Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

Арабей Лідзія, Мне трэба ехаць

Мне трэба ехаць

Апавяданні, аповесць

Арабей Лідзія

Лідзія Львоўна Арабей (пісьменніца ; кандыдат філалагічных навук; 1925—2015). Болей »


pdf
epub
Разанаў Алесь, Назаўжды

Назаўжды

Вершы і паэма

Разанаў Алесь

«Назаўжды» — новая кніга маладога паэта. У ёй змешчаны вершы і паэма. Аднайменная паэма напісана ў ліра-эпічным плане і расказвае пра гераічную эпапею Брэсцкай крэпасці. Вершы — аб прыгажосці роднага краю, чалавечай мудрасці, а таксама на гістарычныя тэмы. Болей »


pdf
Дайнека Леанід, Начныя тэлеграмы

Начныя тэлеграмы

Вершы і паэмы

Дайнека Леанід

У новым зборніку вершаў паэт працягвае распрацоўваць тэму ўзаемаадносін Чалавека і Прыроды — усяго таго, што завём мы роднай зямлёй. Любоў да Радзімы не абстрактнае паняцце — гаворыць паэт. Яна змацавана крывёй герояў, якія баранілі родны край у часіну ліхалецця, яна ў працы рабочага, хлебароба, які дзяліўся апошнім кавалкам хлеба з кожным, хто прыходзіў на яго палеткі з сумленнай душой. Болей »


Асіпенка Алесь, Непрыкаяны маладзік

Непрыкаяны маладзік

Раман

Асіпенка Алесь

Новы раман А. Асіпенкі — аб пачатку шасцідзесятых гадоў. У ім падняты пытанні далейшага развіцця сельскай гаспадаркі, неабходнасці цеснай сувязі з дасягненнямі навукі, што ў сваю чаргу патрабавала ад вучоных перабудаваць работу ў адпаведнасці з патрабаваннямі жыцця, у якім неабходна асабістая адказнасць чалавека перад грамадствам і будучыняй, у якой не павінна быць месца мяшчанству, кар’ерызму, чэрствасці. Пісьменнік сцвярджае права чал... Болей »


pdf
Баравікова Раіса, Рамонкавы бераг

Рамонкавы бераг

Вершы

Баравікова Раіса

Аўтар з цяплом i пранікнёнасцю піша аб роднай Беларусі, аб добрым праменным свеце чалавечых узаемаадносін, аб дружбе i каханні. Уражанні юнацтва, роздум аб сэнсе жыцця, аб пошуках свайго месца ў ім робяць вершы Баравіковай цікавымі i запамінальнымі. Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Рум

Рум

Новая кніга лірыкі

Барадулін Рыгор

Новую кнігу лірыкі вядомага беларускага паэта Рыгора Барадуліна склалі вершы, напісаныя за апошнія гады. Яны розныя па тэматыцы. Але іх аб'ядноўвае адно — любоў да Радзімы, маці і матчыных песень, да блізкіх і далёкіх сяброў. Як і ў папярэдніх кнігах, мова паэта ярка метафарычная, вобразная, асветленая дасціпным гумарам і павагай да чытача. Болей »


pdf
Іпатава Вольга, Снягурка

Снягурка

Іпатава Вольга

Іпатава Вольга, нарадзілася 01.01.1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 г. скончыла ў Горадні сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967). Настаўнічала ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, працавала таваразнаўцам у Віцебскім... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Адамовіч Алесь, Хатынская повесть

Хатынская повесть

Адамовіч Алесь

«Я выскочил из машины и начал пробираться между микрофонами. – Лейтенант Келли! Вы действительно убили всех этих женщин и детей? – Лейтенант Келли! Как себя чувствует человек, который убивает женщин и детей? – Лейтенант Келли! Вы не жалеете, что не смогли убить большее количество женщин и детей? – Лейтенант Келли! Если бы вы могли сегодня вернуться и снова убивать женщин и детей…» Из «Исповеди» американского лейтенанта Уильяма Келли «В... Болей »


pdf
Вярцінскі Анатоль, Выбранае

Выбранае

Вярцінскі Анатоль

У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы паэта, якія атрымалі шырокі водгук сярод чытачоў. Болей »


pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том ІІ. Апавяданні і аповесць

Грахоўскі Сяргей

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка». Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Мележ Іван. Людзі на балоце (0)

05-Aug-10 13:29

Мележ Іван. Людзі на балоце Раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ ; прадм. С. Андраюка.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 446 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1035-7 «Людзі на балоце» (...) Болей »

Чарказян Ганад. Пад адным небам (0)

05-Aug-10 13:29

Чарказян Ганад. Пад адным небам Паэзія і проза / Ганад Чарказян.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 318 с. ISBN: 978-985-02-1154-5 Літаратурная творчасць Ганада Чарказяна, які нарадзіўся ў далёкай горнай Арменіі, удыхнула (...) Болей »

Марціновіч Алесь. Маладзік над заснежаным шляхам (0)

05-Aug-10 13:29

Марціновіч Алесь. Маладзік над заснежаным шляхам Эсэ, нарысы / Алесь Марціновіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 334 с.— (Гісторыя ў асобах). ISBN: 978-985-02-1041-8 Яны розныя між сабой, дый у розныя эпохі жылі: каралеўна (...) Болей »

Улашчанка Леанід. Хто галоўны (0)

05-Aug-10 13:29

Улашчанка Леанід. Хто галоўны Казкі: для малодш. шк. узросту / маст. М. Г. Лагунова, А. С. Стэльмашонак. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 95 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1007-4 Вядучы акцёр Тэатра юнага гледача (...) Болей »

Поликанина Валентина. Да будет день (0)

05-Aug-10 13:29

Поликанина Валентина. Да будет день Избранное / Валентина Поликанина.— Минск : Маст. лит., 2008.— 221 с. ISBN: 978-985-02-1021-0 «Да будет день...» — книга избранных стихотворений Валентины Поликаниной, члена (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная