Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Дубавец Сяргей, Cіні карабель у блакітным моры плыве

Cіні карабель у блакітным моры плыве

або Шукальнікі вечнасьці

Дубавец Сяргей

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2014

Выдавец: Ковчег

Памеры: 172 с.

ISBN: 978-985-7086-75-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2014 by Сяргей Дубавец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 821.161.3(476)

“Я хацеў бы ўсіх, хто чытаў мае ранейшыя кніжкі, крыху расчараваць, таму што ў гэтай кніжцы нічога падобнага вы не знойдзеце. Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)

Беларускія аўтары: Дубавец Сяргей

Выдаўцы і выдавецтвы: Ковчег

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Занзібар

сталеньне маладой душы

Дубавец Сяргей

Аўтар пра кнігу: «Як распавесьці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат пэрсанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць кантэксты і амаль ня будзе цябе самога, бо ўсё гэта разам і будзе — твая гісторыя, сьведкам і ўдзельнікам чаго ты быў сам, і што ня выпала з памяці». Болей »


Стагодзьдзе НН

Дубавец Сяргей

Кнігу складаюць эсэ, у якіх аўтар разьвітваецца са сваім ХХ стагодзьдзем і робіць падсумаваньне: што гэты век зьмяніў у сьвядомасьці беларускага чалавека, якім застаўся ў памяці і з чым перайшоў мяжу наступнага часу. Болей »


mp3
Дубавец Сяргей, Cіні карабель у блакітным моры плыве

Cіні карабель у блакітным моры плыве

або Шукальнікі вечнасьці

Дубавец Сяргей

Літаратурныя коміксы з мантрамі і саўндтрэкам, псэўдафілязофскія барэльефы нашай беднай цывілізацыі, пошукі вечнасьці ў гэтым дачасным сьвеце і ўсё астатняе, чаго няма, не бывае й ня можа быць, – у новай кнізе Сяргея Дубаўца «Сіні карабель у блакітным моры плыве». Болей »


epub
Дубавец Сяргей, Усё, як ты хацела, Грэта

Усё, як ты хацела, Грэта

З фэйсбучных запісаў

Дубавец Сяргей

Пахаваў сёння роднага дзядзьку Гену. 80 яму было. Як сказаў распарадчык у крэматорыі, «…и прекрасного дядю». Для мяне ён такім і быў, дзядзька з майго дзяцінства – вобраз, наскрозь пранізаны сляпучым сонцам. У 1960-я ён быў першым жывым антыкамуністам, якога я сустрэў у жыцці. Я проста даведаўся, што такія бываюць. Чалавек па-за сістэмай, які жыве так, як хоча. У той час усё маё дарослае асяроддзе амаль спрэс былі камуністы. І вось аказ... Болей »


epub
Дубавец Сяргей, Купала-magic

Купала-magic

Асноўны матыў тварчасьці

Дубавец Сяргей

Чалавечы вобраз Янкі Купалы не прамалёўваец­ца, не намацваецца, не паддаецца разуменьню. Ці хтосьці ведаў гэтага чалавека? Ці хтосьці яго любіў? Ці хтосьці гэтага чалавека запомніў? Які ён, Янка Купала ўцелаўлёны – грамадзянін з даведкай, па­цыент лекара, лавэлас? выпівоха? чыйсьці сябра, муж, бацька... Ніякі. Назваўшыся імем бога, Ян Луцэвіч адмовіўся ад біяграфіі, факты якой хоць нешта б значылі ў ягоным жыцьці і творчасьці, і ад чала... Болей »


epub
Дубавец Сяргей, Д’ябал запрэжаны ў плуг

Д’ябал запрэжаны ў плуг

Містычны трылер з жыцьця праскіх големаў

Дубавец Сяргей

— Я бясконцая, — сказала лесьвіца. Яна хавала свае каменныя прыступкі ад начных ліхтароў на стромым схіле, які аддзяляў Фаліманку ад Легеровай. Дзьве амаль нябачныя ў цемры постаці спрабавалі падняцца па лесьвіцы ўгару. Але яе шурпатыя прыступкі, нібы на эскалятары, марудна рухаліся ўніз. І калі постаці рабілі крок, яны заставаліся на тым самым месцы. (фрагмент) Болей »


pdf
Дубавец Сяргей, Тантамарэскі

Тантамарэскі

Гісторыя аднаго працэсу

Дубавец Сяргей

Хтосьці прачытае гэтую кнігу як гісторыю сучаснай Беларусі, хтосьці — як даведнік у судаводзтве, хтосьці — як дэтэктыўны раман з многімі літаратурнымі алюзіямі. Маштабны „Кветкавы працэс“ разглядаецца ўсебакова і ў драбніцах, нібы пад мікраскопам. Высновы прыводзяць аўтара да філязофскіх адкрыцьцяў. Болей »


pdf
epub
Дубавец Сяргей, Д’ябал запрэжаны ў плуг

Д’ябал запрэжаны ў плуг

Два апавяданьні і аповесьць

Дубавец Сяргей

Дзеянне аповесьці адбываецца ў наш час у чэскай Празе і на штаб-кватэры амерыканскага Радыё Салярыс. Героі шукаюць адказы на пытанні: Як стаць вялікім? Як прадзерціся праз гэтыя чортавы цені да зораў? Болей »


epub
Дубавец Сяргей, Жэнеўеў

Жэнеўеў

Апавяданне

Дубавец Сяргей

– Раптам спыніцца сэрца, надыдзе смерць, пахаванне, а галава, прынамсі, гатовая для ўсяго гэтага, не трэба стрыгчы, учэсваць, няма лішняга клопату людзям, – думаў сабе Жэнеўеў, гледзячы ў люстэрка цырульні. Побач з люстэркам у вялізным акне снег густа падаў на сосны Батанічнага саду. Думкі пра гатовасць да смерці прыходзілі Жэнеўеву кожнага разу, калі лягаў спаць, мыўся ў душы ці падстрыгаў пазногці або пісаў пра тое ў сваім фэйсбуку. ... Болей »


pdf
epub
Дубавец Сяргей, Errata

Errata

як што называецца, так і адбываецца

Дубавец Сяргей

Аўтар разглядае абсурдныя павароты беларускага лёсу, якія кожнага разу пачынаюцца з падмены словаў. Варта, напрыклад, вайсковую падрыхтоўку назваць ваеннай, як гэтая вузкаспэцыяльная справа, датычная выключна армейскага кантынгенту, ператвараецца ва ўсенародную падрыхтоўку да вайны, якая тычыцца кожнага і ўсіх. Падмена назваў і сэнсаў — скразная тэма кнігі. Болей »