Мастацкая літаратура

Канановіч İван. Старыя званы


Канановіч İван. Старыя званы

Аповесці, апавяданні. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 365 с.

ISBN: 978-985-02-1031-9

Проза İвана Канановіча глыбока псіхалагічная і мнагатэмная, створаная на крутым пераломе часу, калі гарадскі лад жыцця спрабуюць асэнсаваць і не могуць прыняць душой нядаўнія выхадцы з вёскі. Такая і новая кніга вядомага пісьменніка "Старыя званы", у якую ўвайшлі аповесці "Асобая зона", "Чорныя цені", "Майдан", апавяданні "Дачныя куры", "Прыватны выпадак", "Зора і Канарац", быль "Крынічка". У гэтых і іншых творах аўтар з веданнем справы даследуе і аналізуе супярэчлівыя сацыяльныя і этычныя праблемы сучаснасці. Кніга выдаецца з нагоды 70-годдзя İвана Канановіча, які больш за дваццаць гадоў працаваў рэдактарам прозы ў выдавецтве "Мастацкая літаратура".



ЗМЕСТ

Калоссе з глыбокага ворыва. В. Гардзей

Аповесці
Старыя званы
Асобая зона
Чорныя цені
Майдан

Апавяданні
Дачныя куры
Прыватны выпадак
Зора і Канарац
Спелыя суніцы
Дзедавы пчолы
Крынічка. Быль

Іван Канановіч нарадзіўся ў 1938 годзе ў вёсцы Кукавічы Капыльскага раёна. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў на цаліне, слесарам на Мінскім аўтазаводзе, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Аўтар кніг прозы "Заводскія світанні", "Белы чыгун", "Цёплы камень", "Асобая зона", "Чорныя цені", шматлікіх нарысаў, замалёвак, артыкулаў.

Падрабязней пра аўтара тут.