Пазнякоў Міхась. Святое правіла...
Вершы, пародыі, байкі, эпіграмы / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 270 с.
ISBN: 978-985-02-1053-1
Новую кнігу вядомага паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі склалі творы, напісаныя за апошнія 15 гадоў. У іх — роздум пра наш час, любоў да Радзімы, бацькоўскага краю. Многія творы гучаць па- грамадзянску заклапочана і шчыра. Паэт услаўляе высокія духоўныя каштоўнасці, верыць у лепшае, упэўнена глядзіць у будучыню.
Нямала хвалюючых радкоў прысвечана жанчыне, цудоўным імгненням жыцця. Тварыць прыгажосць, дарыць людзям святло і радасць — менавіта такое святое правіла ў лірычнага героя гэтай кнігі.
Асобнымі раздзеламі ў зборніку пададзены пародыі на творы многіх сучасных паэтаў, а таксама байкі, гумарыстычныя вершы, эпіграмы.