раніцою
Гісторыя чацвёртая
Пра тое, як Вадзяны Клоп расказваў свае страшныя казкі, а падводныя жыхары іх слухалі
Гісторыя пятая
Пра тое, як у Каляровай Затоцы з’явіўся элегантны і загадкавы незнаёмы
Гісторыя шостая
Пра тое, як у Каляровай Затоцы з’явілася элегантная і загадкавая незнаёмка. А Вадзяны Клоп з гэтай нагоды распавёў не казку, а сапраўдную быль
Гісторыя сёмая
Пра тое, як Хахуля памяняла ваду на паветра, а паветра на зямлю, і як нягжэчна абышоўся з ёю яшчэ адзін незнаёмы, і як яна абышлася з нягжэчным незнаёмым
Гісторыя восьмая
Пра тое, як Вадзяны Клоп ізноў вярнуўся да свайго улюбёнага занятку – пачаў страшныя гісторыі расказваць
Гісторыя дзевятая
Пра тое, як Апантаны Рыбалоў перайшоў ад словаў да справы і спаткаўся з Апантаным Алхімікам
Гісторыя дзесятая
Пра тое, як вядомая нам асоба вярнулася ў Каляровую Затоку
Гісторыя адзінаццатая
Пра той грандыёзны поспех, які меў Чарвяк па вяртанні з Каляровае Затокі
Гісторыя дванаццатая
Пра тое, як у Каляровай Затоцы зноў з’явіўся не такі ўжо загадкавы незнаёмы (прыгадайце Гісторыю пятую)
Гісторыя трынаццатая
Гэта даволі кароткая, але змястоўная гісторыя пра тое, як Шчупачок і Хахуля (а следам за імі і Слімак) адважваюцца на смелы ўчынак
Гісторыя чатырнаццатая
Пра тое, як Хахуля і Шчупачок адшукалі гаючую крынічку і што з таго атрымалася
Гісторыя пятнаццатая
Пра тое, што рабіла ганаровая падводная кампанія ў адсутнасць Хахулі і Шчупачка. У прыватнасці, і пра тое, як Вадзяны Клоп прачытаў лекцыю аб шкодзе хахуляў
Гісторыя шаснаццатая
Пра тое, як падводная сам’я уз’ядналася, а хто быў таму рады або не рады – жыццё пакажа. А таксама пра тое, як старая Шчупачыха спрабавала ўзгадаць сваю маладосць. Тут яшчэ шмат чаго адбылося
Гісторыя семнаццатая
Пра тое, што чынілася ўверсе ад таго часу, калі Хахуля пакусала Апантанага Рыбалова, а да таго часу, калі Хахуля і Шчупачок наведалі гаючую крынічку
Гісторыя васемнаццатая
Пра тое, што далей адбылося з маленькай, самотнай, закінутай Хахуляй, з яе сябрамі і ворагамі
Гісторыя дзевятнаццатая
Пра тое, што здарылася з Хахуляй. Гісторыя вельмі кароткая і драматычная
Гісторыя дваццатая
Пра тое, як прачнуліся жыхары Каляровае Затокі, што яны пабачылі, што паўтарылася і што сталася нечаканым
Гісторыя дваццаць першая
Пра тое, як народжаны поўзаць навучыўся плаваць, пра рамантычную сустрэчу аднаго закаханага рыцара з паненкай, а таксама пра з’яўленне нашага старога знаёмага
Гісторыя дваццаць другая
Пра тое, як Каляровая Затока перастала быць каляровай
Пасляслоўе
Кніга Васючэнка Пятро. Каляровая Затока: экалагічная казка на prastora.by
Сайт Пятра Вясючэнкі на Камунікат.org