Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
У адзінаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі п’есы «Млын на Сініх Вірах», «Трошкі далей ад Месяца…», «Кастусь Каліноўскі (Смерць і неўміручасць)», «Званы Віцебска», «Калыска чатырох чараўніц», «Маці ўрагану». У п’есах пісьменнік звярнуўся да розных перыядаў беларускай гісторыі, закрануў многія праблемы людскога быцця. Болей »
Гісторыка-псіхалагічны раман з жанравым вызначэннем, паводле аўтара, Евангелле ад Іуды распавядае пра з’яўленне на Беларусі ў XVI ст. чалавека, які па волі акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Іісуса Хрыста і ў выніку стаў сапраўдным абаронцам пакрыўджаных і абражаных. Твор насычаны шматлікімі цытатамі са Святога Пісьма, алюзіямі і рэмінісцэнцыямі, якія прымушаюць чытача задумацца над адвечнымі праблемамі чалавечага існавання ў с... Болей »
У дзясяты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў гістарычны раман-дэтэктыў «Чорны замак Альшанскі»(1979). У творы пісьменнік уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Гэтыя падзеі гістарычна і сюжэтна звязаны з сучаснасцю. Болей »
Восьмым томам Збору твораў Уладзіміра Караткевіча завяршаецца публікацыя корпуса тэкстаў «Каласы пад сярпом тваім». У том ўвайшлі другая кніга рамана «Сякера пры дрэве», першыя два раздзелы працягу рамана (з кнігі «Брань»), раздзел «Студзеньскім цёмным світаннем» (з кнігі «Груганнё»), а таксама аповесць «Зброя». Болей »
Прэзентацыйная кніга «100 шэдэўраў. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь», прысвечаная 75-годдзю з дня заснавання музея, знаёміць чытачоў з самымі значнымі, знакавымі творамі з 18 калекцый музея — творамі старажытнабеларускага мастацтва, мастацтва Беларусі XIX стагоддзя, сучаснага беларускага, рускага і замежнага мастацтва. Большая частка ілюстрацыйнага матэрыялу прысвечана беларускаму нацыянальнаму мастацтву. Кніга ўключае ў ... Болей »
Вершы паэта Юркі Голуба ўпэўнены ў моцы роднага слова, адкуль і вынікаюць, каб імкнуцца на абсяг людскасці. Гэты зборнік атрымаў аўтарскую метрыку на існасць за дзесяць гадоў таму, але яго сёлетняе з'яўленне сведчыць, што паэтычны радок можа часова затрымацца ў дарозе да чытача, але ні ў якім разе не заняпасці назаўсѐды. “Брама зімы” – не забарончая мяжа, а кропка адліку на дальнейшым шляху паэта з адметным почыркам і ладам. Болей »
Раман «Валошкі на мяжы» прысвечаны жыццю Заходняй Беларусі ў міжваеннае дваццацігодцзе ва ўмовах польскага санацыйнага рэжыму. Тэма не новая, калі ўспомніць творы М. Танка, П. Пестрака, Я. Брыля, А. Бутэвіча і іншых, але аўтар «Валошак на мяжы» знаходзіць новыя падыходы, меру праўдзівасці і рэалізму ў паказе сваіх герояў, іх жыцця, імкненняў, ахопе псіхалогіі (і біялогіі!) чалавека і тых абставінаў, у якіх ён знаходзіцца. Раман выразна ... Болей »
Каму спатрэбіліся цёплыя абноўкі халоднай зімою? Што такое высокі страх? Хто выпіў ваду? Пра ўсё гэтае і шмат што іншае даведаюцца юныя чытачы, калі пазнаёмяцца з новай кнігай пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Васіля Ткачова. Героі яго твораў самі робяць добрыя справы і вучаць іх рабіць іншых. Болей »
У трэці том збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі празаічныя творы малой жанравай формы (апавяданні, навелы, легенда, эцюд, гістарычная мініацюра, казкі), напісаныя ў 1946-1981 гг. Гэтыя творы з'яўляюцца арганічнай часткай эстэтычнай сістэмы Уладзіміра Караткевіча, выяўляюць непаўторнасць лірыка-рамантычнага таленту пісьменніка, дазваляюць прасачыць яго эвалюцыю. Болей »
У шосты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», які раней выдаваўся пад назвай «Нельга забыць». Болей »
Пазнякоў Міхась. Святое правіла... Вершы, пародыі, байкі, эпіграмы / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 270 с. ISBN: 978-985-02-1053-1 Новую кнігу вядомага паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Петруся (...) Болей »
Навуменка Іван. Дзяцінства; Падлетак; Юнацтва Аповесці : для сярэд. і ст. шк. узросту / Іван Навуменка : прадм. Людмілы Піскун.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 622 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1037-1 Трылогія (...) Болей »
Мележ Іван. Подых навальніцы Раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 558 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1038-8 «Подых навальніцы» — другі раман (...) Болей »
Мае браты, мае суседзі Творы пісьменнікаў блізкага замежжа : для сярэд. і ст. шк. узросту / уклад., уступ. арт. Т. Кабржыцкай і В. Рагойшы. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 751с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1019-7 У (...) Болей »
Арэскія крыніцы Старадарожчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. Кастуся Цвіркі з удзелам Міхася Татура і Нэлі Астрэйкі.— Мінск: Маст. літ., 2008.— 311 с., 8 [л.] іл.— (Беларусь літаратурная). ISBN: (...) Болей »