![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Васіль Зуёнак — аўтар вершаваных зборнікаў «Крэсіва», «Крутаяр», «Сяліба» і інш. Новая кніга паэта складаецца з лепшых твораў, якія ўваходзілі ў папярэднія зборнікі, а таксама з вершаў, напісаных у апошнія гады. Лірыцы B. Зуёнка ўласцівы глыбокі роздум аб месцы чалавека ў грамадстве, аб яго адносінах да прыроды. Болей »
Чалавек і сучаснасць, уздзеянне на чалавека навукова-тэхнічных перамен галоўныя праблемы, якія сродкамі паэзіі імкнецца даследаваць Анатоль Грачанікаў у новым зборніку вершаў «Начная змена». Болей »
Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920—1927 палітпрацаўнік Чырвонай Арміі. Публікавацца пачаў у 1922. З 1924 член л... Болей »
Часам ранні снег кладзецца на скроні i на душу па віне паклёпніка або зайздросніка. Непаразуменні прынеслі шмат непрыемнасцей герою аповесці Аляксею Буевічу. У складаных абставінах узнікла i загартавалася шчырае i чыстае каханне да маладой настаўніцы Веры. Пасля мнoгix выпрабаванняў праўда i людская дабрата прынеслі шчасце закаханым. Падзеі аповесці адбываюцца у першыя пасляваенныя гады ў далёкім ciбipcкiм сяле i ў Беларусі. Болей »
«Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў храналагічным парадку. Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы Болей »
«Сонцам заручоныя» — новая кніга паэзіі вядомага беларускага паэта Антона Бялевіча. Яе склалі вершы, паэма і фельетоны. Болей »
Зборнік апавяданняў для малодшых школьнікаў сабраў пад адной вокладкай гісторыі з жыцця, апісаныя з вялікім разуменнем дзіцячай псіхікі. Проста зразумелая мова і трапныя назіранні робяць апавяданні цікавымі і займальнымі. Няма ў іх настаўніцкага тону, толькі апісанні. Кароткая форма, якая дазваляе маленькім чытачам хуценька прачытаць творы, не стамляе, а наадварот, заахвочвае чытаць далей, і хаця апавяданні не спалучаны ні агульнай тэма... Болей »
У новай кнізе паэт працягвае шчырую размову пра гераічнае мінулае свайго народа, баявых таварышаў-партызан. Хораша апаэтызавана родная прырода. Нямала вершаў напісана аб высокім і пачэсным прызванні паэта. Болей »
У зборнік увайшлі ўспаміны сучаснікаў М. Багдановіча: яго бацькі, стрыечнай сястры Г. Валасовіч-Гразновай, сяброў па гімназіі — Ц. Годнева, Д. Дзябольскага, тых, хто яго ведаў па літаратурнай і грамадскай працы — Зм. Бядулі, грамадскай дзеячкі З. Верас, малавядомага пісьменніка Л. Зайца і інш. Тут жа змешчаны пісьмы самога М. Багдановіча, перапіска бацькі аб творчай спадчыне Максіма, лісты яго брата Паўла Адамавіча, у якіх ёсць звесткі ... Болей »
Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі...” – дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты ра... Болей »
Мележ Іван. Людзі на балоце Раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ ; прадм. С. Андраюка.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 446 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1035-7 «Людзі на балоце» (...) Болей »
Чарказян Ганад. Пад адным небам Паэзія і проза / Ганад Чарказян.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 318 с. ISBN: 978-985-02-1154-5 Літаратурная творчасць Ганада Чарказяна, які нарадзіўся ў далёкай горнай Арменіі, удыхнула (...) Болей »
Марціновіч Алесь. Маладзік над заснежаным шляхам Эсэ, нарысы / Алесь Марціновіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 334 с.— (Гісторыя ў асобах). ISBN: 978-985-02-1041-8 Яны розныя між сабой, дый у розныя эпохі жылі: каралеўна (...) Болей »
Улашчанка Леанід. Хто галоўны Казкі: для малодш. шк. узросту / маст. М. Г. Лагунова, А. С. Стэльмашонак. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 95 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1007-4 Вядучы акцёр Тэатра юнага гледача (...) Болей »
Поликанина Валентина. Да будет день Избранное / Валентина Поликанина.— Минск : Маст. лит., 2008.— 221 с. ISBN: 978-985-02-1021-0 «Да будет день...» — книга избранных стихотворений Валентины Поликаниной, члена (...) Болей »