Мастацкая літаратура

Кукуць Міледзій. Чысціня душы


Кукуць Міледзій. Чысціня душы

Вершы, аповесць / Міледзій Кукуць.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 78 с.

ISBN: 978-985-02-1018-0

У шчырых і самабытных вершах Міледзій Кукуць апявае мілую яму «малую радзіму» — шаркоўшчынскія лясы, палі і лугі, рэчку Дзісёнку, славутыя сады Сікоры, сцежкі-дарожкі, па якіх хадзіў незабыўны Язэп Драздовіч. Вось крэда паэта:

Як роднай нівы каласок,
Я прабіваўся праз пясок,
Я прабіваўся праз жарству
І злу насуперак жыву.
Я кожнаму малюся дню,
Я слаўлю хлеб і дабрыню.

На сучасным матэрыяле створана і проза пісьменніка: павучальная прыпавесць пра вялікія і несумленныя грошы, пра паспешлівае і таму нешчаслівае каханне, ад якога ў прамым сэнсе засталася адна растаптаная ружа...