Ковчег

Ковчег


Выдавецтва «Ковчег» заснавана ў 1991 годзе з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры і музыкі. Назву выдавецтва атрымала дзякуючы паэтычнай серыі, у якой цягам гадоў убачылі свет 15 паэтычных зборнікаў сучасных беларускіх аўтараў: Зміцера Строцава, Фелікса Аксёнцава, Тяццяны Сапач, Алены Казанцавай, Адама Глобуса, Юрыя Цыбіна і інш.

Напачатку 90-х гадоў сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь выдавецтва «Ковчег» выдала аудыё-альбом «Беларускія народныя казкі», які стаў першым і апошнім вінілавым дыскам, выдадзеным у Беларусі. У той жа час «Ковчег» распачаў праграму выдання аудыёкасет, а затым кампакт-дыскаў з запісамі беларускай музыкі і беларускіх выканауцаў, у выніку чаго «Ковчег» выдаў і першы беларускі CD.

Штогод выдавецтва «Ковчег» выдае больш за 50 найменняў кампакт-дыскаў беларускіх аўтараў і выканаўцаў, а таксама кніг беларускіх аўтараў. За 20 год выдавецкай дзейнасці «Ковчег» выдаў больш за 300 найменняў кампакт-дыскаў агульным накладам больш за 200 000 асобнікаў і каля 500 кніг. Акрамя мастацкіх твораў, «Ковчег» выдае шмат даведачнай літаратуры, навуковых прац, тэзісаў дакладаў канферэнцый і сімпозіумаў, аматарам музыкі штогод прапаноўваюцца запісы ў самым шырокім дыяпазоне музычных стыляў: классіка і фальклор, духоўная музыка і выданні для дзяцей, а таксама джаз, блюз, рок, электронная музыка і інш.

У падтрымку ўласных выданняў «Ковчег» рэгулярна арганізуе канцэрты артыстаў і творчыя сустрэчы з аўтарамі літаратурных твораў.

Крыніца: Facebook

Ковчег :: Выданьні

pdf
Барадулін Рыгор, Зорка спагады

Зорка спагады

рамансы

Барадулін Рыгор

Выданьне прымеркавана да юбілею паэта. Усе рамансы, змешчаныя ў кнізе, можна пачуць у выкананьні Алеся Камоцкага і Уладзіміра Ткачэнкі на касэце, выдадзенай фірмай Grand Records. Болей »


Анемпадыстаў Міхал, Атэкстацыі

Атэкстацыі

вершы для песень

Анемпадыстаў Міхал

Адмысловы Дзякуй Касі і Лявону, якія натхнялі і давалі парады. Гэлі, якая апекавалася аўтарам і Стэфаніяй. Вользе, якая нагадвала і падштурхоўвала. Юрасю і Аляксандры, якія выпраўлялі памылкі. Марыне, якая рыхтавала кнігу да друку. Юру, які ўсё-ж такі знайшоў шэрую паперу і выдаў гзтую кнігу. Болей »


pdf
Літаратурны экватар, Выпуск 5

Літаратурны экватар

Альманах

Выпуск 5

У альманах “Літаратурны экватар” уключаны творы як прафесійных, так і пачынаючых аўтараў. Усе яны – удзельнікі літаратурнага клуба “Экватар”, які ўзначальвае беларускі паэт Вячаслаў Корбут. Болей »


pdf
Літаратурны экватар, Выпуск 2

Літаратурны экватар

Альманах

Выпуск 2

У альманах “Літаратурны экватар” уключаны творы як прафесійных, так і пачынаючых аўтараў. Усе яны – удзельнікі літаратурнага клуба “Экватар”, які ўзначальвае беларускі паэт Вячаслаў Корбут. Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя