Ковчег

Ковчег


Выдавецтва «Ковчег» заснавана ў 1991 годзе з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры і музыкі. Назву выдавецтва атрымала дзякуючы паэтычнай серыі, у якой цягам гадоў убачылі свет 15 паэтычных зборнікаў сучасных беларускіх аўтараў: Зміцера Строцава, Фелікса Аксёнцава, Тяццяны Сапач, Алены Казанцавай, Адама Глобуса, Юрыя Цыбіна і інш.

Напачатку 90-х гадоў сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь выдавецтва «Ковчег» выдала аудыё-альбом «Беларускія народныя казкі», які стаў першым і апошнім вінілавым дыскам, выдадзеным у Беларусі. У той жа час «Ковчег» распачаў праграму выдання аудыёкасет, а затым кампакт-дыскаў з запісамі беларускай музыкі і беларускіх выканауцаў, у выніку чаго «Ковчег» выдаў і першы беларускі CD.

Штогод выдавецтва «Ковчег» выдае больш за 50 найменняў кампакт-дыскаў беларускіх аўтараў і выканаўцаў, а таксама кніг беларускіх аўтараў. За 20 год выдавецкай дзейнасці «Ковчег» выдаў больш за 300 найменняў кампакт-дыскаў агульным накладам больш за 200 000 асобнікаў і каля 500 кніг. Акрамя мастацкіх твораў, «Ковчег» выдае шмат даведачнай літаратуры, навуковых прац, тэзісаў дакладаў канферэнцый і сімпозіумаў, аматарам музыкі штогод прапаноўваюцца запісы ў самым шырокім дыяпазоне музычных стыляў: классіка і фальклор, духоўная музыка і выданні для дзяцей, а таксама джаз, блюз, рок, электронная музыка і інш.

У падтрымку ўласных выданняў «Ковчег» рэгулярна арганізуе канцэрты артыстаў і творчыя сустрэчы з аўтарамі літаратурных твораў.

Крыніца: Facebook

Ковчег :: Выданьні

pdf
Пракаповіч Ігар, Як коцік рыбку лавіў

Як коцік рыбку лавіў

Пракаповіч Ігар

Жыў-быў на белым свеце коцік. Меў ён невялічкую хатку на краі вёскі, невялічкую печачку ў хатцы і вялікае люстэрка, у якое любіў глядзецца кожную раніцу, абед і вечар. Калі коцік падыходзіў да люстэрка і зазіраў у яго, то там адразу ж з'яўляліся доўгія вусы, кароткія вушкі, прыгожыя вочкі і маленькі носік. I ўсё гэта было аточана шэрай поўсцю з белымі плямамі каля рота і каля шыйкі коціка. (фрагмент) Болей »


Пракаповіч Ігар, Залатая выспа

Залатая выспа

гісторыі і вершы з крыніц народных

Пракаповіч Ігар

Гісторыя зямлі беларускай насычана загадкамі і таямніцамі, якія з глыбокай даўніны, а то і з блізкай сучаснасці дай-шлі да нас у вобразах легенд, паданняў і цікавых гісторый. Новую кнігу пісьменніка і краязнаўца Ігара Пракаповіча якраз і складаюць невялікія апавяданні і вершы, сюжэты якіх ён пачуў і запісаў падчас шматлікіх вандровак па родным краі. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца духоўнай спадчынай беларускага народа. Болей »


pdf
epub
Дубавец Сяргей, Cіні карабель у блакітным моры плыве

Cіні карабель у блакітным моры плыве

або Шукальнікі вечнасьці

Дубавец Сяргей

“Я хацеў бы ўсіх, хто чытаў мае ранейшыя кніжкі, крыху расчараваць, таму што ў гэтай кніжцы нічога падобнага вы не знойдзеце. Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчасл... Болей »


pdf
Сін Ільля, Бэлетрыстыка

Бэлетрыстыка

Сін Ільля

Як запэўнівае аўтар, гэта “першая антылітаратурная кніга па-беларуску”. Берлінскі гей-актывіст, які прачнуўся ў грымёрцы сельскага дома культуры, ачаравальная ўдзельніца гладыятарскіх баёў на сцэне сусветна вядомай оперы, выпадковы салдат Вызваленчай вайны ў Бангладэш і загадкавы манцёр Гібрыеў... Усіх гэтых персанажаў аб’ядноўвае толькі адно: ім карціць набіць рыла свайму аўтару! Але нічога не атрымліваецца, рукі кароткія. Візу для пе... Болей »


pdf
Бацкель Аляксандар І., Маёнтак Рыбы

Маёнтак Рыбы

Бацкель Аляксандар І.

Вітражная кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, наўмысная ізаляцыя дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, доўгавалосых дзяўчын, пра цела і пра жыцьцё вакол адной асобы. Болей »


Вішнёў Зміцер, Спітыя баркасы

Спітыя баркасы

тэксты

Вішнёў Зміцер

Новая кніга Змітра Вішнёва складаеццй з ггадарожных вершаў. Аўтар вядзе хітрую гульню са словам і вобразам, слухае “грукат цягніковых зубоў” і “булькае пра свабоду”, правакуе чытача да пабудовы фантазійных краявідаў. Каларыт гэтага зборніка стварае марская тэма: баркасы, якары, шторм, камбала, вясёлыя піраты. Болей »


pdf
Бацкель Аляксандар І., Мімікрыя

Мімікрыя

Дасьледаваньне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценьнікаў: раман

Бацкель Аляксандар І.

Кніга Аляксандра І. Бацкеля – раман-мімікрыя. Раман, які хоча здавацца раманам. Кніга пра стыхіі і пра чатырох летуценьнікаў. Раман аб кніганошах, пра каханьне, пра літаратуру, пра магічнасьць нашага жыцьця. Пра Менск і яго жыхароў. Пра свабоду і адчай. Пра адзіноту, хваробы, вагонь, пітво. “Мімікрыя” – даніна творцам, якія паўплывалі на стварэньне сьветапогляду аўтара: Бэрталучы, Віян, Набокаў, Кафка, японская манга, літаратурныя экспэ... Болей »


Агінскі Міхал Клеафас, Рамансы

Рамансы

Творы для голасу ў суправаджэнні фартэпіяна

Агінскі Міхал Клеафас

У зборнік уваходзяць вакальныя творы Міхала Клеафаса Агінскага (1765-1833). Выданне ажыццёўлена ў гонар 250-годдзя кампазітара. Прызначана аматарам музыкі, а таксама ў якасці рэпертуарнага зборніка для студэнтаў вышэйшых, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва Беларусі па спецыяльнасці «сольныя спевы» («спевы») і «канцэртна-камерныя спевы». Болей »


pdf
Бараноўскі Алесь, „За прамень схаплюся - і жыву!”

„За прамень схаплюся - і жыву!”

творчая самабытнасць Ніны Шкляравай

Бараноўскі Алесь

Творчасць Ніны Шкляравай - каштоўны матэрыял для навуковага аналізу, але сістэматызавана яшчэ не вывучалася беларускімі крытыкамі і літаратуразнаўцамі. Кніга А. Бараноўскага з’яўляецца першай спробай такога вывучэння. Аўтар аналізуе мастацкія сродкі лірыкі Н. Шкляравай, прадстаўляючы пры гэтым іх разгорнутую класіфікацыю. У кнізе змешчаны слоўнік з моўнай скарбонкі паэтэсы, а таксама прыклады з неапублікаваных матэрыялаў. Творчыя здабыт... Болей »


pdf
Кацюргіна Стася, Парасон

Парасон

Лірыка

Кацюргіна Стася

Летуценні, летуценні маладосці. Першае каханне, першае спатканне, першы пацалунак… І тады вершы пішуцца самі: лёгкія, вобразныя, мілагучныя, узнёслыя. Болей »