![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю. Болей »
Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985), дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з 2002 г. Цяпер прафесар Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча). Болей »
У эсэ «Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі» (2001) разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі альбо цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі. Аповесць «Восень пасярод вясны» (1984) заснавана на гістарычных матэрыялах і мясцовых паданнях. Падзеі ў т... Болей »
Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран. І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку. Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта сядзіць. Спужалася лісіца і пытаецца: - Хто там? А баран ёй адказвае: - Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, - як дам рагамі, дык ты паляціш уверх нагамі! Лісіца спужалася і пабегла ваўка прасіць. - А воўчанька ты мой, а ... Болей »
Для Міколы Кандратава паэзія – пошукі ісціны свету. У вершах ён спрабуе пераасэнсаваць мінулае і сённяшняе жыцце, абапіраючыся на духоўную спадчыну продкаў. Шчырасць і аптымізм, лірычнасць і задуменнасць, вера ў магчымасці дабра – рысы, уласцівыя творчасці аўтара. Болей »
У гэтым рамане з вядомага празаічнага цыкла Уладзіміра Гніламёдава расказваецца пра вяртанне на радзіму ў 1922 годзе бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія апынуліся ў Расіі яшчэ ў час Першай сусветнай вайны. Пасля сямі гадоў выгнання галоўнага героя твора Лявона Кужаля і яго аднавяскоўцаў чакалі не толькі зарослыя хмызняком родныя котлішчы, беднасць і нястача, але і іншая дзяржава — адноўленая Польшча. Тут, у ваколіцах Белавежскай пушчы, б... Болей »
"Твае гарады, Беларусь" - новая серыя, якая ў папулярнай форме раскажа пра гісторыю і сучаснасць буйнейшых гарадоў нашай рэспублікі. У трэцяй кнізе серыі - "Горадна, Горадзен, Гродна" - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч апавядае пра адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў. Разнастайныя факты з гісторыі Гродна, мноства фотаздымкаў робяць гэтую кнігу цікавай не толькі для юных чытачоў. Яе матэрыялы будуць... Болей »
Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа час лёгкай, у пэўным сэнсе летуценнай думкі, гарманічным спалучэннем традыцыйнага і наватарскага. Аўтарка пашырае арэал прысутнасці ў сучасным літаратурным жыцці візуальнай паэзіі і паэзіі імгненняў-вечнасці. Болей »
Аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага (1913-2002) «Зона маўчання», напісаная на дакументальнай аснове, перадае драматызм перажытага ў гады сталінскіх рэпрэсій. Я пасціў перад споведдзю дваццаць гадоў, каб прычасціцца глытком свабоды. I вось дачакаўся яе ў пару сваей позняй восені. Кароткая вясна маіх няспраўджаных летуценняў прамільгнула даўно і незваротна. На пачатку майго лета лютая навала пагнала мяне далёка ад дому па ... Болей »
Аўтар кнігі "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі" падарыў беларускім дзеткам новую казку! Напэўна, ніхто не раскажа пра кнігу лепей за самога аўтара: "Персанажы казкі жывуць у закінутым свеце, які называецца Каляровая Затока. Людзі часам забываюцца, што яны на планеце не адны. А гэтым істотам, што апынуліся ў забруджанай рэчцы, між іншым, таксама жыць хочацца… Грацыёзнай Хахулі, старой Шчупачысе, няўрымсліваму Шчупачку, рамантычнаму Сл... Болей »
Родзевіч Леапольд. Творы Драматургія, проза, паэзія, публіцыстыка, лісты / Леапольд Родзевіч; уклад., прадм., камент. В. Яцухны.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 343 с. ISBN: 978-985-02-1025-8 Леапольд Родзевіч (1895—1938) (...) Болей »
Кукуць Міледзій. Чысціня душы Вершы, аповесць / Міледзій Кукуць.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 78 с. ISBN: 978-985-02-1018-0 У шчырых і самабытных вершах Міледзій Кукуць апявае мілую яму «малую радзіму» — шаркоўшчынскія (...) Болей »
Антонович Славомир. В августе девяносто первого... (Призраки Можейковской крепости) Исторический роман / Славомир Антонович.— Минск : Маст. літ., 2008.— 454 с. ISBN: 978-985-02-1023-4 Книга известного писателя (...) Болей »
Канановіч İван. Старыя званы Аповесці, апавяданні. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 365 с. ISBN: 978-985-02-1031-9 Проза İвана Канановіча глыбока псіхалагічная і мнагатэмная, створаная на крутым пераломе (...) Болей »
Шабовіч Мікола. Хор болей не спявае Пародыі, эпіграмы, прысвячэнні. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 94 с. ISBN: 978-985-02-1001-2 Мікола Шабовіч добра вядомы чытачам сваёй пяшчотнай інтымнай лірыкай. (...) Болей »