Мае браты, мае суседзі
Творы пісьменнікаў блізкага замежжа : для сярэд. і ст. шк. узросту / уклад., уступ. арт. Т. Кабржыцкай і В. Рагойшы. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 751с. — (Бібліятэка школьніка).
ISBN: 978-985-02-1019-7
У зборнік «Мае браты, мае суседзі» ў лепшых беларускіх перакладах увайшлі творы ўкраінскіх (Тарас Шаўчэнка, Іван Катлярэўскі, Іван Франко, Міхайла Кацюбінскі, Леся Украінка, Васіль Стафанік, Паўло Тычына, Максім Рыльскі), польскіх (Адам Міцкевіч, Юльюш Славацкі, Юзаф Крашэўскі, Эліза Ажэшка), латышскіх (Яніс Райніс), літоўскіх (Крысціёнас Данелайціс) і чэшскіх (Бажэна Немцава) пісьменнікаў, прапанаваныя для абавязковага вывучэння сучаснай праграмай па беларускай літаратуры (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2007). Кніга можа зацікавіць і шырокага чытача. Большасць тэкстаў сёння маладаступныя нават для спецыялістаў, асобныя з іх у беларускім перакладзе друкуюцца ўпершыню.