Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

pdf
Гапееў Валеры, Сонечная паляна

Сонечная паляна

казка

Гапееў Валеры

Жылі-былі на адной вясёлай паляне разам з іншымі звярамі Вожык і Заяц. Добра ім жылося, ды ў адзін дзень хмары засланілі сонца і пачаў ісці дождж, доўгі, бясконцы. Хіба зачырванеюць ягады, вырастуць грыбы? Што рабіць? Па падказцы мудрага Крумкача Вожык і Заяц пайшлі ў лес шукаць іншую паляну. Маленькія героі перажывуць шмат прыгодаў, адшукаюць многа розных палян, быццам і сонечных... Але ўсё адно яны вернуцца на cваю родную паляиу, і ст... Болей »


pdf
epub
Ткачоў Васіль, Так і жывём, брат

Так і жывём, брат

Аповесці, Апавяданні

Ткачоў Васіль

Васіль Юр’евіч Ткачоў нарадзіўся 1.1.1948 г. у вёсцы Гута Рагачоўскага раёна. З першага па восьмы клас вучыўся ў Ісканскай васьмігадовай школе Быхаўскага раёна. Пасля заканчэння Ільічоўскай СШ Рагачоўскага раёна (1966) працаваў у раённых газетах (г.Івацэвічы, г.п. Карма). У 1967 г. прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1973). Служыў ваенным карэспандэнтам у Сярэдняй ... Болей »


pdf
Спрынчан Аксана, Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў

Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эк...

гісторыі з-пад фіялетавага парасона

Спрынчан Аксана

«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям’я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я — не меней цікавая і вясёлая. Дзяўчынка Альжбэта дзеліцца з вамі сваімі сакрэтамі і парадамі і чакае вашых на адрас: DachetaAlzhbeta@tut.by. Болей »


pdf
epub
Адам Мікола, Шоўк

Шоўк

аповесці, раман

Адам Мікола

Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Мілера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса — такая сёння проза Міколы Адама. Стварыўшы свой, уласны грындхаўс, ён запрашае нас зірнуць на саміх сябе вачыма герояў, на месцы якіх можа апынуцца кожны з нас у любы момант. Болей »


epub
Гапееў Валеры, Я размалюю для цябе неба

Я размалюю для цябе неба

Аповесці, апавяданні. Рэальнасць, містыка, фантастыка

Гапееў Валеры

Рана ці позна кожны падлетак трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін, і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі аповесцяў і апавяданняў гэтай кнігі застаюцца заўсёды сам насам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сіт... Болей »


pdf
Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 2

Збор твораў у 25 тамах

Паэзія 1961—1984

Караткевіч Уладзімір

Прыхільнікі творчасці Уладзіміра Сямёнавіча ведаюць, што ён цудоўна маляваў. Яго малюнкі, шаржы, аўтапартрэты будуць змешчаны ў адным з 25 тамоў новага збору твораў. На CD-дысках, дададзеных да тамоў, можна будзе пачуць голас пісьменніка. Болей »


pdf
epub
Федарэнка Андрэй, Ланцуг

Ланцуг

Аповесці

Федарэнка Андрэй

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады. Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца лю­боўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю. Болей »


pdf
epub
Рублеўская Людміла, Сэрца мармуровага анёла

Сэрца мармуровага анёла

Аповесці. Раман

Рублеўская Людміла

У прозе Людмілы Рублеўскай удала спалучаюцца гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны жанры, рамантызм і тонкі гумар. Героям даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам, самаахвярнасцю і спакойным жыццём, шукаць скарбы, біцца на двубоях і змагаца за сваё каханне. У рамане “Золата забытых магіл” дзеянне адбываецца паралельна ў часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час, лёс філосафа... Болей »


Журба Янка, Творы

Творы

лірыка, вершы для дзяцей, проза, публіцыстыка

Журба Янка

Янка Журба (1881-1964) прайшоў доўгі жыццёвы шлях, злучыўшы некалькі літаратурных эпох, ён пакінуў няшмат твораў, але іх роля як першаўзораў для станаўлення новай беларускай літаратуры значная. У гэтай кнізе падаецца ўсё найлепшае з літаратурнай спадчыны пісьменніка: любоўная і пейзажная лірыка, апавяданні, публіцыстычныя допісы. Болей »


pdf
Малішэўскі Яраш, Спрынчан Аксана, Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў

Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструм...

Малішэўскі Яраш, Спрынчан Аксана

Упершыню кніга пра беларускія народныя інструменты створана ў выглядзе энцыклапедыі. Арыгінальная форма падачы кожнага інструмента дапаможа дзецям з цікавасцю і жаданнем увайсці ў свет беларускай музыкі. Аўтары — музыка, гісторык, калекцыянер музычных інструментаў Яраш Малішэўскі і пісьменніца Аксана Спрынчан — у кожным з 32 інструментаў пабачылі своеасаблівую душу і часцінку той краіны, для якой яны сталі блізкімі. Энцыклапедыя прызнач... Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Мележ Іван. Людзі на балоце (0)

05-Aug-10 13:29

Мележ Іван. Людзі на балоце Раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ ; прадм. С. Андраюка.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 446 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1035-7 «Людзі на балоце» (...) Болей »

Чарказян Ганад. Пад адным небам (0)

05-Aug-10 13:29

Чарказян Ганад. Пад адным небам Паэзія і проза / Ганад Чарказян.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 318 с. ISBN: 978-985-02-1154-5 Літаратурная творчасць Ганада Чарказяна, які нарадзіўся ў далёкай горнай Арменіі, удыхнула (...) Болей »

Марціновіч Алесь. Маладзік над заснежаным шляхам (0)

05-Aug-10 13:29

Марціновіч Алесь. Маладзік над заснежаным шляхам Эсэ, нарысы / Алесь Марціновіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 334 с.— (Гісторыя ў асобах). ISBN: 978-985-02-1041-8 Яны розныя між сабой, дый у розныя эпохі жылі: каралеўна (...) Болей »

Улашчанка Леанід. Хто галоўны (0)

05-Aug-10 13:29

Улашчанка Леанід. Хто галоўны Казкі: для малодш. шк. узросту / маст. М. Г. Лагунова, А. С. Стэльмашонак. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 95 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1007-4 Вядучы акцёр Тэатра юнага гледача (...) Болей »

Поликанина Валентина. Да будет день (0)

05-Aug-10 13:29

Поликанина Валентина. Да будет день Избранное / Валентина Поликанина.— Минск : Маст. лит., 2008.— 221 с. ISBN: 978-985-02-1021-0 «Да будет день...» — книга избранных стихотворений Валентины Поликаниной, члена (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная