Выдавецтва «Ковчег» заснавана ў 1991 годзе з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры і музыкі. Назву выдавецтва атрымала дзякуючы паэтычнай серыі, у якой цягам гадоў убачылі свет 15 паэтычных зборнікаў сучасных беларускіх аўтараў: Зміцера Строцава, Фелікса Аксёнцава, Тяццяны Сапач, Алены Казанцавай, Адама Глобуса, Юрыя Цыбіна і інш.
Напачатку 90-х гадоў сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь выдавецтва «Ковчег» выдала аудыё-альбом «Беларускія народныя казкі», які стаў першым і апошнім вінілавым дыскам, выдадзеным у Беларусі. У той жа час «Ковчег» распачаў праграму выдання аудыёкасет, а затым кампакт-дыскаў з запісамі беларускай музыкі і беларускіх выканауцаў, у выніку чаго «Ковчег» выдаў і першы беларускі CD.
Штогод выдавецтва «Ковчег» выдае больш за 50 найменняў кампакт-дыскаў беларускіх аўтараў і выканаўцаў, а таксама кніг беларускіх аўтараў. За 20 год выдавецкай дзейнасці «Ковчег» выдаў больш за 300 найменняў кампакт-дыскаў агульным накладам больш за 200 000 асобнікаў і каля 500 кніг. Акрамя мастацкіх твораў, «Ковчег» выдае шмат даведачнай літаратуры, навуковых прац, тэзісаў дакладаў канферэнцый і сімпозіумаў, аматарам музыкі штогод прапаноўваюцца запісы ў самым шырокім дыяпазоне музычных стыляў: классіка і фальклор, духоўная музыка і выданні для дзяцей, а таксама джаз, блюз, рок, электронная музыка і інш.
У падтрымку ўласных выданняў «Ковчег» рэгулярна арганізуе канцэрты артыстаў і творчыя сустрэчы з аўтарамі літаратурных твораў.
Крыніца: Facebook
У гэтай кнізе аўтар, застаючыся верным сабе, выказвае шчырую любоў да Баларусі, не прамінае праблемы дабра і зла, услаўляе чалавечнасць, пранікнёна піша пра блізкіх людзей, жывых і страчаных. У лірычнай паэме, распавядаючы пра перамогу над эпідэміяй, яркія старонкі прысвячае каханню, добрым сямейным узаемінам, таму “Паэма вяртання” ўспрымаецца як жыццядайны гімн сямейнаму ладу, любай жанчыне. Болей »
Творы, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, засведчылі прыхільнасць яе аўтара да малых жанраў інтымнага зместу. Тут выявіліся і цікавыя, часам унікальныя, сюжэты, і стылёвае багацце, і дакладнасць псіхалагічных характарыстык. Вернасць і здрада, далікатнасць і вераломства па-майстэрску паказаны ў людскіх учынках. Некаторыя навелы і апавяданні ўспрымаюцца як міні-аповесці. Болей »
У новай кнізе Васіль Жуковіч пранікнёна піша пра любоў да роднага краю, свайго народа, яго выдатных сыноў і дачок, родных ды блізкіх людзей – маці, каханай, сяброў, землякоў. Ярка вылучаюцца нізкі вершаў “Свяціся імя тваё”, “Інтымны лад”, “Духоўная радня”. Такая паэзія стварае ў чытачоў пазітыўны настрой. Болей »
Аўтар кнігі пранікнёна распавядае аб творчасці і цяжкіх выпрабаваннях трох славянскіх геніяў, неўміручай славе К.Каліноўскага. Уражвае загадкай К. Чорнага, расказам пра ўплыў М. Багдановіча на школьнікаў, пра адзінокага Я. Коласа, пакутніка С. Новіка-Пяюна, памяткую 95-гадовую А. Васілевіч, маладжавага стогадовага Б. Кіта, пра маштабную постаць А. Вярцінскага, адметных творцаў Г. Далідовіча і А. Федарэнку, В. Андрыеўскага і Ф. Баторына,... Болей »
Новы паэтычны зборнік лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча, лаўрэата звання «Чалавек Віцебшчыны-2009» Ігара Пракаповіча склалі вершы, якія напісаны апошнім часам. На думку аўтара, жыццё - гэта захапляльнае плаванне па вялікім возеры паміж астравоў расчыненай душы, зачараванай Айчыны, світальнай зары, шчымлівай пяшчоты... Прачытайце вершы, павандруйце з паэтам у сферах пачуццяў, вобразаў, думак. Болей »
Сучасныя варункі развіцця цывілізацыі маюць тэндэнцыю да ўсё большага дынамізму і мабільнасці, пашырэння і паглыблення глабалізацыйна-інтэграцыйных працэсаў. Развіццё транспартных камунікацый, сродкаў сувязі і, асабліва, інтэрнета, надало новыя імпульсы для наладжвання кантактаў паміж людзьмі розных культур, краін, этнасаў, што паўплывала на фарміраванне сістэмы агульначалавечых каштоўнасцей, інтарэсаў, мас-культуры, свядомасці. Але раз... Болей »
Чарговая кніга сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксея Белага мае некалькі раздзелаў. Найперш гэта новыя вершы. Пра дзяцінства, вучобу, работу, уласныя пачуцці і адчуванні. Вядома, не ўсе вершаваныя творы, што ўвайшлі ў гэты зборнік, напісаныя “на адным уздыху”. Некаторыя з іх чакалі дапрацоўкі доўгія гады... Другі раздзел - твор, прысвечаны Ігнату Дамейку, паўстанцу, вучона... Болей »
У тэматычна багатай кнізе паэтам не ўтойваюцца найвастрэйшыя, самыя балючыя праблемы сучаснага жыцця. Яго найбольш хвалюе будучыня роднай краіны, лёс яе мовы, духоўнасці, незалежнасці. У выніку з чытачом працягваецца шчырая і пранікнёная гамонка, распачатая ў ранейшых зборніках. Многія старонкі прысвечаны мужным і мудрым сынам Бацькаўшчыны. Болей »
У геаграфічным становішчы раёна за апошняе стагоддзе адбыліся значныя змены. Вельмі складаным яно было ў часы войнаў, асабліва Першай сусветнай, калі амаль тры гады лінія фронту падзяляла тэрыторыю раёна на дзве часткі. У 20–30‒я гады ХХ стагоддзя Мядзельшчына знаходзілася на ўскраіне Польшчы ў складзе так званых “крэсаў усходніх”. Гаспадарка развівалася марудна, мела сельскагаспадарчую скіраванасць; перанаселенасць вёсак выклікала бесп... Болей »
Новую кнігу пісьменніка і краязнаўца Ігара Пракаповіча склалі апавяданні, сюжэты якіх былі пачуты і запісаны падчас шматлікіх вандровак па абшарах паўночна-заходняй Беларусі. Арыгінальныя легенды, паданні і народныя гісторыі сталі крыніцамі гэтых твораў. Выданне будзе цікавае ўсім, хто неабыякавы да духоўнай спадчыны беларускага народа. Болей »